Вакансія ў Беларускім доме правоў чалавека: каардынатар_ка пасляадукацыйнай дзейнасці праграмы ILIA-By

28 July 2023, 10:15 AM
Вакансія ў Беларускім доме правоў чалавека: каардынатар_ка пасляадукацыйнай дзейнасці праграмы ILIA-By

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава шукае каардынатар_ку пасляадукацыйнай дзейнасці праграмы ILIA-By.

Тып пазіцыі (аб’ём занятасці): 60 % 

Месцазнаходжанне: Вільня, Літва (па дамоўленасці – дыстанцыйна) 

Пачатак працы: верасень-кастрычнік 2023 г. 

Узровень заробку: ад 900 €/месяц (пры 60% занятасці) да аплаты падаткаў, у залежнасці ад вопыту і кампетэнцыяў.

Арганізацыя: Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава

Кароткае апісанне пазіцыі
каардынатар_ка пасляадукацыйнай дзейнасці праграмы ILIA-By адказвае за паўнавартаснае і своечасовае функцыянаванне адукацыйных мерапрыемстваў і актыўнасцяў для выпускнікоў праграмы ILIA-By, забяспечвае арганізацыйныя, адміністрацыйныя, лагістычныя і тэматычныя аспекты праграмы, суправаджэнне ўдзельнікаў. Каардынатар_ка пасляадукацыйнай дзейнасці праграмы ILIA-By падпарадкоўваецца менеджэру ILIA-By.

АБАВЯЗКІ:

●      удзельнічаць у падрыхтоўцы адукацыйных мерапрыестваў і забеспячэнні іх рэалізацыі;

●      забяспечваць камунікацыю з экспертамі для ўдзелу ў мерапрыемствах;

●      забяспечваць кантроль за лагістычнай часткай праграмы для ўдзельнікаў мерапрыемстваў;

●      забяспечваць збор зваротнай сувязі ўдзельнікаў, справаздач пасля правядзення адукацыйных мерапрыемстваў;

●      забяспечваць каардынацыю выпускнікоў у адукацыйных мерапрыемствах (воркшопах, трэнінгах, стажыроўках і г.д.)

●      сумесна з экспертам вучэбнай праграмы, аказваць выпускнікам метадычную дапамогу па выкарыстанні імі міжнародных стандартаў правоў чалавека, пры неабходнасці - аказваць кансультацыйную дапамогу;

●      арганізоўваць выданне зборнікаў і навучальных дапаможнікаў у рамках ILIA-By;

●      арганізоўваць збор і падрыхтоўку звестак для справаздач па праектах;

●      удзельнічаць у падрыхтоўцы праектных заявак;

●      забяспечваць фактычнае правядзенне адукацыйных мерапрыемстваў;

●      выконваць іншыя функцыі ў межах працы выканаўчай каманды праграмы ILIA-By.

ПАТРАБАВАННІ:

Вышэйшая юрыдычная або іншая гуманітарная адукацыя; пераважна – дадатковая адукацыя ў сферы правоў чалавека ў межах праграм нефармальнай адукацыі.

ВЕДЫ, НАВЫКІ І ЗДОЛЬНАСЦІ:

●      агульныя веды ў сферы правоў чалавека;

●      веданне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі агулам, і ў прыватнасці права на свабоду асацыяцыяў, свабоду выказвання, свабоду мірных сходаў, і права быць праваабаронцам;

●      інфармаванасць аб прававых і арганізацыйных умовах дзейнасці праваабарончых і іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці, адвакатуры, судова-прававых рэформах, заканадаўчай дзейнасці ў Беларусі;

●      арганізацыйныя навыкі – планаванне, каардынацыя, імплементацыя праектаў;

●      выдатнае валоданне беларускай і рускай мовамі, пажадана – валоданне ангельскай мовай.

ТЭХНІЧНЫЯ НАВЫКІ

●      устойлівыя навыкі карыстання прадуктамі MS Office/LibreOffice (MS Word, MS Excel і адпаведнікі), паштовымі кліентамі, папулярнымі інтэрнэт-браўзерамі, мэсэнджэрамі;

●      пераважна: разуменне прынцыпаў бяспечнай камунікацыі.

ДОСВЕД

●      досвед абароны і прасоўвання правоў чалавека на нацыянальным/міжнародным узроўні;

●      досвед каардынатарскай або арганізацыйнай працы, у тым ліку каардынацыя праектаў ў арганізацыі/ініцыятыве грамадзянскай супольнасці;

●      досвед узаемадзеяння, у тым ліку ў сетцы, кааліцыях і інш., з праваабарончымі і іншымі арганізацыямі грамадзянскай супольнасці.

ЯК ПАДАЦЬ ЗАЯЎКУ 

Калі ласка, дасылайце вашыя рэзюмэ разам з матывацыйным лістом на адрас education@belhumanrights.house, пазначыўшы ў радку “Тэма”, што гэта заяўка на пасаду каардынатара навучальнай праграмы ILIA-By. Кандыдаты_кі, чыэ рэзюме адпавядаюць умовам вакансіі, будуць запрошаныя на інтэрв'ю.


Па любых пытаннях аб вакансіі, калі ласка, звязвайцеся з намі толькі па электроннай пошце education@belhumanrights.house.

See more news

Переходное правотворчество: кто и как создает законы для нового времени
10 October 2024, 9:23 AM
Переходное правотворчество: кто и как создает законы для нового времени
Лекция Екатерины Шульман (политолога, специалиста по законотворчеству) для беларусских правозащитников.
Новыя законы для новай Беларусі: як іх стварыць?
04 September 2024, 1:40 PM
Новыя законы для новай Беларусі: як іх стварыць?
Паказваем на прыкладзе стварэньня новага закону аб адвакатуры.
«Прававы дэфолт – гэта няўстойлівая канструкцыя. Пераход да прававой дзяржавы будзе ў любым выпадку»
08 March 2024, 12:34 PM
«Прававы дэфолт – гэта няўстойлівая канструкцыя. Пераход да прававой дзяржавы будзе ў любым выпадку»
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава далучаецца да распрацоўкі рэформаў прававой сыстэмы пры пераходзе да прававой дзяржавы.
«Фармальная адукацыя ў сфэры правоў чалавека ў Беларусі не выконвае сваіх функцыяў, ня вучыць зьместу правоў чалавека»
20 December 2023, 12:46 PM
«Фармальная адукацыя ў сфэры правоў чалавека ў Беларусі не выконвае сваіх функцыяў, ня вучыць зьместу правоў чалавека»
17 і 18 лістапада 2023 года ў Вільні адбылася канфэрэнцыя правайдэраў нефармальнай адукацыі ў галіне правоў чалавека, арганізаваная супольна Беларускім Хельсінкскім Камітэтам і Беларускім домам правоў чалавека імя Барыса Звозскава. У канфэрэнцыі ўдзельнічалі прадстаўнікі шаснаццаці грамадзкіх арганізацыяў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці