У Беластоку прайшла сустрэча да Дня супраць смяротнага пакарання

09 October 2023, 10:11 AM
У Беластоку прайшла сустрэча да Дня супраць смяротнага пакарання

На фота: Андрэй Палуда і Наста Чарнова. Фота: "Гарадзенская Праваабарона"

У Беластоку ў хабе "Новая зямля" 7 кастрычніка прайшла сустрэча з удзелам каардынатара кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" Андрэя Палуды і дызайнеркай зборніка вершаў паэтаў, расстраляных 29-30 кастрычніка 1937 года, Насты Чарновай, піша "Гарадзенская праваабарона". Асветніцкая акцыя была прымеркаваная да Міжнароднага дня супраць смяротнага пакарання.

Падчас сустрэчы яе ўдзельнікі абмяркавалі сённяшнюю сітуацыю са смяротным пакараннем у Беларусі, правялі паралелі паміж гісторыяй і сучаснасцю ў кантэксце смяротнага пакарання. Таксама Наста Чарнова прэзентавала зборнік абраных вершаў паэтаў, расстраляных ў ноч з 29-га на 30 кастрычніка 1937 года. Усе прысутныя атрымалі зборнік у падарунак.

Дыскусія ў Беластоку на тэму смяротнага пакарання. Фота:Дыскусія ў Беластоку на тэму смяротнага пакарання. Фота: "Гарадзенская Праваабарона"

Актуальную інфармацыю пра стан смяротнага пакарання ў Беларусі можна адсочваць у Telegram-канале "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі"

Публікуецца паводле сайту "Вясны"

See more news

Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча
15 November 2023, 6:58 PM
Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча
У Міжнародны Дзень пісьменніка ў зняволенні Беларускі ПЭН і "Радыё Свабода" абвясцілі пераможцаў і лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшыя творы, напісаныя аўтарамі, якія былі зняволеныя.
Павел Сапелка: «Чаму няма судовых прысудаў у дачыненні да ўсіх тых, хто мае дачыненне да гібелі абаронцаў дэмакратыі?»
15 November 2023, 11:15 AM
Павел Сапелка: «Чаму няма судовых прысудаў у дачыненні да ўсіх тых, хто мае дачыненне да гібелі абаронцаў дэмакратыі?»
Сёлета лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская абвясціла 12 лістапада Днём салідарнасці з Беларуссю. З гэтай нагоды выказаўся праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка.
Тлумачыць «Вясна»: Лячэнне, прымусовая праца ці ізаляцыя? Сістэму лячэбна-працоўных прафілакторыяў чакаюць вялікія змены
15 November 2023, 10:58 AM
Тлумачыць «Вясна»: Лячэнне, прымусовая праца ці ізаляцыя? Сістэму лячэбна-працоўных прафілакторыяў чакаюць вялікія змены
У студзені 2024 года змяняецца заканадаўства па пытаннях прымусовага лячэння і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі грамадзян з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі.
Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
15 November 2023, 10:52 AM
Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
Беларускія юрысты, медыкі і псіхолагі аб'ядналіся, каб вывучыць, як функцыянуе турэмная медыцына і псіхалогія ў Беларусі, і якія змены патрэбныя пенітэнцыярнай сістэме, каб правы зняволеных выконваліся і злачыннасць зніжалася. Для даследавання яны просяць дапамогі ў былых зняволеных і сваякоў асуджаных: трэба прайсці анкетаванне.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці