Павел Сапелка — пра суд над экс-байцом беларускага САХРа ў Швейцарыі: «Любы вынік будзе на карысць справядлівасці»

25 September 2023, 11:11 AM
Павел Сапелка — пра суд над экс-байцом беларускага САХРа ў Швейцарыі: «Любы вынік будзе на карысць справядлівасці»

У судзе кантона Санкт-Гален у Швейцарыі 19 верасня пачалі судзіць экс-байца беларускага САХРа Юрыя Гараўскага, які ў 2019 годзе публічна заявіў аб сваёй датычнасці да выкрадання апазіцыйных палітыкаў. Былы спецназавец даў паказанні, дзе распавёў падрабязнасці выкрадання і забойства былога міністра МУС Юрыя Захаранкі, былога старшыні ЦВК Віктара Ганчара і бізнесоўца Анатоля Красоўскага. Пракурор запрасіў для яго тры гады пазбаўлення волі.

За працэсам назіраў праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка — ён пракаментаваў першы дзень суда.

Павел Сапелка і праваабаронцы FIDH і TRIAL International перад судовым пасяджэннем па справе Юрыя Гараўскага

Павел Сапелка і праваабаронцы FIDH і TRIAL International перад судовым пасяджэннем па справе Юрыя Гараўскага


"У першы дзень судовага пасяджэння суд дапытаў Юрыя Гараўскага і выслухаў бок абвінавачвання — пракурора і адваката сем'яў пацярпелых. Нягледзячы на спробы Гараўскага паменшыць сваю ролю ў злачынствах, учыненых групай Паўлічэнкі, пракурор застаўся на ранейшай пазіцыі і патрабаваў асуджэння абвінавачанага за саўдзел у выкраданнях людзей.

Швейцарыя — дэмакратычная краіна з незалежным судом, таму аж да абвяшчэння прысуду мы не можам выказаць здагадку, чым скончыцца працэс і які будзе вынік, але ўжо цяпер відаць, што ідэя ўніверсальнага правасуддзя вельмі запатрабаваная, таму што злачынствы па міжнародным праве не могуць заставацца беспакаранымі. Абвінавачванні ў Швейцарыі было неймаверна складана сабраць дастатковыя доказы злачынстваў 24-х гадовай даўніны, іх намаганні цяпер чакаюць ацэнкі суда. Толькі ўлады Беларусі і ніхто іншы адказныя за тое, што практычна раскрытае і расследаванае злачынства не разгледжана судом і вінаватыя не атрымалі пакарання, таму любы вынік цяперашняга суда ў Санкт-Галене паслужыць інтарэсам справядлівасці".

"Падыйшоў Паўлічэнка і стрэліў у спіну абодвум". У Швейцарыі пачалі судзіць экс-спецназаўца па справе зніклых апанентаў Лукашэнкі

Арыгінал публікацыі на сайце "Вясны"

See more news

Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча
15 November 2023, 6:58 PM
Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча
У Міжнародны Дзень пісьменніка ў зняволенні Беларускі ПЭН і "Радыё Свабода" абвясцілі пераможцаў і лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшыя творы, напісаныя аўтарамі, якія былі зняволеныя.
Павел Сапелка: «Чаму няма судовых прысудаў у дачыненні да ўсіх тых, хто мае дачыненне да гібелі абаронцаў дэмакратыі?»
15 November 2023, 11:15 AM
Павел Сапелка: «Чаму няма судовых прысудаў у дачыненні да ўсіх тых, хто мае дачыненне да гібелі абаронцаў дэмакратыі?»
Сёлета лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская абвясціла 12 лістапада Днём салідарнасці з Беларуссю. З гэтай нагоды выказаўся праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка.
Тлумачыць «Вясна»: Лячэнне, прымусовая праца ці ізаляцыя? Сістэму лячэбна-працоўных прафілакторыяў чакаюць вялікія змены
15 November 2023, 10:58 AM
Тлумачыць «Вясна»: Лячэнне, прымусовая праца ці ізаляцыя? Сістэму лячэбна-працоўных прафілакторыяў чакаюць вялікія змены
У студзені 2024 года змяняецца заканадаўства па пытаннях прымусовага лячэння і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі грамадзян з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі.
Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
15 November 2023, 10:52 AM
Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
Беларускія юрысты, медыкі і псіхолагі аб'ядналіся, каб вывучыць, як функцыянуе турэмная медыцына і псіхалогія ў Беларусі, і якія змены патрэбныя пенітэнцыярнай сістэме, каб правы зняволеных выконваліся і злачыннасць зніжалася. Для даследавання яны просяць дапамогі ў былых зняволеных і сваякоў асуджаных: трэба прайсці анкетаванне.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці