На інтэрактыўным дыялогу, падчас якога група незалежных экспертаў ААН прэзентавала даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, выступіў і шэраг НДА. "Вясна" распавядае, што яны казалі.
Прадстаўнікі НДА на інтэрактыўным дыялогу па Беларусі. Скрыншот з трансляцыі веб-тэлебачання ААН
"У пачатку мне хацелася б адзначыць вызваленне беларускімі ўладамі 258 палітвязняў з лета 2024 года. Гэта важны крок у спыненні несправядлівага ўтрымання, уз'яднанні людзей са сваімі сем'ямі, абароне іх здароўя, а ў некаторых выпадках нават выратавання жыццяў.
Аднак гэта нельга разглядаць як прыкмету паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў краіне. Сёння больш за 1 200 палітвязняў застаюцца за кратамі і пазбаўленыя адэкватнай медычнай дапамогі, юрыдычнай дапамогі, спатканняў са сваякамі і перапіскі. Прынамсі 10 палітычных зняволеных утрымліваюцца пад вартай без сувязі са знешнім светам. Некаторыя больш за два гады.
Рэпрэсіі ў Беларусі носяць сістэмны характар і распаўсюджваюцца на ўсе аспекты правоў чалавека. У выніку законнага палітычнага выбару, зробленага беларусамі пяць гадоў таму, яны не толькі рызыкуюць апынуцца ў турме, але і па-ранейшаму спазнаюць звальненні ды адвольныя адмовы у прыёме на працу, неабгрунтаванае ўмяшанне ў прыватныя справы і карэспандэнцыю, яны не могуць вольна выязджаць за мяжу і жывуць у пастаянным страху, пазбаўленыя элементарнай бяспекі ды кантролю над уласным жыццём. Мы настойваем на безумоўным вызваленні ўсіх палітычных зняволеных і спыненні палітычных рэпрэсій, і прыцягнення да адказнасці вінаватых у злачынствах супраць чалавечнасці.
Мы заклікаем сябраў Рады працягваць падтрымліваць гэтую справу, і захоўваць мандаты Спецдакладчыка і групы незалежных экспертаў у якасці найважнейшых інструментаў у гэтым працэсе".
"Я выступаю ад імя Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў, які атрымаў мандат ад Міжнароднай федэрацыі прафсаюзаў.
Глабальны індэкс правоў чалавека ў 2024 у чарговы раз назваў Беларусь адной з дзесяці горшых краін для працоўных. Мы выступаем чацвёрты год з таго часу, як улады Беларусі задушылі ўсе незалежныя прафсаюзы, арыштавалі іх лідараў, у тым ліку прэзідэнта Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў, віцэ-прэзідэнта Аляксандра Ярашука і абвясцілі іх экстрэмістамі. Больш за семдзесят нашых калегаў прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці. 29 застаюцца ў турме. Іншыя абмежаваныя ў свабодзе пасля поўнага адбыцця турэмнага тэрміну. Многія знаходзяцца ў высылцы. Сотні спазналі арышты ды знявагу.
Толькі арганізацыі, цалкам верныя рэжыму, засталіся ў Беларусі. Яны былі створаныя для кантролю, а не для прадстаўлення інтарэсаў працоўных. Больш чым 20-гадовая гісторыя ўціску свабодных і дэмакратычных саюзаў у Беларусі добра задакументаваная МАП (Міжнародная арганізацыя працы). У чэрвені 2023 года Міжнародная канферэнцыя працы прыняла рэзалюцыю ў адпаведнасці з артыкулам 33 Статута МАП у якасці крайняй меры для забеспячэння захавання права Беларусі на свабоду аб'яднанняў. Акрамя таго, Спецыяльныя дакладчыкі адзначаюць на парушэнне фундаментальных правоў працоўных далучацца і фармаваць прафсаюзы. Я заклікаю СПЧ дапамагчы вярнуць беларускім працоўным іх права ўступаць у прафсаюзы на свой выбар. Працоўныя правы — гэта правы чалавека. А прафсаюзы не з'яўляюцца злачынствам".
"Мы асуджаем рэпрэсіі ў Беларусі ў дачыненні да адвакатаў, якія маюць палітычную пазіцыю, або абараняюць вяршэнства закона. Мы шкадуем аб поўным кантролі дзяржавы над судовай сістэмай і асуджаем рэпрэсіі супраць незалежных адвакатаў, якія прадстаўляюць іншадумства. Амаль поўны захоп адвакатуры выканаўчай уладай, умяшанне Міністэрства юстыцыі ў дзейнасць па ліцэнзаванні і няздольнасць калегіі адвакатаў абараніць сваіх чальцоў. Мы працягваем асуджаць знакавую справу адваката Максіма Знака, які адвольна ўтрымліваецца з 2020 года без сувязі са знешнім светам, а таксама адвольны прысуд адвакатаў Данілевіча, Брагінца, Лазарэнкі, Юргілевіч і Бародкі.
Мы нагадваем, што Беларусь ратыфікавала і такім чынам мусіць выконваць у прыватнасці Канвенцыю ААН супраць катаванняў і Міжнародны пакт аб грамадзянскіх і палітычных правах. Мы заклікаем Беларусь неадкладна вызваліць усіх асоб, адвольна затрыманых паводле палітычных матываў, уключна з адвакатамі, і спыніць далейшы пераслед. Нарэшце, мы вітаем перадачу Літвой сітуацыі ў Беларусі ў Міжнародны крымінальны суд, і заклікаем іншыя дзяржавы паступіць такім жа чынам".
"Высновы групы экспертаў пацвярджаюць, што сістэмныя парушэнні застаюцца ў Беларусі на ўсіх узроўнях, якія могуць быць прыроўненыя ў некаторых выпадках да злачынстваў супраць чалавечнасці. І для разгляду гэтага неабходныя рэальныя крокі для падсправаздачнасці. Больш за 1 200 палітычных зняволеных застаюцца за кратамі, уключна з праваабаронцамі: Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч, Валянцін Стэфановіч, Марфа Рабкова і Наста Лойка.
Мы заклікаем Беларусь як мінімум выконваць свае абавязальніцтвы ў межах Канвенцыі супраць катаванняў і МПГПП, забяспечыўшы, каб затрыманыя і змешчаныя пад вартай атрымлівалі медычную, юрыдычную дапамогу, іх неабходна абараніць ад утрымання пад вартай без сувязі са знешнім светам і неналежным звароце. Рэпрэсіі становяцца ўсё больш. І адбываюцца завочныя суды. Больш за тое, немагчымы выбар яны павінны зрабіць: павінны вярнуцца ў Беларусь, бо тэрмін іх пашпартоў мінае, і яны рызыкуюць зазнаць палітычны пераслед, прымусовае знікненне або застацца без дакумента.
У гэтай сувязі міжнародны кантроль важны".
"Мы адзначаем нядаўняе вызваленне 258 палітвязняў, якіх памілавалі, але пры гэтым не вызвалілі больш за 1 200 тых, хто застаецца за кратамі. Наста Лойка па-ранейшаму адбывае сямігадовы тэрмін за тое, што рабіла сваю працу. Яна далучылася да іншых актывістаў, адвакатаў, юрыстаў, актыўных грамадзян.
Беларускія ўлады душаць за кошт тэрору іншадумства і караюць за гэта, пазбаўляючы беларускага грамадзянства. Анлайнавы асяродак зазнае цэнзуру. Таксама абвінавачванні ў экстрэмізме могуць прывесці да турэмнага зняволення. Выкарыстоўваюцца такія факты, як падбухторванне да гвалту. Улады паведамляюць, што 25 000 меркаваных злачынстваў было здзейснена. Шырокае ўжыванне законаў па барацьбе з экстрэмізмам спрыяе здзяйсненню злачынстваў супраць чалавечнасці. Мы зноў падтрымліваем працу групы незалежных экспертаў і заклікаем і далей дакументаваць сістэму рэпрэсій, якая стала магчымай дзякуючы такім законам, і таксама заклікаем усе дзяржавы і групы заклікаць да вызвалення ўсіх палітвязняў, уключна з Настай Лойкай".
"Дзякуем групе незалежных экспертаў за важны даклад, дзе падкрэсліваецца, што сістэматычныя пераследы і масавыя пераследы тых, хто не служыць уладам, нелаяльных грамадзян, прыраўноўваецца да злачынстваў супраць чалавечнасці. Сярод ахвяраў гэтых злачынстваў Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, віцэ-прэзідэнт FIDH Валянцін Стэфановіч і адвакаты "Вясны" застаюцца ў цяжкіх умовах, асуджаныя судом Ленінскага раёна Мінска.
Мы настойліва заклікаем беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць усіх супрацоўнікаў Праваабарончага цэнтра "Вясна", а таксама ўсіх незаконна пазбаўленых волі.
У той час, як Міжнародны крымінальны суд праводзіць папярэдняе расследаванне сітуацыі ў Беларусі, дакументаванне злачынстваў супраць чалавечнасці і захаванне доказаў групай з'яўляюцца вельмі важнымі. У сувязі з гэтым мы настойліва заклікаем міжнародную супольнасць падоўжыць мандат групы экспертаў і Спецыяльнага дакладчыка па Беларусі, таксама забяспечыць выдзяленне групе фінансавых і кадравых рэсурсаў, неабходных для паспяховага выканання яе задач. FIDH, OMCT і "Вясна" таксама заклікаюць міжнародную супольнасць зрабіць усе магчымыя захады для забеспячэння адказнасці і справядлівасці для ахвяр учыненых злачынстваў, як на нацыянальным, так і на міжнародным узроўні, у тым ліку шляхам перадачы сітуацыі ў Беларусі ў Міжнародны крымінальны суд".
"Як сказана ў дакладзе, беларускія ўлады працягваюць уціскаць усе супрацьлеглыя думкі і зачышчаюць краіну ад арганізацый грамадзянскай супольнасці. Сярод іх арганізацыя Ecohome —экалагічная арганізацыя, яна разглядалася ў рамках Орхускай канвенцыі. Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай гэтай Канвенцыі. І казалі пра спробы прымусіць замаўчаць. Але нягледзячы на ўсе гэтыя абвінавачванні ў рашэнні 7/8С бакі прыпынілі асаблівыя правы і прывілеі Беларусі паводле Канвенцыі. На жаль, праз гэта Беларусь выйшла з Канвенцыі, і пазбавіла тым самым народ Беларусі і суседніх краін бяспечнага і празрыстага абмену экалагічнай інфармацыяй.
Сярод ахвяраў жорсткага абыходжання, што згаданыя ў дакладзе, шматлікія праваабаронцы. І мы заклікаем вызваліць усіх тых, хто незаконна і адвольна затрыманы падчас удзелу ў мірных выступах і зазнаў прыгнёт і парушэнні правоў чалавека. Просім адмовіцца ад любых формаў жорсткага абыходжання і катаванняў, у тым ліку сексуальнага гвалту ва ўсіх месцах утрымання ў Беларусі".
"Згодна з дакладам групы экспертаў, у якім падкрэсліваецца крызіс у сферы правоў чалавека, адсутнасць гарантый належнага судовага працэсу, напад на юрыстаў і клімат беспакаранасці, асуджаем шырока распаўсюджаныя парушэнні правоў чалавека, асабліва з траўня 2020 года. Тысячы зазналі пераслед, катаванні, адвольныя затрыманні. Суды праходзяць занадта хутка, вынікі прадказальныя, груба парушаюцца правы на належныя працэс.
Таксама праваабаронцы, якія выступаюць за людзей, якіх затрымліваюць паводле палітычных прычынаў, зазнаюць у сваю чаргу нападкі. Некаторыя вымушаныя былі бегчы з краіны. Многія застаюцца без нармальнай прававой прадстаўленасці. Усе гэтыя злачынствы адбываюцца на фоне поўнай беспакаранасці.
Таму мы заклікаем Раду падоўжыць мандат групы экспертаў і Спецыяльнага дакладчыка, і дамагчыся таго, каб былі прадастаўленыя дастатковыя рэсурсы — тады яны змогуць паўнавартасна выконваць свае функцыі і настойваць на адказнасці. Просім дзяржавы падтрымліваць ахвяр: гэта юрысты, чальцы грамадзянскай супольнасці, праваабаронцы, што апынуліся ў выгнанні, і таксама забяспечваць іх абарону".
"Мы цэнім даклад па сітуацыі ў Беларусі. Сітуацыя цяжкая. Улады працягваюць уціскаць грамадзянскую супольнасць. Пачынаючы з 2020 года больш за 1 090 арганізацый грамадзянскай супольнасці былі ліквідаваныя або вырашылі самараспусціцца. Працягваюцца рэпрэсіі, шырока выкарыстоўваюцца адвольныя затрыманні, катаванні. Мірныя пратэстоўцы, праваабаронцы, юрысты трапляюць за краты, застаюцца без сувязі. Многія грамадзяне беларускага грамадства, у тым ліку чальцы апазіцыі, журналісты, зазнаюць пераслед. Колькасць падобных выпадкаў павялічылася летась. Мы вітаем вызваленне Паліны Шарэнды-Панасюк, але нагадваем, што больш за 1 200 палітычных зняволеных застаюцца за кратамі, у тым ліку і сябры ПЦ "Вясна".
Мы нагадваем аб недапушчальнасці экстрадыцыі, таму што калі людзі будуць вымушаныя вярнуцца ў Беларусь, яны могуць спазнаць сфабрыкаваны пераслед і затрыманне. Просім дзяржавы падтрымаць падаўжэнне мандата групы незалежных экспертаў, і трэба як мага хутчэй падоўжыць мандат Спецдакладчыка. Гэта неабходна для грамадзянскай супольнасці. Спадзяёмся на ўзаемадзеянне паміж двума мандатамі для большай скаардынаванасці".