26 лютага 2026 года споўнілася 77 год з дня нараджэння Барыса Звозскава – праваабаронцы, якому належала ідэя стварэння Беларускага дома правоў чалавека.
Мы заяўляем, што пазбаўленне волі Вадзіма Наўцэні, Андрэя Субцэльнага, Сяргея Кабарчука, Паўла Кабарчука, Людмілы Дэйнекі, Вольгі Радзівонавай, Данііла Палянскага, Аляксандра Судніковіча, Наканісі Масатосі – з'яўляецца палітычна матываваным, а яны самі – палітычнымі зняволенымі.
Мы патрабуем ад уладаў Беларусі неадкладна вызваліць палітвязняў Юрыя Бандарэнку, Вячаслава Мурнова, Андрэя Рабякова, Кірыла Вевеля і спыніць крымінальны пераслед.