«Свет не забыўся пра палітвязняў Беларусі». Як міжнародная супольнасць выказвае салідарнасць з нагоды Дня палітвязняў

23 May 2023, 11:25 AM
«Свет не забыўся пра палітвязняў Беларусі». Як міжнародная супольнасць выказвае салідарнасць з нагоды Дня палітвязняў

Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Мерапрыемствы да Дня салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі прайшлі ў розных краінах і гарадах. На падзею актыўна адрэагавала і міжнародная супольнасць. Прадстаўнікі розных краінаў свету працягваюць выказваць салідарнасць і патрабаваць вызвалення беларускіх палітвязняў.

"Вясна" сабрала міжнародныя рэакцыі:

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен заклікаў вызваліць усіх беларускіх палітвязняў

«Напярэдадні Дня салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі мы асуджаем затрыманне больш за 1500 зняволеных, якія ўтрымліваюцца рэжымам Лукашэнкі. Мы заклікаем да іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення і падтрымліваем імкненне беларускага народа да дэмакратычнай будучыні», — напісаў Блінкен.


Міністр замежных спраў Эстоніі Маркус Цcахкна напісаў адкрыты ліст Віктару Бабарыку

«Выстаўляючы сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта, вы ўсведамлялі рызыкі, але ўсё роўна пайшлі на іх. Вы хацелі для сваёй краіны палітычнага плюралізму, які з'яўляецца перадумовай для дэмакратыі, правоў чалавека і асноўных свабод. Вы былі і застаяцеся натхняльнікам для беларусаў, якія жадаюць свабодных выбараў, але замест гэтага атрымліваюць крывавыя рэпрэсіі.

Хачу вас запэўніць — свет не забыўся пра палітвязняў Беларусі. Мы глыбока занепакоеныя вашым здароўем і дабрабытам, зычым усім вам, хто церпіць жорсткія катаванні ў руках баязлівага рэжыму, сілы і душэўнага спакою.

Перакананы, што неўзабаве дэмакратыя пераможа і героі пойдуць на волю будаваць Беларусь у эўрапейскай сям’і. Мы з вамі!».


Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі падтрымаў беларускіх палітвязняў

«У Беларусі больш за 1500 палітвязняў. Іх трымаюць у невыносных умовах, яны страчваюць здароўе і нават жыццё, пра многіх з іх даўно няма ніякіх звестак. Вязні сумлення павінны быць неадкладна вызвалены, без усялякіх умоў, і поўнасцю рэабілітаваны», — напісаў ён у Twitter.

Таксама з заклікам вызваліць беларускіх палітвязняў выступіў і МЗС Польшчы. 

solidarity_poland.pngУ Беларусі болей за 1500 палітвязняў.Сёння, ў Дзень палітвязняў, мы зноў заклікаем улады ў Мінску вызваліць усіх зняволеных, у тым ліку, Андрэя Пачобута, і спыніць далейшыя рэпрэсіі.

МЗС Літвы падтрымала беларускіх палітвязняў

«У спісе палітвязняў у Беларусі больш за 1500 імёнаў. Кожная з іх гісторый з'яўляецца сведчаннем рэпрэсій з боку беларускага рэжыму, якія працягваюцца.

У гэты Дзень палітвязняў у Беларусі мы кажам усім, хто несправядліва заключаны ў турму: #WeStandByYou кожны дзень», — гаворыцца ў паведамленні.

Міністр замежных справаў Літвы, парламентарый Габрыэлюс Ландзбергіс адзначыў:

«Сёння Міжнародны Дзень салідарнасці з палітвязнямі ў Беларусі. Пакуль Лукашэнка працягвае пераследваць смелых людзей, хто выступіў за дэмакратыю, нам варта пашыраць санкцыі, не ўзнагароджваць тырана за ягоную тыранію».


МЗС Даніі выказала салідарнасць

«Сёння адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці з палітвязнямі ў #Беларусі. Данія салідарная з многімі асобамі, якія ўтрымліваюцца пад вартай па палітычна матываваных абвінавачваннях толькі з-за іх мірнага патрабаванні асноўных правоў і дэмакратыі». 

Больш за 100 нобелеўскіх лаўрэатаў падпісалі ліст у падтрымку лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага

21 траўня 2023 года – Міжнародны ПЭН, арганізацыя літаратараў і арганізацыя па абароне свабоды слова, публікуе ліст, падпісаны 103 нобелеўскімі лаўрэатамі, у якім выказваецца салідарнасць з пісьменнікам, праваабаронцам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру і сябрам ПЭНа Алесем Бяляцкім і асуджаецца жорсткае, няспыннае і сістэматычнае падаўленне беларускімі ўладамі незалежных меркаванняў.

«Мы салідарныя са шматлікімі пісьменнікамі, журналістамі, дзеячамі культуры, праваабаронцамі і грамадзянамі Беларусі, якія адбываюць доўгія турэмныя тэрміны за тое, што яны мірна выказвалі сваё меркаванне і казалі ўладзе праўду.

Мы падтрымліваем мужны народ Беларусі, які працягвае змагацца за свае чалавечыя правы. Кажучы словамі Алеся Бяляцкага, мы таксама верым, бо ведаем, што пасля зімы заўжды наступае Вясна».


У Ватыкане прайшла імша, арганізаваная амбасадамі

Амбасады Польшчы і Літвы ў Ватыкане арганізавалі святую Імшу, каб памаліцца за свабоду і выказаць салідарнасць з палітвязнямі ў Беларусі.


Прадстаўнікі дыпламатычных карпусоў розных краінаў далучыліся да акцыі чытання імёнаў палітвязняў у Вільні 

Праваабарончы цэнтр "Вясна" запрасіў прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса Нарвегіі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Літвы, Ірландыі, Польшчы, Нідэрландаў, Фінляндыі, Швецыі, Чэхіі, Эстоніі далучыцца да акцыі чытання імёнаў беларускіх палітычных зняволеных.

"Хросны" Ігара і Дар'і Лосікаў далучыўся да акцыі салідарнасці

Дэпутат Бундэгстага і "хросны" Ігара і Дар'і Лосікаў Робін Вагенер запісаў відэа з нагоды Дня салідарнасці з палітзняволенымі. 


Праваабаронцы ўсяго свету выказалі салідарнасць

Салідарнасць з беларускімі палітзняволенымі выказаў Чарнігаўскі дом правоў чалавека. Прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі далучыліся да акцыі з нагоды Дня палітвязняў у Беларусі.

Праваабаронцы сеткі Дамоў правоў чалавека выказалі салідарнасць, даслаўшы паштоўкі палітзняволеным калегам, каб паказаць, што яны не забытыя.

Беларускіх палітвязняў падтрымалі праваабаронцы Human Rights Watch.

Праваабаронца Human Rights Watch Анастасія Круапэ адзначыла ў твітары, што ў Беларусі як мінімум 1525 палітзняволеных, сярод якіх мінімум 70 знаходзяцца ў крытычным стане:

Да падтрымкі далучыўся Нарвежскі Хельсінкскі Камітэт.

Інфармацыя дапаўняецца. 

See more news

Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча
15 November 2023, 6:58 PM
Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча
У Міжнародны Дзень пісьменніка ў зняволенні Беларускі ПЭН і "Радыё Свабода" абвясцілі пераможцаў і лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшыя творы, напісаныя аўтарамі, якія былі зняволеныя.
Павел Сапелка: «Чаму няма судовых прысудаў у дачыненні да ўсіх тых, хто мае дачыненне да гібелі абаронцаў дэмакратыі?»
15 November 2023, 11:15 AM
Павел Сапелка: «Чаму няма судовых прысудаў у дачыненні да ўсіх тых, хто мае дачыненне да гібелі абаронцаў дэмакратыі?»
Сёлета лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская абвясціла 12 лістапада Днём салідарнасці з Беларуссю. З гэтай нагоды выказаўся праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка.
Тлумачыць «Вясна»: Лячэнне, прымусовая праца ці ізаляцыя? Сістэму лячэбна-працоўных прафілакторыяў чакаюць вялікія змены
15 November 2023, 10:58 AM
Тлумачыць «Вясна»: Лячэнне, прымусовая праца ці ізаляцыя? Сістэму лячэбна-працоўных прафілакторыяў чакаюць вялікія змены
У студзені 2024 года змяняецца заканадаўства па пытаннях прымусовага лячэння і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі грамадзян з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі.
Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
15 November 2023, 10:52 AM
Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
Беларускія юрысты, медыкі і псіхолагі аб'ядналіся, каб вывучыць, як функцыянуе турэмная медыцына і псіхалогія ў Беларусі, і якія змены патрэбныя пенітэнцыярнай сістэме, каб правы зняволеных выконваліся і злачыннасць зніжалася. Для даследавання яны просяць дапамогі ў былых зняволеных і сваякоў асуджаных: трэба прайсці анкетаванне.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці