Названы шорт-ліст Прэміі праваабарончай супольнасці-2020

08 December 2020, 9:09 AM
Названы шорт-ліст Прэміі праваабарончай супольнасці-2020

8 снежня беларуская праваабарончая супольнасць назвала намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст Прэміі праваабарончай супольнасці за дасягненні ў галіне правоў чалавека ў 2020 годзе.

У намінацыі «Праваабронца года-2020» у спіс увайшлі:

  • Таццяна Агеева;

  • Павел Левінаў;

  • Марфа Рабкова.

У намінацыі «Журналіст года-2020» вылучаныя:

  • Кацярына Андрэева, Белсат;

  • Кацярына Барысевіч, TUT.BY;

  • Дар’я Чульцова, Белсат.

За званне лепшай «Праваабарончай кампаніяй/ініцыятывай года-2020» будуць змагацца:

  • Кампанія ByCOVID19;

  • Валанцёрская служба «Вясны»;

  • Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзеццаАНЛАЙН 10 снежня 2020 года, у дзень прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Пачатак а 16 гадзіне.

Трансляцыю глядзіце па спасылцы на сайце БАЖ.

Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе “Праваабарончым Альянсам”. Першымі лаўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, адвакат Тамара Сідарэнка, журналіст Сямён Печанко.За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і сёння ёсць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае лепшага праваабаронцу года, лепшага журналіста года, лепшага адваката года (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 г. – лепшую праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года.Падрабязней пра Прэмію.

See more news

Пятнаццатая Прэмія праваабарончай супольнасці: трэці год не ў Беларусі, частка пераможцаў – у кратах
13 December 2023, 9:23 AM
Пятнаццатая Прэмія праваабарончай супольнасці: трэці год не ў Беларусі, частка пераможцаў – у кратах
У Вільні ў Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год. Прэмія, заснаваная 15 год таму, трэці год запар уручаецца не ў Беларусі, а частка яе намінантаў — у кратах за сваю праваабарончую і грамадскую дзейнасць.
"У праваабарончым асяроддзі маюць панаваць альтруізм і памкненне дапамагаць адно адному - а не канкурэнцыя і змаганне міжсобку"
10 December 2023, 10:36 AM
"У праваабарончым асяроддзі маюць панаваць альтруізм і памкненне дапамагаць адно адному - а не канкурэнцыя і змаганне міжсобку"
Аргкамітэт Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці выступіў са зваротам і апублікаваў лонг-ліст намінантаў Прэміі.
Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год
30 November 2023, 12:02 PM
Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год
Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці за абарону і прасоўванне правоў чалавека ў 2023 годзе апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст.
Новая намінацыя і іншыя змены ў Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці
15 November 2023, 3:04 PM
Новая намінацыя і іншыя змены ў Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці
Сёлета ў Праваабарончай прэміі з'явілася новая намінацыя: «Праваабарончая салідарнасць». Што гэта за намінацыя і ў адказ на які выклік яна была створаная?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці