«Пародыя на выбары». Як у свеце адрэагавалі на выбары* дэпутатаў у Беларусі

27 February 2024, 6:57 PM
«Пародыя на выбары». Як у свеце адрэагавалі на выбары* дэпутатаў у Беларусі

Крыніца публікацыі

25 лютага адбыўся адзіны дзень галасавання на выбарах у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы дэпутатаў на фоне маштабных рэпрэсій і зачысткі палітычнага поля ад апазіцыі. Афіцыйная датэрміновая яўка склала 41,71 %, што стала новым рэкордам выбарчых кампаній. У той жа час канчатковая яўка апынулася самай нізкай пасля 2000 года (73,09 %). Адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў у Беларусі Дзярждэп ЗША выступіў з заявай, у якіх назваў выбары ў Беларусі фіктыўнымі. Пазней выказаліся прадстаўніцтвы іншых краін і еўрапейскія палітыкі. 

З рашучым асуджэннем "сістэматычных рэпрэсій падчас выбараў" у Беларусі выступіла знешнепалітычнае ведамства Германіі.

"Рэжым Лукашэнкі робіць усё, каб здушыць імкненне народа да дэмакратыі. Ён адчуў сілу дэмакратычнай ідэі [на прэзідэнцкіх выбарах — 2020] — і гэтая сіла працягвае наводзіць страх на рэжым", — гаворыцца ў кароткай заяве МЗС ФРГ, выпушчанай пасля завяршэння ў Беларусі выбараў у Палату прадстаўнікоў і мясцовыя саветы.


Таксама адрэагавалі дэпутаты Вярхоўнай Рады з дэпутацкага аб'яднання "За демократичну Білорусь". У заяве яны заклікалі свет не прызнаваць вынікі выбараў. 

Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства адзначыў: "У Беларусі праводзяцца бязвыбары! 1420 палітвязняў, сярод якіх чальцы Форума — да гэтага часу за кратамі!" 


Група "За дэмакратычную Беларусь" у нямецкім Бундэстагу выказала словы падтрымкі беларускаму народу:

"Мы — разам з беларускімі дэмакратычнымі сіламі. І псеўда-выбары Лукашэнкі гэтага не зменяць".


Міністэрства замежных справаў Аўстрыі заявіла

"Парламенцкія выбары ў Беларусі ані свабодныя, ані сумленныя. Мы працягнем працаваць для вольнай, незалежнай і квітнеючай Беларусі".


Дэпутат французскага Парламента Фрэдэрык Пеці адзначыў:

"Рэжым Лукашэнкі арганізуе пародыю на выбары — без апазіцыі і міжнародных назіральнікаў. Мы заклікаем міністра замежных справаў не прызнаваць іх вынікі".


Старшыня ПА НАТА заявіў:

"Бязвыбары ў Беларусі бессэнсоўныя".

Ён дадаў, што еўрапейскія парламенты і ўрады "мусяць працягваць асуджаць рэпрэсіі рэжыму". 

Дзярждэп ЗША выступіў з заявай: Фіктыўныя выбары прайшлі ў атмасферы страху

Адразу пасля закрыцця выбарчых участкаў у Беларусі Дзярждэп ЗША выступіў з заявай, у якіх назваў выбары ў Беларусі фіктыўнымі.

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"


See more news

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў запатрабавала спыніць новы пераслед Леаніда Судаленкі
14 April 2025, 1:49 PM
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў запатрабавала спыніць новы пераслед Леаніда Судаленкі
26 сакавіка два прадстаўнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення Следчага камітэта і пракурор наведалі зарэгістраваны адрас Леаніда Судаленкі ў Гомелі для дакументавання яго адсутнасці.
Amnesty International: Беларусь у ліку 46 краін, што выносілі смяротныя прысуды ў 2024 годзе
14 April 2025, 1:46 PM
Amnesty International: Беларусь у ліку 46 краін, што выносілі смяротныя прысуды ў 2024 годзе
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International 8 красавіка апублікавала справаздачы пра глабальную практыку прымянення смяротнага пакарання.
Гендакладчыца ПАСЕ па палітвязнях: Сітуацыя ў Беларусі застаецца вельмі трывожнай
14 April 2025, 1:44 PM
Гендакладчыца ПАСЕ па палітвязнях: Сітуацыя ў Беларусі застаецца вельмі трывожнай
Азадэ Райхан падрыхтавала інфармацыйную запіску да вясенняй сесіі ПАСЕ, якая адбываецца ў Страсбургу 7–11 красавіка.
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб пераследзе беларусаў за мяжой
14 April 2025, 1:01 PM
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб пераследзе беларусаў за мяжой
Дэпутаты Еўрапарламента трэцяга красавіка на пленарным пасяджэнні прынялі рэзалюцыю «Аб непасрэднай рызыцы далейшых рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі — пагрозах ад Следчага камітэта».

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці