Названыя фіналісты Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці за 2021 год

09 December 2021, 7:44 AM
Названыя фіналісты Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці за 2021 год

9 снежня беларуская праваабарончая супольнасць назвала намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст Прэміі праваабарончай супольнасці за абарону і прасоўванне правоў чалавека ў 2021 годзе.

У намінацыі «Праваабронца года-2021» у спіс увайшлі:

  • Вольга Гарбунова;

  • Наста Лойка

  • Марфа Рабкова.

У намінацыі «Журналіст года-2021» вылучаныя:

  • Марына Золатава;

  • Дзяніс Івашын;

  • Алена Талкачова.

У намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2021» названыя:

  • Маніторынг судоў валанцёрамі «Вясны»;

  • Ініцыятыва «Пішыце лісты» валанцёра Іллі Міронава;

  • Міжнародны медыяпраект «Жнівень2020» (august2020.info).

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца АНЛАЙН 10 снежня 2021 года, у дзень прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека. Пачатак а 14 гадзіне.

Трансляцыю глядзіце на старонцы Дома ў Фэйсбуку.

Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе. Першымі лаўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, адвакат Тамара Сідарэнка, журналіст Сямён Печанко. За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і сёння ёсць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае праваабаронцу года, журналіста года, адваката года (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 г. – праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года - за ўнёсак у абарону і прасоўванне правоў чалавека. Падрабязней пра Прэмію.

Share

See more news

Доўгі спіс Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2025
24 November 2025, 3:59 PM
Доўгі спіс Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2025
Аргкамітэт Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці-2025 апублікаваў лонг-ліст намінантаў Прэміі.
Пачаўся новы сезон Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці за 2025 год
28 October 2025, 1:12 PM
Пачаўся новы сезон Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці за 2025 год
Беларускія праваабаронцы штогод адзначаюць тых, хто зрабіў унёсак у абарону і прасоўванне правоў чалавека ў Беларусі.
«На месцы Ігара Ільяша мог быць кожны з нас». Рэпартаж БАЖ з уручэння Праваабарончай прэміі-2024
11 December 2024, 12:34 PM
«На месцы Ігара Ільяша мог быць кожны з нас». Рэпартаж БАЖ з уручэння Праваабарончай прэміі-2024
10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, аб’явілі вынікі Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці 2024 года. Сёлета сярод пераможцаў аказаліся трое журналістаў.
Пераможцы Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці ў 2024 годзе
11 December 2024, 11:45 AM
Пераможцы Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці ў 2024 годзе
Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці