Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год

02 December 2025, 5:56 PM
Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год

Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці за абарону і прасоўванне правоў чалавека апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст у 2025 годзе.

У намінацыі «Праваабронца года-2025» у спіс увайшлі:

  • Павел Левінаў;

  • Алена Маслюкова;

  • Таццяна Нядбай.

У намінацыі «Журналіст(ка) года-2025» вылучаныя:

  • Кацярына Абромчык, ПЦ "Вясна";

  • Ларыса Шчыракова, фрылансерка;

  • Алена Якжык, "Салідарнасць.

У намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2025» названыя:

  • Кампанія "У турмы не жаночы твар;

  • Маніторынг выканання права на прытулак беларусаў у Грузіі;

  • Ініцыятыва "Нас вырашылі зусім звесці са свету".

У намінацыі «Праваабарончая салідарнасць года-2025», намінаваныя:

  • Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзь Лабковіч;

  • Вольга Брыцікава;

  • Анджэй Пачобут.

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца АНЛАЙН 10 снежня 2025 года, пачатак а 15:30 (па Віленскім часе).

Цырымонія традыцыйна пройдзе 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека.

Трансляцыю глядзіце на старонцы Дома ў Фэйсбуку.

Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе. Першымі лаўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, адвакат Тамара Сідарэнка, журналіст Сямён Печанко. За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і сёння ёсць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае праваабаронцу года, журналіста года, адваката года (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 г. – праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года - за ўнёсак у абарону і прасоўванне правоў чалавека. Падрабязней пра Прэмію.

Share

See more news

Праваабаронцы «Вясны» сталі лаўрэатамі Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
06 January 2026, 10:52 AM
Праваабаронцы «Вясны» сталі лаўрэатамі Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год. Сярод іх — двое праваабаронцаў "Вясны": журналістка Кацярына Абромчык і светлагорская праваабаронца Алена Маслюкова.
Прэмія праваабарончай супольнасці Беларусі-2025: рэпартаж БАЖ
10 December 2025, 9:00 PM
Прэмія праваабарончай супольнасці Беларусі-2025: рэпартаж БАЖ
Традыцыйна 10 снежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека ў Вільні прайшла цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год.
Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
10 December 2025, 5:00 PM
Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год.
Доўгі спіс Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2025
24 November 2025, 3:59 PM
Доўгі спіс Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2025
Аргкамітэт Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці-2025 апублікаваў лонг-ліст намінантаў Прэміі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці