«Над лукашэнкаўскай Беларуссю навісла трагічная цемра апоўдні». Тры беларускіх палітвязні атрымалі «хросных»

17 August 2023, 10:49 AM
«Над лукашэнкаўскай Беларуссю навісла трагічная цемра апоўдні». Тры беларускіх палітвязні атрымалі «хросных»

У межах кампаніі #WeStandBYyou яшчэ тры еўрапейскіх парламентарыя сталі сімвалічнымі хроснымі для трох беларускіх палітвязняў: Арцёма Зубракова, Андрэя Раптуновіча і Рыты Зотавай, піша "Вясна".

Бенедэта дэла Ведава — дэпутат італьянскага парламента, адзін з заснавальнікаў партыі + Europa (Più Europa). Будучы першым італьянскім парламентарыем, які далучыўся да кампаніі #WeStandBYyou, ён стаў хросным Арцёма Зубракова і адзначыў:

benedetto-della-vedova-zuschnitt-1020x13Бенедэта дэла Ведава

“У студзені 2023 года Арцём Зубракоў, 32-гадовы супрацоўнік холдынгу “Белагра”, у закрытым судовым паседжанні быў прысуджаны да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. У чым яго абвінавацілі? Падчас ператрусу былі канфіскаваныя бел-чырвона-белую атрыбутыку. Гэтых смяхотных “абвінавачванняў” аказалася дастаткова, каб распачаць справу па сумна вядомым артыкуле 130 Крымінальнага кодэкса аб распальванні варожасці. Над лукашэнкаўскай Беларуссю навісла трагічная цемра апоўдні. Я заклікаю беларускія судовыя органы неадкладна вызваліць Арцёма і гарантаваць яму і ўсім іншым палітычным зняволеным права на справядлівы суд. Я заклікаю іншых італьянскіх заканадаўцаў і членаў парламента ва ўсім свеце падтрымаць кампанію Libereco і сімвалічна ўзяць пад апеку адвольна арыштаванага палітычнага зняволенага. Я спадзяюся на змену рэжыму ў Беларусі, але цяпер мы павінны калектыўна зрабіць усё магчымае для стварэння і ўмацавання абставін, якія спрыялі б прыцягненню да адказнасці за парушэнне правоў чалавека”.

Вольга Рыхтэрава з'яўляецца віцэ-прэзідэнткай Палаты дэпутатаў Чэшскай Рэспублікі. Яна стала хроснай Рыты Зотавай і заявіла наступнае:

olga-richertova-zuschnitt-1020x1359.jpgВольга Рыхтэрава

“Рыта Зотава, беларуская студэнтка, была арыштаваная 28 снежня 2021 года за распаўсюд улётак, змест якіх, на думку следчых, быў “зневажальным” для амапаўцаў.  Яна адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму. Яшчэ адна прадстаўніца моладзі ў таталітарнай краіне. Беларускі рэжым жорстка карае кожны голас, які прагне свабоды, адымаючы ў маладых людзей будучыню. Паколькі Аліна Горава, гісторыю якой я ўжо публічна асвятляла, была адпушчаная пад хатні арышт, я вырашыла засяродзіцца на справе Рыты Зотавай і стаць яе палітычнай хроснай маці. Кожны голас у падтрымку палітвязняў мае значэнне”.

Марсель Эмерых — дэпутат нямецкага Бундэстага, які прадстаўляе Альянс 90/"Зялёныя".  Ён стаў хросным Андрэя Раптуновіча і заяўвіў:

marcel-emmerich-andrei-raptunovich-1020xМарсель Эмерых

“Я цалкам салідарны з палітычнымі вязнямі ў Беларусі. Супрацьстаяць нелегітымнаму рэжыму на чале з дыктатарам і яго рэпрэсіям – не злачынства. Андрэй Раптуновіч быў асуджаны на чатыры гады пазбаўлення волі за праяву салідарнасці з Украінай пасля таго, як Расія пры падтрымцы беларускага рэжыму напала на Украіну летась. Аказваючы мужны супраціў, ён і яго равеснікі рызыкуюць многім. Яны выступаюць не толькі за свабоду і самавызначэнне свайго народа, але і за народ Украіны. Я буду працягваць кампанію за вызваленне ўсіх палітычных зняволеных і цвёрда стаяць на баку смелага народа Беларусі.  Беларускі дэмакратычны рух можа разлічваць на нашу поўную салідарнасць і падтрымку”.

Пераклад на беларускую мову: "Вясна"

See more news

Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за январь 2025 года
14 April 2025, 1:55 PM
Lawtrend: Мониторинг ситуации со свободой ассоциаций и положением организаций гражданского общества в Беларуси за январь 2025 года
В январе 2025 года ситуация в сфере свободы ассоциации соответствовала общей ситуации с реализацией прав человека в стране — репрессии ужесточились на фоне так называемого избирательного процесса.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
14 April 2025, 1:08 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў сакавіку 2025 года
Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца крытычна цяжкай.
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 April 2025, 3:51 PM
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 April 2025, 12:27 PM
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці