КПЧ ААН зарэгістраваў скаргу беларускі на крымінальную справу за ўдзел у Маршах у 2020-м

30 April 2024, 7:37 AM
КПЧ ААН зарэгістраваў скаргу беларускі на крымінальную справу за ўдзел у Маршах у 2020-м

Беларуска з дапамогай юрысткі "Вясны" паскардзілася ў Камітэт па правах чалавека ААН на крымінальную справу за ўдзел у пратэснай акцыі супраць афіцыйных вынікаў выбараў 2020 года ўвечары 9 жніўня і ў наступных нядзельных Маршах, піша "Вясна".

Больш чым праз год супраць заяўніцы ўзбудзілі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), затрымалі і змясцілі ў ІЧУ, але потым выпусцілі да суда. У выніку суд прызначыў пакаранне ў выглядзе амбежавання волі і пастанавіў спагнаць кампенсацыю шкоды, нанесенную "Мінсктрансу" шляхам блакавання дарогі. КПЧ ААН зарэгістраваў скаргу і прыняў яе да разгляду. 

Скарга была пададзена аб парушэнні артыкулаў 9(1), 19 (2) і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Скласці зварот і звярнуцца ў Камітэт па правах чалавека ААН дапамагла жанчыне юрыстка "Вясны" Святлана Галаўнёва. Яна тлумачыць:

"Насамрэч, крымінальная справа за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту гэта нашмат больш відавочнае парушэнне свабоды мірных сходаў, чым адміністрацыйная. У скарзе мы падкрэслівалі, што не толькі факт крымінальнага пераследу, але і затрыманне праз больш чым год з падзей, утрыманне ў ІЧУ, абвінаваўчы прысуд і спагнанне шкоды – усё гэта парушае права на мірныя сходы і права выказваць сваё меркаванне такім чынам. Таксама адзначу, што затрыманне заяўніцы ў дадзеным выпадку з'яўляецца адвольным".

У кастрычніку 2022 года ўлады Беларусі дэнансавалі Факультатыўны пратакол да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, што спыняе магчымасць падаваць скаргі ў Камітэт па правах чалавека на парушэнні ўладамі Беларусі норм Пакту. Але гэта не спыняе разгляд пададзеных раней скарг і абавязак уладаў выконваць абавязкі, прадугледжаныя Пактам.

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

See more news

FIDH заклікала адмяніць прысуды праваабаронцам «Вясны» і неадкладна вызваліць іх
04 March 2025, 8:44 AM
FIDH заклікала адмяніць прысуды праваабаронцам «Вясны» і неадкладна вызваліць іх
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў (FIDH-OMCT) зноў заклікала да іх неадкладнага і безумоўнага вызвалення і спынення пераследу ўсіх беларускіх праваабаронцаў.
«Сур’ёзныя рэпрэсіі ў дачыненні да абаронцаў правоў жанчын». Што сказаў КЛДЖ у сваіх рэкамендацыях Беларусі
04 March 2025, 8:31 AM
«Сур’ёзныя рэпрэсіі ў дачыненні да абаронцаў правоў жанчын». Што сказаў КЛДЖ у сваіх рэкамендацыях Беларусі
Камітэт па ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын вынес заключныя заўвагі паводле дзявятага перыядычнага дакладу Беларусі.
«Рэпарцёры без межаў» падалі пазоў на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд
11 February 2025, 1:30 PM
«Рэпарцёры без межаў» падалі пазоў на Лукашэнку ў Міжнародны крымінальны суд
Арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" (RSF) падала пазоў у Міжнародны крымінальны суд (МКС) з абвінавачаннем у злачынствах супраць чалавечнасці ў дачыненні да журналістаў у Беларусі.
«Няма закона аб гендарнай роўнасці». Як у ААН крытыкавалі беларускія ўлады
11 February 2025, 9:32 AM
«Няма закона аб гендарнай роўнасці». Як у ААН крытыкавалі беларускія ўлады
Тут вы прачытаеце першую частку выступленняў (артыкулы з 1 па 6 Канвенцыі), у якой гаворыцца пра дыскрымінацыю ў адносінах да жанчын, гендарныя небесстароннасці, гандаль жанчынамі і эксплуатацыю прастытуцыі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці