Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аляксей Ільінчык і іншыя)

05 April 2023, 5:56 PM
Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 17 палітычных зняволеных (Аляксей Ільінчык і іншыя)

Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці

5 красавіка 2023 г.

У сувязі з павелічэннем колькасці выпадкаў асуджэння і пазбаўлення волі грамадзянаў краіны па шэрагу дыфамацыйных артыкулаў Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама ў сувязі са знявагай дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь ды і іншымі дзеяннямі, накіраванымі на правамерную реалізацыю свабоды выказвання меркаванняў, мы, прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці патрабуем спыніць пераслед правамерных форм выказвання меркаванняў, і, у чарговы раз пацвярджаючы свае неаднаразова выказаныя патрабаванні па дэкрыміналізацыі дыфамацыі і недапушчальнасці пазбаўлення волі грамадзян за абразу службовых асобаў, дзяржавы, дзяржаўных органаў і сімвалаў (супольная заява ад 22 снежня 2020 г.), адзначаем наступнае:

Намі атрыманая інфармацыя пра наступных асобаў, пазбаўленых волі за абразу А. Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады (супрацоўнікаў міліцыі), суддзяў і знявагу дзяржавы і дзяржаўных сімвалаў, іншыя формы рэалізацыі свабоды меркаванняў:

  1. Аляксей Ільінчык асужаны ў закрытым судовым пасяджэнні за паклёп на Аляксандра Лукашэнку па ч. 2 арт. 367, абразу А. Лукашэнкі па ч. 1 арт. 368 і распальванне іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы па ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэкса да 2 гадоў і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  2. Сяргей Тушынскі асуджаны па ч.1 арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да 1 года 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  3. Вячаслаў Аўчук асуджаны па ч.1 арт. 368 КК за абразу А. Лукашэнкі да 2 гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  4. Дзмітрый Анчукоў асуджаны па арт. 341 КК за пратэсныя надпісы да 1 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  5. Віталь Рыжанскі асужаны за паклёп на А. Лукашэнку па арт. 367 КК да 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  6. Уладзімір Турноў асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  7. Станіслаў Дзмітрук асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  8. Дзмітрый Макаркоў асуджаны па арт. 369 КК за абразу прадстаўніка ўлады да 1 года і 6 месяцаў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, накіраваны для адбыцця пакарання;

  9. Сяргей Кушнароў асуджаны за абразу і паклёп у дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі па ч. 1 арт. 368, ч. 1 арт. 367, а таксама іншых прадстаўнікоў дзяржаўнай улады па арт. 188 і арт. 369 Крымінальнага кодэкса да 3 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі і штрафу;

  10. Дзмітрый Лагун асуджаны за сарваны дзяржаўны сцяг па арт. 370 КК да 1 года пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  11. Павел Дубаў асуджаны за каментар у адносінах да дзяржаўнага сцяга па арт. 370 КК да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  12. Ігар Шумілаў змешчаны пад варту па артыкулу 368 КК за абразу А. Лукашэнкі;

  13. Аляксандр Шарабайка змешчаны пад варту па артыкулу 368 КК за абразу А. Лукашэнкі;

  14. Дзмітрый Іваноў асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады па арт. 368 КК да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  15. Аляксей Азарка асуджаны за абразу прадстаўніка ўлады па арт. 368 КК да 2гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  16. Дзмітрый Герасімовіч асуджаны за сарваны дзяржаўны сцяг па арт. 370 КК да 2 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі;

  17. Вячаслаў Кобрын асуджаны за абразу Аляксандра Лукашэнкі па ч. 1 арт. 368 і  прадстаўнікоў дзяржаўнай улады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі і штрафу.

Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх палітычнымі зняволенымі ў адпаведнасці з п. 3.1(а) Кіраўніцтва па вызначэнні паняцця “Палітычны зняволены”, і патрабуем ад уладаў Беларусі:

  1. Неадкладна вызваліць палітвязняў Аляксея Ільінчыка, Сяргея Тушынскага, Вячаслава Аўчука, Дзмітрыя Анчукова, Віталя Рыжанскага, Уладзіміра Турнова, Станіслава Дзмітрука, Дзмітрыя Макаркова, Сяргея Кушнарова, Дзмітрыя Лагуна, Паўла Дубава, Ігара Шумілава, Аляксандра Шарабейку, Дзмітрыя Іванова, Аляксея Азарку, Дзмітрыя Герасімовіча, Вячаслава Кобрына і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх.

  2. Прыняць захады, скіраваныя на дэкрыміналізацыю дыфамацыйных правапарушэнняў і адмену артыкулаў Крымінальнага кодэкса, якія прадугледжваюць адказнасць за абразу дзяржавы, дзяржаўных сімвалаў і службовых асобаў, а менавіта – арт. 188, 189, 361, 367, 368, 369, 369-1, 370, 391 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, і спыніць усе раней узбуджаныя па дадзеных артыкулах крымінальныя справы.

  3. Неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных і спыніць палітычныя рэпрэсіі супраць грамадзян краіны.

Праваабарончы цэнтр "Вясна";

Беларускі ПЭН;

Прававая ініцыятыва;

Lawtrend;

Офіс па правах людзей з інваліднасцю;

Беларуская асацыяцыя журналістаў;

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава;

Беларускі Хельсінкскі камітэт.

See more news

БДПЧ далучыўся да заявы праваабарончай супольнасці ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю
15 November 2023, 11:10 AM
БДПЧ далучыўся да заявы праваабарончай супольнасці ў Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю
У Міжнародны дзень салідарнасці з Беларуссю мы, прадстаўнікі праваабарончай супольнасці Беларусі, заяўляем:
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 15 новых палітвязняў (Вольга Стаброўская і іншыя)
27 October 2023, 9:49 AM
Заява праваабарончай супольнасці аб прызнанні 15 новых палітвязняў (Вольга Стаброўская і іншыя)
Мы лічым пераслед і пазбаўленне волі названых асоб палітычна матываваным, звязаным з мірнай рэалізацыяй выказвання меркавання, а іх саміх - палітычнымі зняволенымі.
Заява праваабаронцаў. Патрабуем рэабілітацыі асуджаных за рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў
27 October 2023, 9:34 AM
Заява праваабаронцаў. Патрабуем рэабілітацыі асуджаных за рэалізацыю свабоды выказвання меркаванняў
Нам вядомыя імёны і абставіны справаў наступных людзей, якія ў пакаранне за ажыццяўленне свабоды выказвання меркаванняў былі пазбаўленыя волі: заключаныя пад варту, хатні арышт, асуджаныя да пазбаўлення або абмежавання волі, арышту, а да цяперашняга часу вызваленыя без рэабілітацыі і кампенсацыі нанесенай шкоды.
Заява праваабаронцаў. Патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Насты Лойкі
27 October 2023, 9:12 AM
Заява праваабаронцаў. Патрабуем неадкладнага і безумоўнага вызвалення Насты Лойкі
«Ты будзеш забытая» – так сказалі Настцы супрацоўні_цы міліцыі на адным са шматлікіх допытаў. Але яна не забытая.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці