Камітэт абароны журналістаў (CPJ) выступіў з заявай пасля атакі на «Радыё Свабода»

16 July 2021, 7:57 PM
Камітэт абароны журналістаў (CPJ) выступіў з заявай пасля атакі на «Радыё Свабода»

Стакгольм, 16 ліпеня 2021 г.

У адказ на сённяшні напад беларускіх уладаў на радыё «Свабодная Еўропа / Радыё Свабода», шматлікія ператрусы ў кватэрах журналістаў і затрыманне некалькіх супрацоўнікаў СМІ Камітэт абароны журналістаў робіць наступную заяву:

«У выніку сённяшняга налёту на офісы РадыёСвабода і затрымання яшчэ большай колькасці журналістаў беларускія ўлады паказваюць, што яны поўныя рашучасці затрымаць альбо запалохаць кожнага незалежнага рэпарцёра ў краіне», сказаў Роберт Махоні, намеснік выканаўчага дырэктара CPJ у Нью-Ёрку. «Міжнародная супольнасць павінна ўзмацніць ціск на прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку, каб ён вызваліў усіх зняволеных журналістаў і раз і назаўсёды спыніў пераслед СМІ за асвятленне навін».

Раніцай 16 ліпеня сілы бяспекі зрабілі налёт на офіс RFE / RL у Мінску: ўзламалі дзверы, канфіскавалі абсталяванне і апячаталі галоўны ўваход, паведамляецца ў шматлікіх навінахі паведамленнях  тэлеграм-канала службы Радыё Свабода.

Супрацоўнікі спецслужбаў таксама правялі ператрусы ў дамах карэспандэнта «Радыё Свабода» Валянціна Жданко і былых карэспандэнтаў «Радыё Свабода» Алега Грудзіловіча і Іны Студзінскай, акрэдытацыя якіх была сказаваная ўладамі летась.

Па словах дырэктара «Радыё Свабода» Аляксандра Лукашука, які размаўляў з CPJ у тэлефонным інтэрв'ю, супрацоўнікі затрымалі Грудзіловіча і Студзінскую. Паводле яго слоў, двое былых карэспандэнтаў застаюцца пад вартай і не ведаюць, ці было ім афіцыйна прад'яўлена абвінавачанне ў злачынстве.

У сваёй сённяшняй заяве Следчы камітэт Беларусі абвінаваціў прадстаўнікоў СМІ і няўрадавых арганізацый у шэрагу фінансавых злачынстваў, у тым ліку ў незаконным фінансаванні акцый пратэсту. У ім таксама сцвярджалася, што Жданко атрымліваў высокі заробак за працу ў «Радыё Свабода», але не абвінаваціў яго і іншых журналістаў у канкрэтных злачынствах, за выключэннем Андрэя Аляксандрава, заснавальніка і галоўнага рэдактара навінавага сайта «Беларускі журнал», якога ўлады абвінавацілі ў падатковых злачынствах і дзяржаўнай здрадзе, як зафіксавана CPJ.

Супрацоўнікі праваахоўных органаў таксама зрабілі налёты на кватэры прынамсі 20 журналістаў па ўсёй краіне, у тым ліку па меншай меры 17 супрацоўнікаў польскага незалежнага тэлеканала "Белсат", паведамляюць навіны і намеснік дырэктара тэлеканала "Белсат" Аляксей Дзікавіцкі, які размаўляў з CPJ па тэлефоне . Прынамсі трое з журналістаў "Белсата" знаходзяцца пад вартай, сказаў Дзікавіцкі, дадаўшы, што не ведае, ці было ім афіцыйна прад'яўлена абвінавачанне ў якім-небудзь злачынстве.

У заяве не прыводзяцца прычыны канкрэтных сённяшніх рэйдаў у рэдакцыі альбо затрыманняў журналістаў.

Цяперашняя хваля ўладаў на незалежныя СМІ і затрыманні журналістаў працягваецца ўжо больш за тыдзень, як раней было зафіксавана CPJ.

Арыгінал заявы на сайце Камітэта абароны журналістаў (на англійскай мове)

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

See more news

«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
06 May 2025, 9:20 AM
«Сістэматычны наступ на асноўныя свабоды». Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ
Праваабаронца ПЦ «Вясна» Наталля Сацункевіч выступіла на канферэнцыі АБСЕ «Абарона грамадзянскай прасторы — роля праваабаронцаў і свабода мірных сходаў: Дадатковая нарада па чалавечым вымярэнні II».
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
06 May 2025, 9:01 AM
«Яе жыццё пад немінучай пагрозай». Еўрапейскі парламент выступіў з заявай з нагоды галадоўкі Вікторыі Кульшы
Бюро дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю 30 красавіка выступілі з заявай з нагоды галадоўкі палітзняволенай Вікторыі Кульшы.
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
30 April 2025, 12:53 PM
Amnesty International: «У 2024 годзе ўлады працягвалі вынішчаць усе формы публічнай крытыкі»
Учора, 29 красавіка 2025 года, Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International прэзэнтавала чарговы даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў свеце ў 2024 годзе. Асобная ўвага ў ім надзяляецца парушэнням правоў чалавека ў Беларусі.
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
24 April 2025, 2:33 PM
Беларускі Хельсінкскі Камітэт: што такое Універсальны перыядычны агляд і навошта ён патрэбны
Кааліцыя беларускіх недзяржаўных арганізацый накіравала даклад аб выкананні Беларуссю сваіх абавязацельстваў у галіне правоў чалавека ў межах чацвёртага цыклу УПА.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці