Агляд «Вясны». Недахоп паветра, перапоўненая камера, ноч са святлом. Пра што беларусы распавядалі падчас дакументавання ў 2023 годзе

20 January 2024, 2:51 PM
Агляд «Вясны». Недахоп паветра, перапоўненая камера, ноч са святлом. Пра што беларусы распавядалі падчас дакументавання ў 2023 годзе

У 2023 годзе праваабаронцы "Вясны" задакументавалі 194 пацярпелых ад дзеянняў рэжыму Лукашэнкі.

Людзі распавядалі, што сутыкнуліся з нечалавечымі ўмовамі ўтрымання ў месцах зняволення, жорсткім абыходжаннем з боку супрацоўнікаў міліцыі, палітычна матываванымі судамі, адвольнымі затрыманнямі, пагрозамі гвалтам і наступствамі ад гэтага – фізічнымі і псіхалагічнымі. Праваабаронцы распавялі пра асаблівасці дакументавання ў 2023 годзе.

Катаванні Мікіты Старажэнкі. Ілюстрацыя Вольгі ПранкевічІлюстрацыйнае фота

Дакументаванне пацярпелых у 2023 годзе ўключала ў сябе гісторыі, якія адбыліся ў 2020-2023 гадах. Некаторыя пацярпелыя ад дзеянняў міліцыянтаў у 2020 годзе, напрыклад, толькі цяпер вырашаюць задакументаваць свой пераслед. У многіх пацярпелых гісторыі пачаліся год ці больш таму, якая скончылася толькі іх вызваленнем у 2023 годзе. 

Узрост пацярпелых, якія падзяліліся сваёй гісторыяй – ад 20 да 70 гадоў. Каля 37 % задакументаваных – жанчыны, 63% – мужчыны. Значная частка пацярпелых падчас дакументавання знаходзілася ўжо ў бяспечных краінах, такіх як Польшча, Літва, Грузія, Італія, Германія, Нідэрланды і іншых.

"Многія пацярпелыя, успамінаючы ўмовы ўтрымання ў месцах пазбаўлення волі (ІЧУ, ЦІП, СІЗА, калонія, КПЗ), распавядалі, што ў камерах было халодна і не было ацяплення, па начах гарэла святло і людзей будзілі, не давалі пасцельныя прыналежнасці і прадметы гігіены. Таксама пацярпелыя дзяліліся, што іх не вадзілі на прагулкі і ў душ, у камерах не было гарачай вады. У гісторыях часта згадваліся насякомыя ў камерах, самыя распаўсюджаныя – блашчыцы", – адзначаюць дакументатары.

Таксама многія пацярпелыя распавядалі пра неаказанне медыцынскай дапамогі або неналежнае яе аказанне. Напрыклад, лячэнне ангіны адбывалася тымі ж лекамі, што і прастуда. Пры гэтым, людзі нярэдка распавядалі, што ім своечасова аказвалі медыцынскую дапамогу і давалі таблеткі.

"Пацярпелыя распавядалі пра фізічны гвалт, які быў ужыты да іх пры затрыманні або ў месцах пазбаўлення волі. Дзяліліся інфармацыяй таксама пра пагрозы сэксуальнага гвалту і забойствы. Да некаторых пацярпелым ўжываўся электрашокер, задушлівы прыём або знаходжанне ў ненатуральнай позе працяглы перыяд часу. Да многіх пацярпелых ужываўся псіхалагічны гвалт".

Але з вызваленнем гісторыя пераследу не заўсёды сканчваецца. Былыя вязні нярэдка сутыкаюцца з падвышанай увагай супрацоўнікаў розных органаў (праверкі, званкі), адмовай у працы, звальненнем і эміграцыяй у сувязі з пагрозай паўторнага затрымання альбо ціскам з боку супрацоўнікаў. Згадваючы пра наступствы затрымання і працяглага зняволення, пацярпелыя адзначалі пагаршэнне здароўя: псаванне зроку, складанасці са сном, страта вагі, праблемы з зубамі, пастаянная стомленасць, выпадзенне валасоў, праблемы з памяццю. Таксама пацярпелыя распавядалі пра псіхалагічныя наступствы: панічныя атакі, паранойі, замкнёнасць, праблемы з сацыялізацыяй, трывога. 

Каманда дакументавання сабрала 23 найбольш сустракаемых словаў і выразаў у гісторыях людзей, якія прайшлі дакументаванне ў 2023 годзе: эміграцыя, затрыманне, ператрус, Мінск, кайданкі, аўтазак, суд, пагрозы, ноч са святлом, АМАП, крымінальная справа, РУУС, СК, не было матрацаў, фізічны гвалт, допыт, міліцыя, "стакан", Акрэсціна, не вадзілі ў душ, перапоўненая камера, КДБ, недахоп паветра.

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягвае збор і дакументаванне фактаў катаванняў у Беларусі

Калі вы пацярпелі ад катаванняў з боку сілавікоў ці сутыкнуліся з бесчалавечным і жорсткім абыходжаннем у СІЗА, парушэннем правоў чалавека — калі ласка, пішыце на: Telegram: @ViasnaDOC . Email: viasnadoc@spring96.org. Таксама вы можаце распавесці сваю гісторыю журналістам "Вясны": @viasna96

See more news

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 October 2024, 9:07 AM
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 September 2024, 3:12 PM
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 September 2024, 2:59 PM
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
18 September 2024, 2:30 PM
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці