Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год

30 November 2023, 12:02 PM
Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год

Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці за абарону і прасоўванне правоў чалавека ў 2023 годзе апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст.

У намінацыі «Праваабронца года-2023» у спіс увайшлі:

  • Алег Агееў;

  • Павел Левінаў;

  • Наталля Мацкевіч.

У намінацыі «Журналіст(ка) года-2023» вылучаныя:

  • Алег Груздзіловіч;

  • Аляксандр Манцэвіч;

  • Дзіяна Пінчук.

У намінацыі «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года-2023» названыя:

  • Служба эвакуацыі “ BYSOL”;

  • Ініцыятыва “Права на абарону”;

  • Марафон салідарнасці “Нам не ўсё адно”.

 

У новай намінацыі, якая з’явілася сёлета, «Праваабарончая салідарнасць года-2023», намінаваныя:

  • Васіль Бераснеў;

  • Уладзь Лабковіч;

  • Паліна Шарэнда-Панасюк.

 

Цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў адбудзецца АНЛАЙН 10 снежня 2023 года, пачатак а 14 гадзіне.

Цырымонія традыцыйна пройдзе 10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека.

Трансляцыю глядзіце на старонцы Дома ў Фэйсбуку.

 

Праваабарончая прэмія за дасягненні ў галіне правоў чалавека была заснаваная ў 2008 годзе. Першымі лаўрэатамі сталі праваабаронца Барыс Звозскаў, адвакат Тамара Сідарэнка, журналіст Сямён Печанко. За гады з моманту заснавання прэмія пашырылася і сёння ёсць прэміяй, якой беларуская праваабарончая супольнасць штогод адзначае праваабаронцу года, журналіста года, адваката года (да 2015 г.) і ўпершыню ў 2016 г. – праваабарончую кампанію ці ініцыятыву года - за ўнёсак у абарону і прасоўванне правоў чалавека. Падрабязней пра Прэмію.

Share

See more news

Праваабаронцы «Вясны» сталі лаўрэатамі Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
06 January 2026, 10:52 AM
Праваабаронцы «Вясны» сталі лаўрэатамі Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год. Сярод іх — двое праваабаронцаў "Вясны": журналістка Кацярына Абромчык і светлагорская праваабаронца Алена Маслюкова.
Прэмія праваабарончай супольнасці Беларусі-2025: рэпартаж БАЖ
10 December 2025, 9:00 PM
Прэмія праваабарончай супольнасці Беларусі-2025: рэпартаж БАЖ
Традыцыйна 10 снежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека ў Вільні прайшла цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год.
Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
10 December 2025, 5:00 PM
Названыя лаўрэаты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год
Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці