Украінскія праваабаронцы падтрымалі зняволеных калег з Беларусі

21 снежня 2021, 10:27
Украінскія праваабаронцы падтрымалі зняволеных калег з Беларусі

20 снежня, у Міжнародны дзень салідарнасці людзей, удзельнікі трэнінгу "Міжнароднае гуманітарнае права" далучыліся да акцыі Human Rights House Foundation  па напісанні паштовак палітзняволеным праваабаронцам Беларусі, якія цяпер у няволі.

Пра гэта паведамляе на сваёй старонцы ў Фэйсбуку Дом правоў чалавека "Крым".

Паштоўкі праваабаронцам "Вясны" падпісвалі прадстаўнікі чатырох украінскіх арганізацый:

 ЦГП "Альменда"/CCE "Almenda",

 ZMINA. Центр прав людини, 

Regional Center for Human Rights, 

Крымская праваабарончая група/Crimean Human Rights Group.

pashtouki_viasnoucam_4.jpg

pashtouki_viasnoucam_1.jpg

pashtouki_viasnoucam_6.jpg

Сёння у зняволенні па палітычна матываваных крымінальных справах знаходзяцца сем прадстаўнікоў Праваабарончага цэнтра "Вясна": кіраўнік арганізацыі Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка Валанцёрскай службы Марфа Рабкова, кіраўнік Гомельскага аддзялення Леанід Судаленка, валанцёры Таццяна Ласіца і Андрэй Чапюк.

Артыкул з сайту "Вясны"

Глядзiце таксама

Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
21 студзеня 2025, 11:33
Міжнародны дзень адвакатаў у небяспецы 24 студзеня сёлета прысвечаны Беларусі
Менавіта ў гэты дзень у 1977 годзе адбыўся «Расстрэл на вуліцы Аточа», калі ў Мадрыдзе на вуліцы Аточа, 55, былі забітыя чацвёра юрыстаў.
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
17 кастрычніка 2024, 08:16
«Вясна»: Патрабуем спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай
Мы патрабуем адмяніць прысуд і спыніць крымінальны пераслед праваабаронцы Алены Маслюковай.
Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
11 кастрычніка 2024, 11:54
Фотапраект «Партрэты моцы»: Таццяна Нядбай, Беларускі ПЭН
Фонд Дамоў правоў чалавека зладзіў фотаконкурс партрэтаў жанчынаў-праваабаронцаў. Ад Беларускага дому правоў чалавека ў ім узяла ўдзел Таццяна Нядбай.
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
02 жніўня 2024, 09:27
«Пакуль не перастануць саджаць за праваабарончую дзейнасць». Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі-2024
Чацвёртага жніўня адзначаецца Дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень у 2011 годзе быў першы раз арыштаваны Алесь Бяляцкі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці