Праваабаронцы вызначылі ляўрэатаў

17 December 2008, 5:55 AM

“Праваабарончы альянс”, які ўзначальвае Людміла Гразнова, будзе ўручаць прэміі за пасьпяховую працу ў галіне абароны правоў чалавека.

Арганізацыю заснавалі ў 2005 годзе. Сёлета ўпершыню адбудзецца ўручэньне прэмій ляўрэатам.

Сябры “Праваабарончага альянсу” прызналі лепшай працу ў галіне абароны правоў чалавека журналіста Сямёна Печанко, адвакаткі Тамары Сідарэнкі і праваабаронцы Барыса Звозкава.

Старшыня “Праваабарончага альянсу” Людміла Гразнова патлумачыла, што стала галоўным крытэрам для вылучэньня на прэмію:

“У нас шмат вельмі добрых людзей у галіне абароны правоў чалавека. Гэта вядомыя асобы, вядомыя журналісты, вядомыя адвакаты. Трэба было вызначыць толькі тры кандыдатуры. Мы сачылі, каб гэта была ня толькі сёньняшняя праца, але шматгадовы ўнёсак у гэтую дзейнасьць. Каб людзі працавалі ня толькі прафэсійна, але ўкладалі сваю душу. Душа — гэта вельмі важна”.

Людміла Гразнова заўважыла, што раней ў арганізацыі не было магчымасьці ўзнагароджваць людзей прэміямі і сёлета гэта адбывацца ўпершыню. Яна лічыць, што такім чынам грамадзкасьць зьверне ўвагу на тых людзей, якія дапамагаюць іншым адстойваць свае правы.

“Мы дапамагаем тым грамадзянам, якія пакутуюць ад несправядлівасьці беларускіх судоў. Мы праводзім маніторынг. Але гэта ня самае галоўнае. Галоўнае, што нехта з нас можа працягнуць руку дапамогі і выцягнуць чалавека з вельмі складаных абставінаў”.

У Сусьветны дзень абароны правоў чалавека актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” будуць трымаць аднадзённую галадоўку, патрабуючы ўсеагульнай амністыі і рэабілітацыі для палітычных вязьняў Беларусі.

У Менску адбудзецца марш “невыязных” з патрабаваньнем выкрасьліць з “чорнага” сьпісу прозьвішчы апазыцыянэраў, а на рынках прадпрымальнікі будуць страйкаваць супраць новага закону аб мытных падатках.

***

Лаўрэат прэміі Барыс Звоскаў, Прэзідэнт Дома правоў чалавека, падзяліўся сваімі ўражаннямі адмыслова для сайту ДПЧ:

"Вядома ж, гэта вельмі прыемна! І адначасова нечакана: я ведаю шмат цудоўных людзей, якія працуюць у праваабарончай галіне ў Беларусі паактыўней і паэфектыўней за мяне. Таму сапраўднай прэміі вартыя многія. Але як уганараваць усіх? Найлепшай узнагародай для кожнага сапраўднага праваабаронцы, безумоўна, сталася бы павага да правоў чалавека ў нашай краіне. А таксама вяртанне Беларускага Дому правоў чалавека з Вільні ў Менск".

Share

See more news

Праваабаронцы «Вясны» сталі лаўрэатамі Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
06 January 2026, 10:52 AM
Праваабаронцы «Вясны» сталі лаўрэатамі Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год. Сярод іх — двое праваабаронцаў "Вясны": журналістка Кацярына Абромчык і светлагорская праваабаронца Алена Маслюкова.
Прэмія праваабарончай супольнасці Беларусі-2025: рэпартаж БАЖ
10 December 2025, 9:00 PM
Прэмія праваабарончай супольнасці Беларусі-2025: рэпартаж БАЖ
Традыцыйна 10 снежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека ў Вільні прайшла цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год.
Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
10 December 2025, 5:00 PM
Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці