«З павагай, ваш Валік»

23 October 2022, 9:00 PM
«З павагай, ваш Валік»

У Парыжы 23 кастрычніка адкрылася 41-ая сесія Кангрэсу Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH). Віцэ-прэзідэнтам па рэгіёне Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі яе з'яўляецца палітзняволены намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра "Вясна" Валянцін Стэфановіч. На гэтую пасаду яго абралі на міжнародным кангрэсе FIDH, які праходзіў на Тайвані ў 2019 годзе. Сёлета Федэрацыя адзначае сваё 100-годдзе. Падчас адкрыцця 41-й сесіі партрэты зняволеных вясноўцаў выставілі ў першым шэрагу, а кіраўнік аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі FIDH Ілля Нузаў зачытаў зварот Валянціна з-за кратаў, піша "Вясна".

fidh_090.jpegАдкрыццё 41-й сесіі Кангрэсу Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, Парыж, Францыя, 23 кастрычніка 2022 года

"Хачу павіншаваць Федэрацыю з Днём народзінаў. Гэта вельмі значная дата для ўсяго сусветнага праваабарончага руху. Федэрацыя — унікальная, бо аб'ядноўвае праваабарончыя арганізацыі з усяго свету. У яе шэрагах людзі розных культур, розных нацыянальнасцяў і рас, але ўсе яны аб'яднаны ідэямі і каштоўнасцямі правоў чалавека. І гэта яскрава дэманструе ўніверсальнасць правоў чалавека.

Роля праваабаронцаў у свеце цяпер асабліва важная, калі свет зноў стаіць перад пагрозай ядзернай катастрофы, упершыню пасля заканчэння халоднай вайны. Тады ў пачатку 90-х мы думалі, што ўжо ніколі не сутыкнемся з гэтай пагрозай, што свет будзе жыць у гармоніі разнастайнасці і міру. Калісьці я казаў сваім калегам у Парыжы, што хутка пачнецца вайна, вайна ў нашым неспакойным і поўным супярэчнасцяў рэгіёне (былым СССР). Многія мне не верылі. Казалі, што цяпер гэта немагчыма. Я ж адчуваў гэтую пагрозу вайны скурай. Цяпер мы павінны зрабіць усё магчымае, каб не дапусціць гэтую катастрофу.

Асобна хацеў бы падзякаваць сваім братам і сёстрам праваабаронцам за іх салідарнасць і падтрымку ўсіх пазбаўленых свабоды праваабаронцаў у свеце, і, канешне, мяне асабіста. Праваабарончая салідарнасць — магутная сіла, і я веру, што хутка змагу далучыцца да вас, каб разам крочыць па гэтым нялёгкім шляху, да сусветнай гармоніі, любові і міру.

З павагай, ваш Валік".

nuzau.jpegІлля Нузаў зачытвае зварот палітзняволенага Валянціна Стэфановіча

Таксама на адкрыцці прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і намеснік мэра Парыжа ўзгадалі Праваабарончы цэнтр "Вясна" і яго заснавальніка палітзняволенага Алеся Бяляцкага, які разам з расійскім праваабарончым цэнтрам "Мемарыял" і ўкраінскім "Цэнтрам грамадзянскіх свабод" стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру.

Артыкул з сайту "Вясны"

See more news

«Гэты маніторынг мусіць быць пад рукой у Cьвятланы Ціханоўскай, калі яна едзе расказваць пра культуру»
15 January 2025, 11:32 AM
«Гэты маніторынг мусіць быць пад рукой у Cьвятланы Ціханоўскай, калі яна едзе расказваць пра культуру»
Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава ўзяў вялікае інтэрвію ў старшыні Беларускага ПЭНа Тацяны Нядбай.
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 15–31 снежня 2024 года
13 January 2025, 5:37 PM
Беларускі ПЭН: Хроніка парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры 15–31 снежня 2024 года
На 31 снежня 2024 года: Людзей Слова ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 37, дзеячаў культуры ў няволі (ці з абмежаваннем волі – адбываюць «хатнюю хімію») – не менш за 168.
Выбары ў Беларусі з 1994 да 2025 года: гісторыя ціску, рэпрэсіяў і парушэнняў правоў чалавека
13 January 2025, 5:32 PM
Выбары ў Беларусі з 1994 да 2025 года: гісторыя ціску, рэпрэсіяў і парушэнняў правоў чалавека
Напярэдадні новых выбараў* мы ўзгадваем рэпрэсійны шлях, які ідзе праз усе прэзідэнцкія выбары ў Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці