Прадстаўнікі журналісцкіх арганізацый Афрыкі запатрабавалі вызвалення беларускіх калег

15 April 2024, 11:05 AM
Прадстаўнікі журналісцкіх арганізацый Афрыкі запатрабавалі вызвалення беларускіх калег

Крыніца: Беларуская асацыяцыя журналістаў

Прадстаўнікі кантынентальнай сеткі AFEX па свабодзе слова і правах медыя ў Афрыцы далучыліся да Марафону салідарнасці са зняволенымі беларускімі журналістамі.

Журналісты з Афрыкі Падчас з’езду глабальнай сусветнай сеткі за свабоду выказвання IFEX у Берліне. Красавік 2024 года. Фота: БАЖ

У гэтыя дні ў Берліне праходзіць з’езд Міжнароднай асацыяцыі абароны свабоды слова IFEX, якая ўключае ў сябе больш за 80 арганізацый з 60 краін свету. У сходзе прадстаўнікоў гэтай глабальнай сусветнай сеткі за свабоду выказвання бралі ўдзел і прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Падчас мерапрыемстваў у Берліне , калегі з Афрыкі ўзялі удзел у акцыі салідарнасці са зняволенымі журналістамі і журналісткамі ў Беларусі, запатрабаваўшы іх неадкладнага вызвалення.

— Медыйшчыкам з Беларусі важна ведаць, што іх праблемы турбуюць не толькі іх саміх, але і калег па ўсім свеце. У розных кутках свету ведаюць пра дыктатарскі рэжым Лукашэнкі, пераслед незалежных журналістаў, вайну супраць свабоды выказвання ў Беларусі і падтрымліваюць голас БАЖ і дэмакратычных арганізацый з патрабаваннем неадкладна вызваліць журналістаў, — адзначылі прадстаўнікі кантынентальнай сеткі AFEX.

БАЖ заклікае калег ва ўсім свеце падтрымаць акцыю салідарнасці! Вы можаце раздрукаваць партрэты зняволеных калег, сфатаграфавацца з імі ў пазнавальных месцах вашага горада (не ў Беларусі) і апублікаваць у сацыяльных сетках з тэгамі #СвабодуЖурналістам і #BecauseTheJournalist, а таксама даслаць нам на адрас office@baj.media ці intercomm@baj.media.

See more news

Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
16 June 2025, 1:16 PM
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
Яны заклікалі ўрад краіны паўнавартасна супрацоўнічаць з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, праваабарончымі механізмамі ААН, Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП) і яе нагляднымі органамі для забеспячэння захавання правоў чалавека лідараў і сябраў незалежных прафсаюзаў.
Спецдакладчык ААН: «Беларусь працягвае жыць у змроку рэпрэсій»
27 May 2025, 12:19 PM
Спецдакладчык ААН: «Беларусь працягвае жыць у змроку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс апублікаваў свой першы гадавы даклад на гэтай пасадзе.
Заява Міжнароднага ПЭНа: Вызваліць турэцкіх журналістаў Хамзы Каа́на і Мехмета Учара
27 May 2025, 10:30 AM
Заява Міжнароднага ПЭНа: Вызваліць турэцкіх журналістаў Хамзы Каа́на і Мехмета Учара
PEN International мяркуе, што Каан і Учар сталі мішэнню выключна за мірную рэалізацыю свайго права на свабоду выказвання меркаванняў.
Брытанская праваабарончая арганізацыя: «ARTICLE 19 з гонарам падтрымлівае беларусаў і працягвае абараняць іх справу»
26 May 2025, 2:29 PM
Брытанская праваабарончая арганізацыя: «ARTICLE 19 з гонарам падтрымлівае беларусаў і працягвае абараняць іх справу»
У Міжнародны дзень салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі брытанская праваабарончая арганізацыя ARTICLE 19 выпусціла заяву, у якой пацвердзіла свой намер выкарыстоўваць любую магчымасць, каб выказаць сваю непахісную падтрымку і захапленне беларускім народам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці