«Улады пераразмеркавалі свае высілкі ў бок запужвання грамадства». Выйшла даследванне пра рэпрэсіі ў Беларусі

15 February 2024, 2:43 PM
«Улады пераразмеркавалі свае высілкі ў бок запужвання грамадства». Выйшла даследванне пра рэпрэсіі ў Беларусі

Цэнтр новых ідэй прадставіў новае даследванне "Барометр рэпрэсій у Беларусі" за 2023-ці год. У ім на падставе звестак праваабаронцаў даследчык Генадзь Каршуноў прааналізаваў статыстычныя і колькасныя звесткі рэпрэсіўна-карнай сістэмы беларускага рэжыму і выявіў пэўныя тэндэнцыі. "Вясна" прыводзіць асноўныя высновы даследвання, а з поўным тэкстам можна азнаёміцца тут.

Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фота

Даследчык прыйшоў да высновы, што рэжым працягвае нарошчваць ціск у бок знішчэння магчымасцяў для самаарганізацыі і самакіравання ў грамадстве.

"Адбываецца "дазачыстка" інфармацыйнай прасторы – цяпер на ўзроўні рэгіянальных медыя і незалежных блогераў. Заканадаўчая база дапрацоўваецца з улікам таго, каб мінімізаваць ступені свабоды, у прыватнасці для рэлігійных арганізацый і ўласнікаў кватэр.

Беларускі рэжым усё больш дакладна і паслядоўна праводзіць размежаванне паміж лаяльнымі і нелаяльнымі яму грамадзянамі з дыскрымінацыяй апошніх. У канцы 2023 года ўлады ўзмацнялі супрацьстаянне з дыяспарай, змяняючы заканадаўства і ладзячы правакацыі супраць яе", – гаворыцца ў "Барометры рэпрэсій у Беларусі".

Улады актывізавалі свае намаганні па нагнятанні трывогі і страху ў грамадстве, выкарыстаўшы цяпер не столькі персаналізаваныя механізмы, колькі інструменты "масавага ахопу" (прызнанне інфармацыйных крыніц экстрэмісцкімі матэрыяламі і "хапуны"), адзначае даследчык.

Мяркуецца, што дынаміка па разгортванні масавых "хапуноў" (напрыклад, па "справе КС" і па назіральніках на выбарах) шмат у чым стымуляваная набліжэннем электаральнай кампаніі 2024-25 гадоў.

"Разам з тым улады пэўным чынам пераразмеркавалі свае высілкі менавіта ў бок запужвання грамадства. Новыя акцэнты рабіліся на пашырэнне рэпрэсіўных захадаў у рэгіёнах і на сістэматызацыю дыкрымінацыйных захадаў супраць дыяспары".

У якасці вынікаў у даследванні адзначаецца:

"Улады працягваюць разглядаць грамадства як патэнцыйна небяспечны аб’ект. У якасці такога аб’екта разглядаецца ўжо не толькі пратэсна арыентаваная частка грамадства, але і наўпрост тая, што мае досвед самаарганізацыі і самарэалізацыі. Праз гэта асноўным інструментам унутранай палітыкі беларускага рэжыму застаюцца рэпрэсіі ў самым шырокім разуменні: кантроль, забарона, абмежаванні, сачэнне, прымус, запужванне, пакаранне і гэтак далей. Рэпрэсіўны механізм пэўным чынам ужо аформіўся, самі рэпрэсіі збольшага выйшлі на пэўнае плато – цягам года інтэнсіўнага росту рэпрэсіўнага ціску не назіралася. Адзінае выключэнне складае ўпэўнены і паслядоўны рост колькасці адміністрацыйных спраў, распачатых па палітычных матывах. Разам з гэтым адзначаецца пэўнае пашырэнне рэпрэсій ва ўмоўна тэрытарыяльным напрамку: на рэгіёны і за мяжу (на дыяспару). Галоўным трэндам апошняй чвэрці года стаў уваход рэжыму ў электаральную фазу, што прадвызначыла пераразмеркаванне высілкаў рэпрэсіўна-карнай машыны з гвалту і пакарання (хаця, на жаль, гэты складнік дасюль трывае) у бок запужвання грамадства (чаго стала заўважна больш)".

Публікуецца паводле сайту "Вясны"

See more news

«Гэты маніторынг мусіць быць пад рукой у Cьвятланы Ціханоўскай, калі яна едзе расказваць пра культуру»
15 January 2025, 11:32 AM
«Гэты маніторынг мусіць быць пад рукой у Cьвятланы Ціханоўскай, калі яна едзе расказваць пра культуру»
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава ўзяў вялікае інтэрвію ў старшыні Беларускага ПЭНа Тацяны Нядбай.
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 15–31 снежня 2024 года
13 January 2025, 5:37 PM
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 15–31 снежня 2024 года
На 31 снежня 2024 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 37, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 168.
Выбары ў Беларусі з 1994 да 2025 года: гісторыя ціску, рэпрэсіяў і парушэнняў правоў чалавека
13 January 2025, 5:32 PM
Выбары ў Беларусі з 1994 да 2025 года: гісторыя ціску, рэпрэсіяў і парушэнняў правоў чалавека
Напярэдадні новых выбараў* мы ўзгадваем рэпрэсійны шлях, які ідзе праз усе прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці