Праваабаронцы «Вясны» сталі лаўрэатамі Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год

06 January 2026, 10:52 AM
Праваабаронцы «Вясны» сталі лаўрэатамі Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год

Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год. Сярод іх — двое праваабаронцаў "Вясны": журналістка Кацярына Абромчык і светлагорская праваабаронца Алена Маслюкова.

"Праваабаронца года"

На намінацыю "Праваабаронца года" вылучаецца асоба, чые дзеянні за мінулы і папярэднія гады найбольш яскрава, выразна, эфектыўна спрыялі прасоўванню і/ці абароне правоў чалавека ў Беларусі. 

У гэтай намінацыі сёлета ўзнагароду атрымалі адразу трое фіналістаў: Павел Левінаў, Алена Маслюкова і Таццяна Нядбай. Упершыню ў гісторыі ўручэння прэміі галасы журы раздзяліліся пароўну.

Павел Левінаў — праваабаронца, прасоўвае правы чалавека на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Аўтар 161 індывідуальнага паведамлення ў Камітэт ААН па правах чалавека, актыўна супрацоўнічае з КПЧ і спецдакладчыкамі. Таццяна Нядбай — літаратарка, праваабаронца, менеджэрка культурных праектаў. Як старшыня Беларускага ПЭНа наладзіла сістэмную праваабарончую дзейнасць, прадуктам якой стаў першы маштабны маніторынг парушэнняў правоў чалавека ў дачыненні да дзеячаў культуры і культурных правоў. Алена Маслюкова — праваабаронца і экалагічная актывістка; узначальвала Светлагорскую філію "Вясны". Яна была адной з лідарак барацьбы жыхароў Светлагорска супраць завода бялёнай цэлюлозы, фіксуючы парушэнні экалагічных правоў і абараняючы права людзей на чыстае паветра і мірныя сходы.

"Журналіст/ка года"

На намінацыю "Журналіст/ка года" вылучаецца журналіст/ка альбо блогер/ка, які/якая цягам мінулага года найбольш актыўна і яскрава асвятляў/ла пытанні правоў чалавека ў Беларусі, альбо чые публікацыі, ТВ- ці радыёпраграмы мелі найвялікшы грамадскі рэзананс альбо ўплыў на вырашэнне праблем у галіне правоў чалавека і фундаметальных свабод у краіне.

Кацярына Абромчык стала пераможцай Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі ў намінацыі "Журналіст(ка) года-2025"У сваёй прамове падчас уручэння прэміі Кацярына ўзгадала палітзняволеных калег з Праваабарончага цэнтру "Вясна". 

Кацярына з 2019 года з’яўляецца журналісткай і праваабаронцай ПЦ "Вясна". У 2019–2020 годах спадарыня Кацярына была слухачкай курсаў БАЖ па журналістыцы. Яна асвятляе такія тэмы, як рэпрэсіі ў Беларусі, правы чалавека, гісторыі палітвязняў, уразлівыя групы, міжнародныя механізмы абароны правоў чалавека. Таксама стварае праваабарончую праграму "Вясна" на Беларускім радыё "Рацыя" і праваабарончы падкаст "Вясна прыйдзе". 

"Праваабарончая кампанія (ініцыятыва) года"

На намінацыю "Праваабарончая кампанія (ініцыятыва) года" вылучаецца грамадская кампанія ці ініцыятыва, якая на працягу мінулага года/гадоў (калі дзейнасць мінулых гадоў паўплывала на сёлетнюю сітуацыю) мела значны ўплыў на вырашэнне той ці іншай праваабарончай праблемы, прыцягнула ўвагу грамадства да праблемы, а таксама спрыяла кансалідацыі праваабарончай супольнасці праз супольныя дзеянні.

Перамогу ў намінацыі атрымала кампанія "У турмы не жаночы твар". У межах кампаніі правабааронцы і лекары пабрабязна прааналізавалі ўмовы ўтрымання жанчын у зняволенні. Яны правялі сацыялагічнае даследаванне, як зняволенне адбілася на далейшым жыцці былых асуджаных. Правабааронцы і лекары распрацавалі рэкамендацыі для дзяржавы, што варта змяніць. Свае распрацоўкі яны падрабязна выклалі прэсе і экспертнай супольнасці, а таксама выдалі зборнік матэрыялаў па тэме.

"Праваабарончая салідарнасць"

На намінацыю "Праваабарончая салідарнасць" вылучаецца асоба, якая пацярпела ад рэпрэсіяў і ціску сёлета і/ці ў папярэднія гады за сваю дзейнасць па прасоўванні і/ці абароне правоў чалавека ў Беларусі.

У намінацыі "Праваабарончая салідарнасць года-2025" перамогу атрымала палітзняволеная Вольга БрыцікаваВольга — лідарка незалежнага прафсаюза «Нафтана». Адпрацавала на прадпрыемстве 16 гадоў і праз сваю пазіцыю была звольненая. У 2024 годзе яе асудзілі да 5 гадоў зняволення.

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

Share

See more news

Прэмія праваабарончай супольнасці Беларусі-2025: рэпартаж БАЖ
10 December 2025, 9:00 PM
Прэмія праваабарончай супольнасці Беларусі-2025: рэпартаж БАЖ
Традыцыйна 10 снежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека ў Вільні прайшла цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год.
Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
10 December 2025, 5:00 PM
Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год.
Доўгі спіс Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2025
24 November 2025, 3:59 PM
Доўгі спіс Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2025
Аргкамітэт Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці-2025 апублікаваў лонг-ліст намінантаў Прэміі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці