«Абсурдныя абвінавачванні супраць Уладзя Грыдзіна паказваюць, як улады баяцца незалежнай журналістыкі»

15 February 2022, 8:15 AM
«Абсурдныя абвінавачванні супраць Уладзя Грыдзіна паказваюць, як улады баяцца незалежнай журналістыкі»

Камітэт абароны журналістаў выступіў у абарону фотакарэспандэнта Уладзя Грыдзіна, асуджанага да 13 сутак арышту.

«Нью-Ёрк, 8 лютага 2022 г. – Беларускія ўлады павінны неадкладна вызваліць журналіста Уладзя Грыдзіна і дазволіць яму і беларускім журналістам свабодна і бяспечна працаваць, заявіла праваабарончая арганізацыя «Камітэт абароны журналістаў».

У панядзелак, 7 лютага, суд Фрунзенскага раёна Мінска прысудзіў Уладзю Грыдзіну, фотакарэспандэнту-фрылансеру, які раней супрацоўнічаў з беларускай службай Радыё Свабода, да 13 сутак паводле абвінавачаньня ў «непадпарадкаваньні міліцыі», паведамляюць Радыё Свабода; артыкулы ў СМІ; справаздача Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ); і намеснік старшыні БАЖ Барыс Гарэцкі.

Абвінавачванні былі выстаўленыя ў пятніцу, калі журналіст нібыта адмовіўся пускаць міліцыю ў сваю кватэру. У судзе Грыдзін адпрэчыў абвінавачаньні.

«Абсурдныя абвінавачанні супраць журналіста Ўладзя Грыдзіна паказваюць, наколькі беларускія ўлады баяцца незалежнай журналістыкі», — сказала каардынатар Камітэта абароны журналістаў па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Гульноза Саід. «Фотакарэспандэнты падаюць найбольш аб’ектыўную інфармацыю знутры Беларусі, дзе замоўчваецца праўда. Уладзя Грыдзіна трэба неадкладна вызваліць і дазволіць яму працягваць сваю працу».

Гульноза Саід 

У пятніцу Грыдзін перастаў адказваць на паведамленні і тэлефонныя званкі, а ў нядзелю, калі сваякі правяралі яго кватэру, убачылі раскіданыя на падлозе рэчы журналіста і адзначылі, што адсутнічаюць яго ноўтбук і фотаапарат. Пазней сваякі даведаліся, што праваахоўнікі ўварваліся ў кватэру Грыдзіна і адвезлі яго на Акрэсціна, ізалятар часовага ўтрымання.

 Дэйзі Сіндэлар, галоўная рэдактарка Радыё Свабода, заявіла ў падтрымку Грыдзіна: «Мы ўстрывожаныя навінамі аб затрыманні нашага былога калегі і асуджаем кампанію, якую ладзіць урад Беларусі, каб прымусіць журналістаў замаўчаць і каб забараніць ім казаць праўду».

 Дэйзі Сіндэлар

Цалкам артыкул (на англійскай мове) на сайце Камітэта абароны журналістаў.

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ.

Share

See more news

Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
07 October 2025, 1:43 PM
Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
На сайте Совета по правам человека ООН размещена информация, подготовленная в рамках четвертого цикла Универсального периодического обзора по Беларуси.
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 September 2025, 12:48 PM
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
30 September 2025, 12:44 PM
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 September 2025, 2:22 PM
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці