Завершаны V цыкл адукацыйнага праекту BISH

23 October 2019, 8:45 AM
Завершаны V цыкл адукацыйнага праекту BISH

Выпускнікоў адукацыйнай праграмы International Law in Advocacy для праваабаронцаў і грамадскіх актывістаў паболела на 20 чалавек.

18 і 19 кастрычніка 2019 году ў Беларускім доме правоў чалавека імя Барыса Звозскава ў Вільні адбылася апошняя, сёмая сэсія V цыклу адукацыйнага праекту Bring International Standards Home (BISH) праграмы International Law in Advocacy (ILIA).

 

Праект BISH – гэта праграма дадатковай адукацыі для дарослых, якая навучае міжнароднаму праву правоў чалавека на ўзроўні, дастатковым для прафесійнага прымянення.

 

Сертыфікаты аб навучанні атрымалі дваццаць чалавек, сярод якіх – грамадскія актывісты, супрацоўнікі некамерцыйных арганізацый Беларусі, юрысты і незалежныя журналісты. Усіх іх цяпер аб’ядноўвае валоданне навыкамі прымянення міжнародных стандартаў правоў і свабодаў чалавека, веды аб сучасных канцэпцый правоў чалавека і здольнасць дадаваць культуру правоў чалавека і гуманістычныя каштоўнасці ў сваю працу.

 

Апошняя сэсія цыклу складалася з абароны планаў адвакацыйных кампаній, складанне якіх было хатнім заданнем для ўдзельнікаў пасля папярэдняй сэсіі ў Чарнігаве, цалкам прысвечанай абароне грамадскіх інтарэсаў у рэчышчы правоў чалавека. Агулам удзельнікі стварылі шэсць планаў адвакацыйных кампаній на тэмы, якія абіралі самастойна. Іх спектр атрымаўся вельмі шырокі:

  • абарона правоў дзяцей на інклюзіўную адукацыю;

  • стварэнне механізма абароны правоў дзіцяці на грунце міжнародных стандартаў і каштоўнасцяў правоў чалавека;

  • прадухіленне побытавага гвалту праз падвышэнне эфектыўнасці прававых механізмаў;

  • абарона права на атрыманне і распаўсюд інфармацыі;

  • прасоўванне альтэрнатыўнай службы;

  • абарона права на працу былых зняволеных, ліквідацыя іх дыскрымінацыі.

 

 

Абарона праектаў

 

Падчас абароны праектаў удзельнікі атрымлівалі парады ад экспертаў і ад калегаў, як удасканаліць кампанію, зрабіўшы яе прыдатнай да рэалізацыі. Фактычна, вынікам сэсіі сталі гатовыя планы дзеянняў.

На другі дзень сэсіі перад удзельнікамі выступала Людміла Ульяшына – юрыст, доктар права, якая разам з Барысам Звозскавым, заснавальнікам Беларускага дома правоў чалавека, стаяла ля вытокаў навучальнага праекта «Міжнародныя стандарты – у нацыянальную практыку» (ILIA). Яе лекцыя “У мяне ёсць мара. Аб ролі культуры правоў чалавека ў імплементацыі стандартаў” стала падсумаваннем усяго курсу і сімвалічным пажаданнем новым выпускнікам.

Сёлетнія выпускнікі далучыліся да супольнасці выпускнікоў усіх адукацыйных праектаў БДПЧ, а гэта – больш за 150 чалавек, аб’яднаных праграмай пасляадукацыйнай дзейнасці Folow-up.

See more news

Лаборатория ILIA-By BELIEVE. Досудебное соглашение
31 March 2025, 4:23 PM
Лаборатория ILIA-By BELIEVE. Досудебное соглашение
Сделка о признании вины, соглашение о сотрудничестве между подозреваемым, обвиняемым и государством в лице прокурора позволяет сторонам путем взаимных уступок ускорить разрешение уголовных дел, избежать неопределенности для обвиняемого и значительных расходов для государства.
Лаборатория ILIA-By BELIEVE. Меры пресечения, связанные с лишением личной свободы
31 March 2025, 12:13 PM
Лаборатория ILIA-By BELIEVE. Меры пресечения, связанные с лишением личной свободы
Высокая степень терпимости к вмешательству государства в жизнь гражданина сформировалась исторически и сильно укрепилась в период существования СССР, когда государство фактически диктовало людям не только как им жить, но и как им думать.
Лаборатория ILIA-By BELIEVE. Закон об адвокатуре. Проект
27 March 2025, 2:55 PM
Лаборатория ILIA-By BELIEVE. Закон об адвокатуре. Проект
Авторы и программа ILIA-By напоминают, что данные документы являются объектом авторского права и не могут использоваться без разрешения автора.
Лаборатория ILIA-By BELIEVE. Отдельные аспекты электронного правосудия в уголовном процессе
27 March 2025, 2:26 PM
Лаборатория ILIA-By BELIEVE. Отдельные аспекты электронного правосудия в уголовном процессе
Авторы и программа ILIA-By напоминают, что данные документы являются объектом авторского права и не могут использоваться без разрешения автора.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці