БХК паведаміў ААН аб гвалце над палітвязнямі пахілага веку

24 March 2023, 12:29 PM
БХК паведаміў ААН аб гвалце над палітвязнямі пахілага веку

БХК накіраваў інфармацыю Незалежнай экспертцы ААН па правах пажылых людзей у рамках яе запыту для падрыхтоўкі тэматычнага Савету па правах чалавека ў 2023 годзе па пытаннях гвалту, жорсткага абыходжання і пагарды ў дачыненні да пажылых людзей.

У паведамленні праваабаронцы адзначылі, што як найменей 40 чалавек сталага веку знаходзіцца цяпер у зняволенні па палітычных матывах, 5 з іх дасягнулі 70 гадоў.

Эксперты БХК звярнулі ўвагу, што значная частка пажылых зняволеных асуджаная па дыфамацыйных артыкулах за каментары ў інтэрнэце і тэрміны іх зняволення вар'іруюцца ад 1,5 да 3,5 гадоў. У той жа час, найбольш высокія тэрміны пазбаўлення волі - ад 8 да 25 гадоў - прымяняюцца да палітычных і грамадскіх дзеячаў за іх адкрытую пазіцыю і дзейнасць супраць палітыкі дзейнай улады.

Праваабаронцы расказалі, што шмат хто з палітычных зняволеных мае сур'ёзныя праблемы са здароўем, якія пагаршаюцца праз сталы ціск і неадэкватныя ўмовы зняволення, а таксама падзяліліся канкрэтнымі фактамі парушэння права на здароўе пажылых палітвязняў.

Больш за тое, у інфармацыі праваабаронцы адлюстравалі і іншыя формы ціску і парушэння правоў на свабоду ад бесчалавечнага абыходжання, на гуманнае абыходжанне з асобамі, пазбаўленымі волі, і на справядлівы суд, асобна адзначыўшы, што 7 з 40 пажылых палітвязняў уключаныя ў “тэрарыстычны” спіс. і не могуць атрымліваць грашовыя пераводы.

Праваабаронцы БХК падкрэслілі, што ў Беларусі адсутнічаюць эфектыўныя механізмы абскарджання парушэння правоў чалавека і ніводзін вінаваты ў парушэннях не быў прыцягнуты да адказнасці, нягледзячы на скаргі.

Арыгінальны матар'ял на сайце БХК

Share

See more news

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 January 2026, 2:12 PM
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 January 2026, 2:05 PM
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 January 2026, 12:45 PM
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 January 2026, 12:03 PM
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці