#WeStandBYyou. «Вясна» тлумачыць, хто такія «хросныя» палітвязняў і што яны робяць

21 February 2023, 1:38 PM
#WeStandBYyou. «Вясна» тлумачыць, хто такія «хросныя» палітвязняў і што яны робяць

Рэжым Лукашэнкі працягвае рэпрэсіі ў Беларусі, а колькасць палітзняволеных няспынна расце. Швейцарска-нямецкая праваабарончая арганізацыя “Libereco - Партнёрства за правы чалавека” арганізавала кампанію салідарнасці з беларускімі палітвязнямі #WeStandBYyou. У межах кампаніі палітвязням знаходзяць сімвалічных “хросных”, якія апекуюцца зняволенымі і пашыраюць інфармацыю аб іх становішчы ў няволі. “Вясна” распавядае, хто такія “хросныя” і чым яны займаюцца.

khrosnyja-palitvjaznjau_haryzantalnae_1.Сімвалічныя "хросныя" беларускіх палітзняволеных. Фота: праваабарончая арганізацыя Libereco

Хто такія сімвалічныя “хросныя” палітвязняў?

Дэпутаты/-кі парламентаў еўрапейскіх краінаў і дэпутаты/-кі Еўрапейскага парламента, якія пагадзіліся апекавацца беларускімі палітвязнямі ў межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, арганізаванай швейцарска-нямецкай праваабарончай арганізацыяй “Libereco - Партнёрства за правы чалавека”.

Чым яны займаюцца?

Libereco называе наступныя магчымыя актыўнасці “хросных”:

- Афіцыйны зварот да прадстаўнікоў беларускага рэжыму з патрабаваннем неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў.

- Напісаць ліст свайму “хрэсніку” або даслаць пасылку. Гэта добры спосаб праявіць салідарнасць і псіхалагічную падтрымку палітвязню. Таксама “хросны” можа напісаць сябрам або сем’ям палітвязняў.

- Падтрымка “хроснымі” сем’яў палітвязняў.

- Сустрэча “хроснага” у сваёй краіне з паслом Беларусі з мэтай дадатковага ціску на рэжым.

- Таксама “хросныя” могуць ладзіць у медыя персанальныя і сумесныя акцыі салідарнасці і інфармацыйныя кампаніі.

Чаму важна станавіцца “хросным”/-ай палітвязняў?

Гэта дапамагае прыцягваць увагу да праблемаў беларускіх палітвязняў, у прыватнасці, пашыраць геаграфію салідарнасці, а таксама праз баланс паміж галінамі ўлады ў дэмакратычных краінах служыць новымі інструментамі ціску на замежных палітыкаў. Акрамя таго, дадатковая ўвага з-за мяжы спрыяе салідарнасці ўнутры краіны. Гэта і важны сімвал падтрымкі для родных палітычных зняволеных, якія бачаць, што на іх праблемы не забыліся, што Беларусь застаецца ў фокусе дзейнасці еўрапейскіх палітыкаў.

У кожнага/-ай палітзняволенага/-ай ёсць свой хросны/-ая? Чаму? Наколькі лёгка/цяжка знайсці хроснага/-ую?

Нажаль, не кожны/-ая палітзняволены/-ая мае свайго хроснага/-ую. Спіс палітвязняў імкліва расце, яго склад мяняецца. На дадзены момант да ініцыятывы Libereco далучыліся 325 дэпутатаў/-ак. Частка з іх больш не з’яўляецца “хроснымі”, паколькі некаторыя вязні былі вызваленыя. У такіх выпадках ім шукаюць новых “хрэснікаў”. Праблему можна вырашыць праз распаўсюд ініцыятывы ў новых краінах.

Толькі палітыкі становяцца “хроснымі” палітвязняў ці іншыя асабы таксама могуць імі стаць? Напрыклад, грамадскія дзеячы, вядомыя навукоўцы ці прадстаўнікі культуры?

На дадзены момант “хроснымі” могуць стаць толькі дзейныя дэпутаты, г.зн. некаторым вязням даводзіцца шукаць новых хросных пасля таго, як іх старыя “апекуны” губляюць дэпутацкі мандат у парламентах сваіх краінаў.

Ці можа ў аднаго палітвязня быць некалькі “хросных”?

Не, але адзін/-на хросны/-ая можа апекавацца некалькімі вязнямі, напрыклад, дэпутат нямецкага Бундэстага і “хросны” Ігара Лосіка Робін Вагнер узяў на сябе “хроснае бацькоўства” і яго жонкі Дар’і пасля яе затрымання па крымінальнай справе.

Якія арганізацыі шукаюць палітвязням “хросных”?

У працы кампаніі Libereco дапамагаюць беларускія арганізацыі: Праваабарончы цэнтр “Вясна” і ініцыятыва politzek.me, а таксама прадстаўнікі Каардынацыйнай рады. Паспяховы пошук “хросных” шмат у чым залежыць ад актыўнага ўдзелу валанцёраў з розных краінаў Еўропы, у тым ліку Германіі, Швейцарыі, Нідэрландаў, Вялікабрытаніі і Ірландыі.

Як палітзняволены можа знайсці сабе “хроснага”?

Самім вязням цяжка шукаць хросных (калі толькі яны не знаходзяцца на “хіміі”), але гэта могуць зрабіць іх сваякі або сябры. Для гэтага трэба звяртацца да арганізатараў кампаніі #WeStandBYyou - “Libereco - Партнёрства за правы чалавека” – або іх беларускіх партнёраў, у тым ліку Праваабарончага цэнтра “Вясна” на электронную пошту viasna@spring96.org . 

Прыклады дзейнасці “хросных”

Асноўнай часткай з 170 еўрапарламентарыяў, якія падпісалі ліст, накіраваны ў адміністрацыю ўсіх беларускіх калоній і турмаў, былі сімвалічныя “хросныя” палітвязняў. Яны таксама даслалі агульны ліст салідарнасці больш чым 1300 палітвязням. Яшчэ адзін адкрыты ліст ад 127 еўрапарламентарыяў быў накіраваны Лукашэнку і яшчэ чатыром яго паплечнікам.

Актыўную дзейнасць у медыя праводзяць “хросны” Дар’і і Ігара Лосікаў Робін Вагнер і “хросны” Эдуарда Пальчыса Нільс Шмідт, якія распаўсюджваюць інфармацыю пра зняволеных і ўмовы іх утрымання.

Лорд Фолкс у свой час аказваў ціск непасрэдна на офіс прэм'ер-міністра адносна сітуацыі са Сцяпанам Латыпавым, калі ён спрабаваў скончыць жыццё самагубствам у судзе. Лорд патрабаваў ад урада Вялікабрытаніі больш спрыяць прасоўванню дэмакратычных каштоўнасцяў у Беларусі. Адзін з выступаў у ПАРЕ “хроснага” Сцяпана Латыпава лорда Фолкса можна паслухаць тут. Яшчэ адным актыўным “хросным” з’яўляецца дэпутат Палаты абшчын брытанскага парламента Тоні Лойд, які паслядоўна і на розных пляцоўках уздымае пытанне правоў чалавека ў Беларусі, у тым ліку кейс яго “хрэсніцы”, палітзняволенай Яны Пінчук.

Некаторыя “хросныя” падымаюць пытанне аб становішчы палітычных зняволеных і асвятляюць асобныя выпадкі ў нацыянальных парламентах, Еўрапейскім парламенце і Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы. Дзякуючы гэтаму, урады краінаў і Еўрапейскі саюз працягваюць сачыць за сітуацыяй з палітвязнямі ў Беларусі.

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

See more news

Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча
15 November 2023, 6:58 PM
Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча
У Міжнародны Дзень пісьменніка ў зняволенні Беларускі ПЭН і "Радыё Свабода" абвясцілі пераможцаў і лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшыя творы, напісаныя аўтарамі, якія былі зняволеныя.
Павел Сапелка: «Чаму няма судовых прысудаў у дачыненні да ўсіх тых, хто мае дачыненне да гібелі абаронцаў дэмакратыі?»
15 November 2023, 11:15 AM
Павел Сапелка: «Чаму няма судовых прысудаў у дачыненні да ўсіх тых, хто мае дачыненне да гібелі абаронцаў дэмакратыі?»
Сёлета лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская абвясціла 12 лістапада Днём салідарнасці з Беларуссю. З гэтай нагоды выказаўся праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка.
Тлумачыць «Вясна»: Лячэнне, прымусовая праца ці ізаляцыя? Сістэму лячэбна-працоўных прафілакторыяў чакаюць вялікія змены
15 November 2023, 10:58 AM
Тлумачыць «Вясна»: Лячэнне, прымусовая праца ці ізаляцыя? Сістэму лячэбна-працоўных прафілакторыяў чакаюць вялікія змены
У студзені 2024 года змяняецца заканадаўства па пытаннях прымусовага лячэння і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі грамадзян з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі.
Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
15 November 2023, 10:52 AM
Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
Беларускія юрысты, медыкі і псіхолагі аб'ядналіся, каб вывучыць, як функцыянуе турэмная медыцына і псіхалогія ў Беларусі, і якія змены патрэбныя пенітэнцыярнай сістэме, каб правы зняволеных выконваліся і злачыннасць зніжалася. Для даследавання яны просяць дапамогі ў былых зняволеных і сваякоў асуджаных: трэба прайсці анкетаванне.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці