Доўгі спіс Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2025

24 November 2025, 3:59 PM
Доўгі спіс Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2025

На фота: Фёдар Паўлючэнка і Наста Васільчук, цырымонія ўручэння Прэміі-2024, Вільня

Аргкамітэт Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці-2025 апублікаваў лонг-ліст намінантаў Прэміі.

Нацыянальная праваабарончая прэмія была заснаванная ў 2008 годзе. Усю інфармацыю пра яе гісторыю, склад аргкамітэта, а таксама Палажэнне можна пачытаць тут.

Цяпер завяршыўся першы этап Прэміі – вылучэнне намінантаў і складанне доўгага спісу. Паводле Палажэння, намінантаў прапануюць:

  • арганізацыі, якія далучыліся да Прынцыпаў дзейнасці праваабаронцаў Беларусі і чыя дзейнасць адпавядае вызначэнню паняцця “праваабаронца”. Арганізацыя мусіць быць дзейснай, а не намінальна існаваць.

  • лаўрэаты Прэміі мінулых гадоў.

Пасля вылучэння Аргкамітэт абмеркаваў адпаведнасць намінаваных асобаў і кампаніяў/ініцыятываў Прынцыпам дзейнасці праваабаронцаў Беларусі, крытэрыям паняцця “праваабаронца” і крытэрыям Прэміі, і склаў лонг-ліст.

ХТО ТРАПІЎ У ЛОНГ-ЛІСТ ПРЭМІІ Ў 2025 ГОДЗЕ

Намінанты на Праваабаронцу года – 2025

  1. Алесь Бяляцкі

  2. Кацярына Дзяйкала

  3. Марына Зялёная

  4. Марына Касінерава

  5. Раман Кісляк

  6. Павел Левінаў

  7. Алена Маслюкова

  8. Ганна Маціеўская

  9. Таццяна Нядбай

  10. Алена Чаховіч

 

Намінанты на Журналіста года – 2025

  1. Кацярына Абромчык, сайт Праваабарончага цэнтра “Вясна”

  2. Анастасія Бойка, выданне “Медыязона Беларусь”

  3. Раман Васюковіч, медыя “Настоящее Время»

  4. Таццяна Гусева, інтэрнэт-газета “Салідарнасць”

  5. Наста Захарэвіч, фрылансерка

  6.  Аляксандр Івулін, ютуб-канал “ЧестнОК”

  7. Руслан Кулевіч, выданне MOST

  8.  Георгій Леўкавец, сайт БАЖ 

  9.  Мікіта Мелказёраў, ютуб-канал “Жыццё-маліна”

  10. Наста Роўда, праект “Ток”

  11. Янка Рэн, Еўрарадыё

  12. Сяржук Сыс, праваабарончы цэнтр “Вясна”

  13. Ларыса Шчыракова, фрылансерка

  14.  Алена Якжык, інтэрнэт-газета “Салідарнасць”

 

Намінанты на Праваабарончую кампанію/ініцыятыву года – 2025

  1. Кампанія "У турмы не жаночы твар"

  2. Шэлтэр "Замак" у Вільні

  3. Асацыяцыя палітвязняў Беларусі "Да волі"

  4. Адукацыйная праграма Inernational Law in Advocacy for Belarus

  5. Беларуская правааброчная школа 

  6. Праект «Нас вырашылі зусім звесці са свету. Сведчанні жанчын пра гендарную дыскрымінацыю ў месцах несвабоды Беларусі»

  7. Маніторынг выканання права на прытулак беларусаў у Грузіі

  8. Ініцыятыва #food4bel

  9. Марафон салідарнасці з журналістамі за кратамі

Аргкамітэт звяртае ўвагу, што сёлета пры адборы намінантаў у шорт-ліст пільная ўвага надавалася адпаведнасці намінаваных апісанню намінацыі “Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года” ў Палажэнні аб Прэміі. Аргкамітэт нагадвае, што гэтая намінацыя была створаная менавіта дзеля таго, каб надаць асаблівую ўвагу новым ініцыятывам, актуальным кампаніям, якія ўзнікаюць у праваабарончым полі. Ідэя гэтай намінацыі палягае ў тым, каб вітаць і падтрымаць невялікія ініцыятывы і кампаніі. Новыя ініцыятывы, як правіла, не могуць канкураваць за ўвагу з вялікімі інстытуцыяналізаванымі арганізацыямі, якія існуюць ужо даўно, маюць сталае фінансаванне і інш. Але Аргкамітэт таксама бярэ пад увагу, што дзейнасць праваабарончых арганізацыяў таксама мае быць ушанаванай; магчыма, у наступных сезонах Прэміі Аргкамітэт разглядзіць магчымасць стварэння адмысловай намінацыі менавіта для арганізацыяў. 

Намінанты на Праваабарончую салідарнасць – 2025

  1. Марына Адамовіч  

  2. Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч

  3. Вольга Брыцікава 

  4. Максім Знак

  5. Марыя Калеснікава

  6. Вікторыя Кульша

  7. Павел Левінаў

  8. Анджэй Пачобут

  9. Мікалай Статкевіч

  10. Ларыса Шчыракова

 

ШТО АДБЫВАЕЦЦА ПАСЛЯ ВЫЗНАЧЭННЯ ЛОНГ-ЛІСТА

Сябры Аргкамітэта абіраюць шорт-ліст. Кожны сябар Аргкамітэта можа прагаласаваць максімум за трох намінантаў у кожнай намінацыі, аднак мае права абраць двух, аднога ці ўвогуле ўстрымацца. Палажэнні, якія дапамагаюць унікнуць канфлікту інтарэсаў, утрымліваюцца ў Рэгламенце. Па выніках гэтага галасавання будзе сфармаваны шорт-ліст. Пасля Аргкамітэт прапануе іншым праваабарончым арганізацыям прагаласаваць за намінантаў з шорт-ліста, каб вызначыць лаўрэатаў Прэмі.

Share

See more news

Пачаўся новы сезон Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці за 2025 год
28 October 2025, 1:12 PM
Пачаўся новы сезон Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці за 2025 год
Беларускія праваабаронцы штогод адзначаюць тых, хто зрабіў унёсак у абарону і прасоўванне правоў чалавека ў Беларусі.
«На месцы Ігара Ільяша мог быць кожны з нас». Рэпартаж БАЖ з уручэння Праваабарончай прэміі-2024
11 December 2024, 12:34 PM
«На месцы Ігара Ільяша мог быць кожны з нас». Рэпартаж БАЖ з уручэння Праваабарончай прэміі-2024
10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, аб’явілі вынікі Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці 2024 года. Сёлета сярод пераможцаў аказаліся трое журналістаў.
Пераможцы Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці ў 2024 годзе
11 December 2024, 11:45 AM
Пераможцы Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці ў 2024 годзе
Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год.
Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год
29 November 2024, 12:58 PM
Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год
Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст у 2024 годзе.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці