«Усе формы іншадумства сутыкаюцца з запалохваннем». АБСЕ выступіла з заявай наконт апошняй масавай хвалі рэпрэсій

15 February 2024, 4:21 PM
«Усе формы іншадумства сутыкаюцца з запалохваннем». АБСЕ выступіла з заявай наконт апошняй масавай хвалі рэпрэсій

Сумесную заяву аб сітуацыі ў Беларусі на радзе АБСЕ 8 лютага прадставіла пастаянная прадстаўніца Канады Джоселін Кінер. Яна зроблена ад імя 19 краін — нефармальнай групы сяброў дэмакратычнай Беларусі. Да яе далучыліся яшчэ 13 дзяржаваў. У АБСЕ лічаць, што нядаўняя хваля рэпрэсій у Беларусі ў дачыненні да беларускіх палітвязняў і іх сем'яў звязаная з надыходзячымі выбарамі*. Яны ў чарговы раз заклікалі беларускія ўлады вызваліць палітвязняў і ўзгадаць пра свае міжнародныя абавязальніцтвы, а таксама спыніць падтрымку Расіі ў вайне супраць Украіны.

Ілюстрацыйнае фота spring96.orgІлюстрацыйнае фота spring96.org

У заяве выказаліся наконт апошняй хвалі пераследу супраць былых палітвязняў, якія засталіся ў Беларусі, сем'яў палітвязняў і тых, хто іх падтрымліваў:

"Як і жорсткія паслявыбарчыя рэпрэсіі ў 2020 годзе, гэтыя дзеянні, падобна, накіраваныя на запалохванне народа Беларусі напярэдадні запланаваных на гэты месяц парламенцкіх выбараў".

Аўтары дакумента падкрэслілі цяжкае становішча беларускіх палітвязняў і заклікалі да іх "неадкладнага і безумоўнага вызвалення".

Яны лічаць відавочным, што "ўлады Беларусі не маюць намеру праводзіць сапраўдныя выбары, якія патрабуюцца па абавязацельствах АБСЕ":

"Гэта немагчыма, пакуль усе формы іншадумства ці апазіцыі сутыкаюцца з запалохваннем, пераследам і турэмным зняволеннем. У Беларусі няма свабоды слова, няма свабоды аб'яднанняў і не існуе свабодных і незалежных сродкаў масавай інфармацыі, якія маглі б падзяліцца мноствам ідэй. Немагчыма правесці сапраўдныя дэмакратычныя выбары пры такіх сумных абставінах".

Паводле Джоселін Кінер, "народ Беларусі заслугоўвае лепшага". У заяве заклікаюць беларускія ўлады не аказваць далейшай падтрымкі агрэсіўнай вайне Расіі і цалкам выканаць свае міжнародныя абавязацельствы і абавязацельствы перад АБСЕ, у тым ліку распачаўшы ўсе неабходныя крокі для стварэння ўмоў для свабодных, справядлівых і сапраўды дэмакратычных выбараў.

Публікуецца паводле сайту "Вясны"

See more news

Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2025
13 May 2025, 12:02 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Красавік 2025
У красавіку ўлады Беларусі працягнулі маштабную кампанію рэпрэсій пад выглядам барацьбы з «экстрэмізмам» і «тэрарызмам».
Cалідарнасць супраць рэпрэсій! 21 траўня — Дзень палітвязняў Беларусі
13 May 2025, 11:11 AM
Cалідарнасць супраць рэпрэсій! 21 траўня — Дзень палітвязняў Беларусі
Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі на знак памяці з загінулым у калоніі Вітольдам Ашуркам.
БАЖ і Марыя Калеснікава атрымалі Прэмію Гюнтэра Вальрафа за свабоду прэсы і правы чалавека
12 May 2025, 10:12 AM
БАЖ і Марыя Калеснікава атрымалі Прэмію Гюнтэра Вальрафа за свабоду прэсы і правы чалавека
Беларускую асацыяцыю журналістаў адзначылі за важную шматгадовую працу па абароне журналістаў і свабоды слова.
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
17 April 2025, 12:57 PM
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 1–15 красавіка 2025 года
На 15 красавіка 2025 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 36, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 165.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці