«Інструмент кантролю, прапаганды і імітацыі грамадзянскай дзейнасці». «Белая Русь» як прыклад штучнай палітычнай партыі

30 April 2024, 7:24 AM
«Інструмент кантролю, прапаганды і імітацыі грамадзянскай дзейнасці». «Белая Русь» як прыклад штучнай палітычнай партыі

Прайшлі выбары і па іх выніках вядома, што сябры праўладнай партыі "Белая Русь" адыгралі ў іх імітацыі значнае месца. Увогуле, як адзначаюць праваабаронцы, падчас выбараў* 2024 быў адзначаны рэзкі ўзрост партыйнага прадстаўніцтва за кошт "Белай Русі". Пры гэтым, па стане на канец сакавіка 2024 года згодна з маніторынгам Lawtrend былі ліквідаваныя або знаходзіліся ў стадыі ліквідацыі 1 600 некамерцыйных арганізацый. Сярод 16 існуючых у Беларусі партый засталіся чатыры, і ўсе – праўладныя.  

Як было адзначана ў першай справаздачы экспертнай місіі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", узровень рэпрэсій і парушэнняў правоў чалавека не дазваляе казаць пра магчымасць правядзення дэмакратычных, свабодных і сапраўдных выбараў. Адной з прычын з’яўляецца адсутнасць незалежных грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, якія маглі б удзельнічаць у выбарах. З Юрыдычнай службай "Вясны" распавядаем пра партыю "Белая Русь", яе ролю на выбарах і значэнне для рэжыму. 

Ілюстрацыйнае фотаІлюстрацыйнае фота

"Белая Русь" – гэта грамадскае аб’яднанне або палітычная партыя? 

І тое, і тое. "Белая Русь" як грамадскае аб’яднанне існуе з 2007 года. Яна вызначае сябе як накіраваную на падтрымку палітыкі Лукашэнкі. Гэтае грамадскае аб’яднанне нельга назваць у чыстым выглядзе недзяржаўнай арганізацыяй.

"Гэта гонга або квазі-недзяржаўныя арганізацыі, якія называюцца такімі, бо спалучаюць у сабе элементы грамадскай арганізацыі і дзяржаўнага органа, распаўсюджаны не толькі ў Беларусі, але і ў заходніх дэмакратычных краінах. Напрыклад, у Брытаніі яны выконваюць функцыі пазаведамасных дзяржаўных органаў, неміністэрскія ўрадавыя ведамствы і выканаўчыя агенцтвы. Пры гэтым, у Беларусі гонга, якім з’яўляецца ў тым ліку грамадскае аб’яднанне "Белая Русь", выконваюць ідэалагічныя функцыі ва ўмовах адсутнасці разнастайнасці палітычных поглядаў (плюралізму)", — адзначае юрыстка "Вясны" Віка Рудзянкова

Палітычная партыя "Белая Русь" на базе гэтага грамадскага аб’яднання была зарэгістраваная напярэдадні выбарчай кампаніі – ў траўні 2023 года.

Якая роля грамадскага аб’яднання і палітычнай партыі "Белая Русь" на выбарах*

Перш за ўсё, як заўважылі праваабаронцы, прадстаўнікі партыі "Белая Русь" апынуліся ў пераважнай большасці сярод кандыдатаў у дэпутаты. 

Сярод кандыдатаў ў Палату прадстаўнікоў сябрамі "Белай Русі" былі 42,3% кандыдатаў, а ў мясцовыя Саветы дэпутатаў – 27,6%. Пры гэтым, падчас кампаніі "Праваабаронцы за свабродныя выбары" была адзначана значная колькасць акругаў, у якіх кандыдаты супернічалі між сабой, хаця ўсе яны прыналежалі да адной партыі – "Белая Русь". 

У Гродзенскім, Гомельскім і Віцебскім мясцовых Саветах дэпутатаў прадстаўнікі "Белай Русі" занялі каля паловы месцаў. 

Таксама значную ролю сябры "Белай Русі" адыгралі ў арганізацыі выбараў удзелам у камісіях на ўчастках, якія ў тым ліку і лічылі галасы. Але ў дадзеным выпадку, гэта былі сябры грамадскага аб’яднання "Белай Русі" нараўне з БРСМ, Саюзам жанчын, Саюзам ветэранаў і Фондам міра. 

Чаму гэтая партыя штучная? Як мусіць быць?

Гэта штучная партыя, бо яна была створаная для адмысловых мэтаў – як мінімум, удзеле ў выбарах*. 

Еўрапейскім судом па правах чалавека, палітычныя партыі прызнаюцца як паўнавартасныя суб’екты дэмакратычнага працэсу, калі яны з’яўляюцца добраахвотнымі аб’яднаннямі, то бок ніхто не прымушаецца да ўдзелу ў іх, адной з задач якога з'яўляецца ўдзел у кіраванні дзяржаўнымі справамі, у тым ліку шляхам вылучэння кандыдатур на свабодных і дэмакратычных выбарах (п. 56 Кіруючых прынцыпаў па свабодзе аб’яднанняў). 

Дабраахвотнасць азначае, што ніхто не можа быць прымушаны да ўступлення ў партыю супраць сваёй волі. А таксама яна прадугледжвае, што сябра партыі можа ў любы момант выйсці з яе без спагнання з яго штрафаў або іншых санкцый (п. 115 Кіруючых прынцыпаў прававога рэгулявання палітычных партый). 

У Беларусі пасля распачатых у 2020 годзе рэпрэсій рэжым вынішчыў усе дэмакратычныя інстытуты і працягвае наступ на грамадзянскія і палітычныя правы. У такіх умовах праўладныя арганізацыі і партыі не могуць з’яўляцца празрыстымі структурамі, як таго патрабуюць міжнародныя стандарты да палітычных партый.  

Унутрыпартыйнае жыццё мусіць быць агароджана ад умяшальніцтва дзяржавы і мусіць рэгулявацца выключна ўставам, які быў распрацаваны ўдзельнікамі і ўдзельніцамі партыі (п. 62 Кіруючых прынцыпаў прававога рэгулявання палітычных партый). 

"Палітычныя партыі мусяць адыгрываць асноватворную ролю ў забяспячэнні плюралізму і дэмакратыі, але праўладныя партыі ў Беларусі ва ўмовах адсутнасці незалежных партый, выкарыстоўваюцца ўладамі як пастаўшчык спойлераў і дэманстрацыі актыўнасці на выбарах", — адзначае юрыстка "Вясны" Віка Рудзянкова.

Для чаго ўлады ствараюць такія партыі? 

Юрыстка "Вясны" Віка Рудзянкова разважае, для чаго рэжыму штучныя палітычныя партыі:

"Такія партыі для ўладаў вельмі зручныя: яны пад афармленнем недзяржаўнай арганізацыі альбо палітычнай партыі з’яўляюцца інструментамі палітычнага кантролю, прапаганды і імітацыі грамадзянскай дзейнасці і народнай падтрымкі. Па факце, гэта ўсё той жа ўрад, але пад выглядам не залежнай ад яго структуры. Такія партыі патрабуюць адмыслова створанай для іх экасістэмы, дзе яны будуць выконваць вызначаную для іх адміністратыўную ролю і не мець нічога агульнага з дэмакратычнай сістэмай, для якой яны нежыццяздольныя.

Яшчэ адна характэрная прыкмета палітычнай партыі — гэта магчымасць яе крытыкаваць. Пры гэтым, у беларускіх незалежных СМІ і агулам у грамадстве пра "Белую Русь", гэтак жа, як і пра БРСМ, людзі думаюць толькі адно: "Шэрагавая праўладная арганізацыя". Але ж, калі па сутнасці партыі і яе ідэалогіі, што можно сказаць пра "Белую Русь"? Дазваляецца толькі добрае. Астатняе падпадае пад крымінальную адказнасць. Дыфамацыйных артыкулаў (абраза Лукашэнкі або крытыка дзяржаўных сімвалаў) у нас, на жаль, хапае, як і тых, хто ўжо пазбаўлены волі паводле гэтых артыкулаў". 

See more news

«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
07 October 2024, 9:07 AM
«І вы гатовыя даць гэтым судам права пазбаўляць жыцця?» У Варшаве паглядзелі фільм пра смяротнае пакаранне
Дыскусія і паказ фільма "Жыццё Дэвіда Гейла" прайшлі ў Беларускім Моладзевым Хабе, што ў Варшаве.
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
19 September 2024, 3:12 PM
«Мы вернемся ў краіну разам з канстытуцыйнай законнасцю»: Леаніда Судаленку шукае беларуская міліцыя
Асуджанага завочна праваабаронцу Леаніда Судаленку абвясцілі ў вышук у Беларусі. Ягонае фота з’явілася на гомельскіх стэндах «Іх шукае міліцыя».
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
19 September 2024, 2:59 PM
Трое новых «хросных» з Германіі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Петэр Хайдт, Луіза Ліцына-Бадэ і Бруна Хенэль сталі "хроснымі" Аляксея Бародкі, Сяргея Шамецькі і Чэслава Канановіча.
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
18 September 2024, 2:30 PM
Павел Сапелка аб прызнанні віны пры памілаванні
Праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка распавядае, што значыць прызнанне віны пры памілаванні і ці будзе ўлічвацца гэты фактар пры рэабілітацыі палітвязняў.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці