Леаніду Судаленку ўручылі праваабарончую прэмію Homo Homini

18 September 2023, 11:51 AM
Леаніду Судаленку ўручылі праваабарончую  прэмію Homo Homini

Кампанія #FreeViasna 17 верасня правяла імпрэзу салідарнасці ў Вільні, піша Радыё Рацыя.

На імпрэзе адбылася сустрэча з былым палітвязнем, гомельскім праваабаронцам Леанідам Судаленкам і была ўручаная яму прэмія Homo Homini («Чалавек чалавеку»).

Праваабаронча атрымаў прэмію атрымаў з рук калегі Наталлі Сацункевіч, якая атрымлівала за яго гэтую прэмію ў Чэхіі 11 траўня 2021 года, калі Леанід быў у кратах.

Як узгадвае Леанід Судаленка, ён пра гэтую прэмію даведаўся, калі знаходзіўся ў такіх умовах, дзе здавалася, што пра цябе ўсе забыліся і ў цябе толькі чорна і чорная паласа ў жыцці, без белай.

– У такія моманты, калі пра цябе думаюць, цябе адзначаюць – гэта ўжо белая паласа. Прыемна, калі пра цябе нехта думае, бо калі аказваешся там, то складаецца такое ўражанне, што ты пакінуты, і нікому не патрэбны акрамя блізкіх. Калі пра цябе думаюць гэта цудоўна.

Таксама на імпрэзе ўзгадвалі «вясноўцаў-палітвязняў», якія зараз знаходзяцца за кратамі, у тым ліку і Марфу Рабкову, якую затрымалі адну з першых якраз 17 верасня тры гады таму.

Сваю калегу ўзгадвае Наталля Сацункевіч:

– Яна вельмі добры, зычлівы чалавек. Прыязная нам, дапамагала ў прытулку для жывёл. Асабліва яе непакоілі коткі, бяздомныя: яна дапамагала і карміла іх. Да нас нават даходзіла інфармацыя ад яе сукамерніц на Валадарскага, што пад час знаходжання ў ШЫЗА яна таксама шукала магчымасці падкарміць катоў. Для яе павага да чалавечай годнасці кожнага чалавека вельмі вялікая. Мне падаецца, што яна праваабаронца ад нараджэння.

Буйная хваля ціску на праваабаронцаў «Вясны» пачалася якраз з 17 верасня 2020 года, калі была затрыманая каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова. Роўна праз год стартавала кампанія салідарнасці з палітзняволенымі праваабаронцамі пад назвай #FreeViasna.

Арыгінальны артыкул, аўдыё і фотаальбом - на сайце Радыё Рацыі

See more news

Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча
15 November 2023, 6:58 PM
Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча
У Міжнародны Дзень пісьменніка ў зняволенні Беларускі ПЭН і "Радыё Свабода" абвясцілі пераможцаў і лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшыя творы, напісаныя аўтарамі, якія былі зняволеныя.
Павел Сапелка: «Чаму няма судовых прысудаў у дачыненні да ўсіх тых, хто мае дачыненне да гібелі абаронцаў дэмакратыі?»
15 November 2023, 11:15 AM
Павел Сапелка: «Чаму няма судовых прысудаў у дачыненні да ўсіх тых, хто мае дачыненне да гібелі абаронцаў дэмакратыі?»
Сёлета лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская абвясціла 12 лістапада Днём салідарнасці з Беларуссю. З гэтай нагоды выказаўся праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка.
Тлумачыць «Вясна»: Лячэнне, прымусовая праца ці ізаляцыя? Сістэму лячэбна-працоўных прафілакторыяў чакаюць вялікія змены
15 November 2023, 10:58 AM
Тлумачыць «Вясна»: Лячэнне, прымусовая праца ці ізаляцыя? Сістэму лячэбна-працоўных прафілакторыяў чакаюць вялікія змены
У студзені 2024 года змяняецца заканадаўства па пытаннях прымусовага лячэння і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі грамадзян з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі.
Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
15 November 2023, 10:52 AM
Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
Беларускія юрысты, медыкі і псіхолагі аб'ядналіся, каб вывучыць, як функцыянуе турэмная медыцына і псіхалогія ў Беларусі, і якія змены патрэбныя пенітэнцыярнай сістэме, каб правы зняволеных выконваліся і злачыннасць зніжалася. Для даследавання яны просяць дапамогі ў былых зняволеных і сваякоў асуджаных: трэба прайсці анкетаванне.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці