Чытанне імёнаў палітвязняў ля муралу Алеся Бяляцкага: акцыі 21 красавіка ў Вільні

23 May 2023, 8:59 AM
Чытанне імёнаў палітвязняў ля муралу Алеся Бяляцкага: акцыі 21 красавіка ў Вільні

Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава далучыўся да акцыі ў Дзень палітвязняў Беларусі.

21 траўня 2021 году ў калоніі загінуў Вітольд Ашурак. Гэты дзень з ініцыятывы праваабаронцаў стаў днём салідарнасці з беларускімі палітвязнямі.

Сёлета акцыі салідарнасці адбыліся літаральна па ўсім свеце. Беларускі дом правоў чалавека быў на Чытанні імёнаў, арганізаваных "Вясной" ля мурала Алесю Бяляцкаму ў Вільні, насупраць амбасады Беларусі.

Цягам гадзіны, без перапынку, гучалі імёны беларускіх палітвязняў; агучылі імя кожнага з 1552 чалавек, якія сёння ў кратах па палітычных матывах. Падтрымаць акцыю і прачытаць уголас імён несправядліва зняволеных прыйшлі палітыкі і дыпламаты. Удзельнікі акцыі трымалі ў руках партрэты палітвязняў, надрукавалі іх на майках. Многія наклеілі на вопратку жоўтую "бірку" - такую, якую прымушаюць насіць у калоніях беларускіх палітычных вязняў, "схільных да экстрэмізму".

Публікуем рэпартаж "Вясны" з віленскіх акцыяў 21 красавіка 2023 году:


Дзве акцыі прайшлі ў Вільні ў Дзень з салідарнасці з беларускімі палітычнымі зняволенымі.

Акцыя Чытання імёнаў палітычных вязняў Беларусі прайшла каля мурала палітзняволенага старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, насупраць амбасады Беларусі ў Літве.

"Чытанне імёнаў — вядомая акцыя, калі людзі збіраюцца дзеля таго, каб чытаць імёны ахвяраў палітычных рэпрэсій, — патлумачыла прадстаўніца ПЦ “Вясна” і кампаніі #FreeViasna Дар’я.  — Мы рушылі услед за традыцыяй і зладзілі такую ж акцыю".

"1525 чалавек сёння знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах. Разам з імі сёння за кратамі нашыя калегі і паплечнікі — супрацоўнікі праваабарончага цэнтра “Вясна” разам  з Алесем Бяляцкім — лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру", — нагадала праваабаронца "Вясны" Алена Маслюкова.

chytanne_imenau_masliukova.jpgАлена Маслюкова

"1525 — гэта не проста лічбы. Гэта лёсы. Гэта лёсы тых, хто сядзіць, гэта лёсы іх сваякоў і блізкіх, і гэта імёны канкрэтных людзей. Кожны з іх годны таго, каб яго узгадалі тут на гэтай акцыі", — адзначыла Алена Маслюкова.

Таму праваабарончы цэнтр "Вясна" запрасіў прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса Нарвегіі, Злучаных Штатаў Амерыкі, Літвы, Ірландыі, Польшчы, Нідэрландаў, Фінляндыі, Швецыі, Чэхіі, Эстоніі далучыцца да акцыі чытання імёнаў беларускіх палітычных зняволеных.

asta-andrijauskiene.jpgАста Андрыяўскіене, пасол па асаблівых даручэннях МЗС Літвы

Чытанне імёнаў падтрымалі і праваабаронцы "Вясны".

2023-05-21_chytanne_imenau_sacunkevich.jПраваабаронца "Вясны" Наталля Сацункевіч

Да чытання далучыліся і былыя палітычныя зняволеныя, а таксама прадстаўнікі сем’яў палітычных зняволеных.

2023-05-21_chytannie_imionau_furmanau.jpБылы палітзняволены Зміцер Фурманаў

Усе 1525 імён і прозвішчаў беларускіх палітвязняў прагучалі падчас чытання. На гэта спатрэбілася амаль гадзіна.

Поўнае чытанне – у далучаным аўдыяфайле:

Viasna96 · Чытанне імёнаў

Грамадзянскую і хрысціянскую салідарнасць з тымі, хто несправядліва зняволены і пазбаўлены волі ў беларускіх турмах, выказалі і святары.

2023-05-21_chytannie_imionau_kuhta.jpgСвятар Аляксандр Кухта

Тым часам на Кафедральнай плошчы ў Вільні з’явілася 150 торбаў як напамін пра больш за 1500 беларускіх палітвязняў.

На кожнай торбе — імя палітзняволенага ці палітзняволенай. Торбы ўвасабляюць так званыя "кэшары" палітвязняў.

"Кэшар” – гэта сумка з асабістымі рэчамі, з якой палітычных зняволеных этапуюць.

Акцыю на Кафедральнай плошчы прыйшлі падтрымаць і ўжо былыя палітвязні. Сярод іх — фігуранты справы цюкоў Алена Дзядзюля, Аляксандр Бабко і Вольга Дубовік. На іх цішотках — нумары артыкулаў, за якія яны былі асуджаныя.

dziadziulia_babko_dubovik.jpgАлена Дзядзюля, Аляксандр Бабко і Вольга Дубовік

Праваабарончы цэнтр "Вясна" вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітзняволенымі Беларусі. У гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак.

Больш фота з акцыі чытання імёнаў палітвязняў.

See more news

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 October 2024, 9:07 AM
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
30 September 2024, 2:08 PM
«Антывестэрнізм, затыканне дзірак ды рэпрэсіўная нага». Агляд БХК
Эксперты БХК апублікавалі новы агляд трэндаў дзяржаўнай палітыкі.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 September 2024, 3:12 PM
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 September 2024, 2:59 PM
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці