Справаздача «Вясны»: Мінімум 258 затрыманняў: вынікі адміністрацыйнага пераследу ў лютым

13 March 2023, 9:49 AM
Справаздача «Вясны»: Мінімум 258 затрыманняў: вынікі адміністрацыйнага пераследу ў лютым

У мінулым месяцы сілавікі працягвалі пераследаваць беларусаў, якія пратэстуюць супраць дзеянняў улады і вайны ва Украіне. Па ўсёй краіне кожны дзень затрымліваюць людзей, ладзяць у кватэрах ператрусы, збіваюць і змяшчаюць іх у ізалятары з жудаснымі ўмовамі. У лютым праваабаронцам "Вясны" стала вядома пра не менш за 258 выпадкаў затрыманняў — прыкладна па дзевяць чалавек кожны дзень. У судах разглядзелі мінімум 195 палітычна матываваных адміністрацыйных справаў, з якіх было прызначана не менш за 31 арышт і 11 штрафаў. Пры гэтым часцей за ўсё беларусаў судзяць за "дробнае хуліганства" ў будынках РУУСаў.

"Вясна назірае" склала традыцыйны спіс самых дзіўных і недарэчных прычын, па якіх беларусаў судзілі ў лютым.

Аштрафавалі за пікетаванне шапкай з "Пагоняй"

У пачатку лютага ў Брэсце разгледзелі справу паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаванне) супраць кобрынца. Яго абвінавацілі ў "пікетаванні ў гандлёвым цэнтры шапкай з нашыўкай герба Пагоня ў бел-чырвона-белых колерах". Суд пастанавіў аштрафаваць яго на 20 базавых велічыняў (740 рублёў).

Пластычнага хірурга двойчы запар арыштавалі за "рэпосты"

Справу Аляксея Дужага двойчы разглядалі ў судзе Савецкага раёну Мінска. 3 лютага суддзя Аляксандр Воўк прызначыў хірургу 15 сутак арышту, 15 лютага суддзя Вольга Емяльянчанка прызначыла 12 сутак арышту. У абодвух выпадках Дужаму інкрымінавалі арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

У Баранавічах актывіста адправілі на "суткі" за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў"

Былога байкера Ігара Шумілава затрымалі 23 лютага. На наступны дзень яго асудзілі паводле арт. 19.11 КаАП. Суддзя Вікторыя Пакунова прызнала яго вінаватым і арыштавала на 15 сутак.

Шумілаў мае інваліднасць трэцяй групы. 10 гадоў таму ён трапіў у ДТЗ і згубіў нагу.

Жанчыну адправілі за краты за заклік адсвяткаваць адкрыццё хаткі для котак

У Оршы ў пачатку лютага адбыўся суд над зааабаронцай Аленай Мірашнічэнка паводле арт 24.23 КаАП (несанкцыянаванае масавае мерапрыемства). Алену па позве выклікалі ў міліцыю, дзе адразу арыштавалі. Цяпер стала вядома, што яе абвінавацілі ў тым, што яна ў Viber у суполцы "Хвосцікі", створанай для дапамогі бяздомным жывёлам, "пакінула заклік узяць удзел у святкаванні адкрыцця хаткі для котак з сумесным чаяваннем".

У пастанове суда адзначылі, што пры вызначэнні віду спагнання, суддзя ўлічвала "характар і ступень грамадскай шкоднасці здзейсненага адміністрацыйнага правапарушэння, які адносіцца ў адпаведнасці з КаАП да катэгорыі грубых, накіраваных на дэстабілізацыю абстаноўкі ў грамадстве і дзяржаве".

Суддзя Юлія Вяршыніна арыштавала Алену на 15 сутак.

61-гадовую бабруйчанку арыштавалі на 10 сутак за антываенны каментар

Вольгу Лабунец затрымалі 17 лютага ў бабруйскім РАУСе, куды яе выклікалі на гутарку. Падставай стаў антываенны каментар пад відэа ў YouTube. Суд Бабруйскага раёна і г. Бабруйска прызначыў жанчыне 10 сутак арышту.

Гамяльчука завочна асудзілі да 15 сутак арышту

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 2 лютага разглядзелі справу 47-гадовага рамесніка Дзмітрыя Шаўчэнкі. Яшчэ 12 снежня 2022 года супраць яго склалі пратакол паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).

Сам Дзмітрый на суд не прыйшоў, але гэта не перашкодзіла суддзі Віктару Казачку разгледзець справу без асобы, у дачыненні да якой вядзецца адміністрацыйны працэс. У выніку суд пастанавіў прызнаць Шаўчэнку вінаватым і прызначыць яму 15 сутак арышту.

Баранавіцкага актывіста Мікалая Чарнавуса-малодшага арыштавалі на 15 сутак

7 лютага ў Баранавічах над актывістам адбыўся суд. Яго абвінавацілі ў "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" паводле арт. 19.11 КаАП. Суддзя Арцём Падалянец прызнаў Мікалая вінаватым і прызначыў яму 15 сутак арышту.

Актывіста затрымлі 2 лютага ў Баранавічах, дома ў яго правялі ператрус. Па інфармацыі ад суседзяў, а 6 раніцы прыкладна 10 сілавікоў у бронекамізэльках і са зброяй атачылі прыватны дом, а потым пералазілі праз плот і гучна грукалі па вокнах з патрабаваннем адчыніць дзверы. Пасля ператрусу Мікалая вывелі ў кайданках з рукамі за спіной.

Гомельскага юрыста Алега Шамкіна двойчы арыштавалі на 15 сутак

У Гомелі 21 лютага ў абласное аддзяленне КДБ быў выкліканы індывідуальны прадпрымальнік і юрыст Алег Шамкін. Але на волю ён так і не выйшаў. У Савецкім РАУСе на яго склалі пратакол паводле арт. 19.11 КаАП за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". На наступны дзень над Алегам адбыўся суд. Вынікам стаў 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

2 сакавіка яго зноў асудзілі паводле арт. 19.11 КаАП за лайк пад відэа на YouTube-канале "Белсата". Суддзя Савецкага раёна Гомеля Аляксандр Мохараў дадаў яму яшчэ 15 сутак арышту.


Калі вы адбывалі адміністрацыйны арышт і сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у ІЧУ і ЦІП, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце на: Telegram: @zvarot96, Email: zvarot@spring96.org

Гэта патрэбна, каб зафіксаваць парушэнні вашых правоў і дапамагчы скласці скаргу. Мы будзем вам вельмі ўдзячныя за дапамогу!

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

See more news

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 October 2024, 9:07 AM
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
30 September 2024, 2:08 PM
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
Эксперты БХК апублікавалі новы агляд трэндаў дзяржаўнай палітыкі.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 September 2024, 3:12 PM
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 September 2024, 2:59 PM
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці