Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год

12 December 2022, 3:17 PM
Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год

Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці за абарону і прасоўванне правоў чалавека ў 2022 годзе апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст.

У намінацыі «Праваабронца года-2022» у спіс увайшлі:

  • Уладзімір Лабковіч;

  • Павел Левінаў;

  • Наста Лойка.

У намінацыі «Журналіст года-2022» вылучаныя:

  • Яўген Атцецкі;

  • Марына Золатава;

  • Аксана Колб.

У намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2022» названыя:

  • Майстэрня паштовак салідарнасці;

  • Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі;

  • Беларускі фонд медыцынскай салідарнасці.

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца АНЛАЙН 20 снежня 2022 года, пачатак а 15 гадзіне.

Сёлета цырымонія, якая традыцыйна адбывалася 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, пройдзе пазней – праз тое, што 10 снежня беларускія праваабаронцы сачылі за ўручэннем Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму.

Трансляцыю глядзіце на старонцы Дома ў Фэйсбуку.

Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе. Першымі лаўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, адвакат Тамара Сідарэнка, журналіст Сямён Печанко. За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і сёння ёсць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае праваабаронцу года, журналіста года, адваката года (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 г. – праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года - за ўнёсак у абарону і прасоўванне правоў чалавека. Падрабязней пра Прэмію.

See more news

Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год
30 November 2023, 12:02 PM
Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год
Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці за абарону і прасоўванне правоў чалавека ў 2023 годзе апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст.
Новая намінацыя і іншыя змены ў Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці
15 November 2023, 3:04 PM
Новая намінацыя і іншыя змены ў Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці
Сёлета ў Праваабарончай прэміі з'явілася новая намінацыя: «Праваабарончая салідарнасць». Што гэта за намінацыя і ў адказ на які выклік яна была створаная?
Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год
13 January 2023, 11:49 AM
Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2022 год
Імі сталі праваабаронца Наста Лойка, журналістка Аксана Колб і Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў.
Палітзняволены вясновец Уладзь Лабковіч — намінант на «Праваабаронцу года-2022»
03 January 2023, 12:18 PM
Палітзняволены вясновец Уладзь Лабковіч — намінант на «Праваабаронцу года-2022»
Каардынатар кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» і юрыст «Вясны» Уладзімір Лабковіч быў затрыманы 14 ліпеня 2021 года, а пасля змешчаны пад варту, разам з Алесем Бяляцкім і Валянцінам Стэфановічам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці