Заява аб прызнанні палітвязнямі Аляксея Камароўскага, Іллі Шакірава і Барыса Протасава

28 April 2023, 8:18 AM
Заява аб прызнанні палітвязнямі Аляксея Камароўскага, Іллі Шакірава і Барыса Протасава

На фота: Ілля Шакіраў

Заява беларускай праваабарончай супольнасці

25 красавіка 2023 г.

У сувязі з вынясеннем судамі шэрагу прысудаў па крымінальных справах, звязаных з абвінавачваннем ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, супрацівам з ужываннем гвалту, пагрозы гвалтам у дачыненні да супрацоўніка МУС, іншых службовых асоб, якія выконваюць службовыя абавязкі (арт. 363, 364, 366 КК) у дачыненні:

Аляксея Камароўскага, асуджанага па арт. 364 КК (Гвалт або пагроза яго прымянення ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў), арт. 365 КК (умяшанне ў дзейнасць супрацоўніка органаў унутраных спраў) за спробу пазбегнуць гвалту з боку супрацоўнікаў МУС 10 жніўня 2020 года шляхам манеўравання на аўтамабілі, які расцэнены як пагроза супрацоўніку МУС, да чатырох гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Іллі Шакірава, асуджанага па арт. 364 КК за пагрозы ў адрас кіраўніка ГУБАЗіК МУС да двух гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

Барыса Протасава, асуджанага па арт. 364 і ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) за ўдзел у мірным сходзе і перакрыцце падчас мірнай дэманстрацыі дарогі аўтамабілю супрацоўнікаў МУС, расцэненае імі як пагроза прымяненнем гвалту,

яшчэ раз пацвярджаючы сваю пазіцыю, выкладзеную ў сумеснай заяве праваабарончых арганізацый ад 16 студзеня 2021 года, мы адзначаем наступнае:

Мірныя сходы грамадзян павінны знаходзіцца пад абаронай дзяржавы, і міліцыя не павінна прадпрымаць дзеянні па гвалтоўным іх спыненні, нават калі яны адбываюцца ў парушэнне працэдур іх арганізацыі і правядзення. Гвалтоўнае спыненне сходаў і ўжыванне фізічнай сілы, а тым больш спецыяльных сродкаў і зброі да пратэстоўцаў, павінна ажыццяўляцца толькі як крайняя мера, у выпадках, калі паводзіны ўдзельнікаў сходу носяць гвалтоўны характар, што ўяўляе рэальную пагрозу нацыянальнай і грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю грамадзян.

Непрапарцыйна жорсткія дзеянні міліцыі, скіраваныя на спыненне мірных сходаў, нельга разглядаць як законную дзейнасць па абароне і ахове грамадскага парадку, а ў выпадках прычынення ў дачыненні да прадстаўнікоў МУС справакаванага імі ж гвалту “ў адказ” з боку пратэстоўцаў, дадзеныя дзеянні неабходна разглядаць зыходзячы з цяжкасці прычыненай шкоды здароўю і намеру на прычыненне такой шкоды, а таксама як абарону ад відавочна неправамерных дзеянняў супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія дзейнічалі ў тым ліку паводле незаконнага загаду (неабходная абарона, крайняя неабходнасць).

Паводле Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця "палітычны зняволены", гвалт, які быў справакаваны зыходным непрапарцыйным выкарыстаннем фізічнай сілы, спецсродкаў, і калі ў дзеяннях абвінавачанага адсутнічаў намер на нанясенне несімвалічнай матэрыяльнай шкоды ці шкоды каму-небудзь, не перашкаджае разглядаць гэтых асоб у якасці палітычных зняволеных.

Акрамя таго, маніторынг гэтых судовых пасяджэнняў паказаў, што суды выносяць непрапарцыйна жорсткія (неадэкватныя) правапарушэнню, у якім абвінавачваюцца асобы, прысуды ў параўнанні з прысудамі, якія выносяцца па такіх жа катэгорыях спраў па-за палітычным кантэкстам.

Працягласць або ўмовы пазбаўлення волі па прысудах, вынесеных у дачыненні да ўдзельнікаў пратэсных сходаў, відавочна непрапарцыйныя (неадэкватныя) правапарушэнню, па якім гэтыя асобы былі прызнаныя вінаватымі.

Усе гэтыя абставіны даюць падставы сцвярджаць, што пераслед названых асоб носіць палітычна матываваны характар, а самі асобы з'яўляюцца палітычнымі зняволенымі.

Зыходзячы з гэтага і кіруючыся п. 3.2 (а, b, c, d) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “палітычны зняволены”, мы прызнаем палітвязнямі Аляксея Камароўскага, Іллю Шакірава, Барыса Протасава.

Лічым неабходным патрабаваць для дадзеных палітычных зняволеных неадкладнага перагляду прынятых у дачыненні да іх мер і судовых рашэнняў пры выкананні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і ліквідацыі названых фактараў, а таксама вызвалення іх з прымяненнем іншых мер, якія забяспечваюць яўку ў суд.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Прававая ініцыятыва;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Human Constanta;

Беларускі ПЭН;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

See more news

БДПЧ далучыўся да заявы праваабарончай супольнасці ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю
15 November 2023, 11:10 AM
БДПЧ далучыўся да заявы праваабарончай супольнасці ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю
У Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, заяўляем:
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 15 новых палітвязняў (Вольга Стаброўская і іншыя)
27 October 2023, 9:49 AM
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 15 новых палітвязняў (Вольга Стаброўская і іншыя)
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх - палітычнымі зняволенымі.
Заява праваабаронцаў. Патрабуем рэабілітацыі асуджаных за рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў
27 October 2023, 9:34 AM
Заява праваабаронцаў. Патрабуем рэабілітацыі асуджаных за рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў
Нам вядомыя імёны і абставіны справаў наступных людзей, якія ў пакаранне за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў былі пазбаўленыя волі: заключаныя пад варту, хатні арышт, асуджаныя да пазбаўлення або абмежавання волі, арышту, а да цяперашняга часу вызваленыя без рэабілітацыі і кампенсацыі нанесенай шкоды.
Заява праваабаронцаў. Патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Насты Лойкі
27 October 2023, 9:12 AM
Заява праваабаронцаў. Патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Насты Лойкі
«Ты будзеш забытая» – так сказалі Настцы супрацоўні_цы міліцыі на адным са шматлікіх допытаў. Але яна не забытая.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці