«Ніхто не зразумее ўцекача лепш, чым іншы ўцякач»

14 August 2022, 3:36 PM
«Ніхто не зразумее ўцекача лепш, чым іншы ўцякач»

На фота: Арцём Бяляй

Сусветная арганізацыя супраць катаванняў (ОМСТ) узяла інтэрв'ю ў беларускага актывіста Арцёма Беляя, палітычнага ўцекача ў Польшчу, які цяпер дапамагае ўцекачам з Украіны.

 

Роўна два гады таму Арцём Бяляй быў адным з многіх беларусаў, якія галасавалі за перамены і выйшлі на мірныя дэманстрацыі супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў. Пасля затрымання і катаванняў Арцёму нічога не заставалася, як разам з сям'ёй бегчы з Беларусі. Яго гісторыя – гэта  гісторыя яго пакутнага рэгіёну: цяпер уцякач у Польшчы, 34-гадовы хлопец дапамагае ўкраінцам, якія былі вымушаныя пакінуць сваю краіну пасля ўварвання Расеі.

 

Што здарылася з вамі ў 2020 годзе?

9 жніўня мы з жонкай далучыліся да мірнай дэманстрацыі супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў. Мяне арыштавалі і некалькі дзён катавалі ў менскім ізалятары на Акрэсьціна. Пасля вызвалення мы разам з сябрамі-юрыстамі падалі скаргу на мой незаконны арышт і бесчалавечнае абыходжанне. Рэакцыя была хуткай: міліцыя і КДБ пачалі запалохваць маю сям'ю і мяне. Яны нават заявілі, што мы з жонкай алкаголікі і наркаманы, пагражалі забраць чатырохгадовую дачку.

 

Што падштурхнула вас пакінуць Беларусь?

Мы атрымалі паведамленне ад незнаёмага чалавека ў Telegram. Ён нас ведаў. Сказаў, што на мяне завялі крымінальную справу, што мяне арыштуюць, і заклікаў уцякаць. Экстраная валіза ў нас была напагатове: сітуацыя ў краіне была вельмі нестабільнай. На наступную раніцу мы з жонкай і дачкой пакінулі Беларусь.

 

Як прайшлі твае першыя дні ў Польшчы?

Першыя некалькі тыдняў мы правялі на карантыне з-за пандэміі Covid-19. Потым памежнікі накіравалі нас у пункт прыёму ўцекачоў. Напачатку мы адчувалі сябе зусім разгубленымі, баючыся невядомасці. Як быццам мы пакуль што ў бяспецы, але я баяўся, што ўлады могуць у любы момант адправіць нас назад у Беларусь. Аддыхаліся толькі тады, калі нас накіравалі ў прыгранічны цэнтр для ўцекачоў, дзе мы сустрэлі землякоў-беларусаў, якія нас супакоілі. Для дачкі ўсё гэта было як прыгода. На шчасце, так яна ўспрыняла наша новае жыццё ў Польшчы.

 

Як вы адаптаваліся да жыцця ў Польшчы?

Нам пашанцавала двойчы. Праз паўгода ў цэнтры ўцекачоў мы трапілі на ўлік на атрыманне сацыяльнага жылля ў невялікім горадзе. Па-другое, OMCT аказаў нам фінансавую дапамогу. Гэтыя дзве рэчы вельмі дапамаглі нам у працэсе інтэграцыі, бо мы маглі дазволіць сабе курсы польскай мовы. Калі мы пачалі размаўляць па-польску, то гэта была зусім іншая справа. Дачка пачала паўтараць за намі, калі мы вучыліся дома, потым пайшла ў садок. Цяпер яна размаўляе па-польску без акцэнту.

Я ўладкаваўся на мясцовую аўтастанцыю, а жонка працуе ў зоакраме, бо яна прафесійны кінолаг. Наша жыццё стабілізавалася, і цяпер мы можам планаваць будучыню.

 

Чаму вы вырашылі дапамагчы іншым уцекачам?

Ніхто не можа лепш зразумець уцекача, чым іншы уцякач. Калі я ўбачыў разгубленых украінцаў з дзецьмі ў цэнтры для ўцекачоў побач са мной, я задумаўся, ці так выглядае наша сям'я ў 2020 годзе? Тады нам дапамагалі незнаёмыя людзі, як маральна, так і матэрыяльна. Праз два гады я з іншымі беларусамі добраахвотна прывозіў ежу і медыкаменты ў цэнтр, куды першапачаткова прымалі ўкраінцаў. Я дапамагаў сем’ям з пошукам часовага жытла, бо многія палякі давалі бясплатныя пакоі. Надышла мая чарга вярнуць частку дапамогі, якую мы атрымалі.

Арыгінал артыкула на сайце ОМСТ (на ангельскай мове).

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ.

Share

See more news

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
02 September 2025, 9:23 AM
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Вікторыі Кульшы
25 жніўня 2025 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу на дыскрымінацыю Вікторыі Кульшы, паведамляе Respect-Protect-Fulfill.
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
18 August 2025, 1:17 PM
Lawtrend: Доступ организаций гражданского общества в Беларуси к финансированию: законодательство и практика его применения
Презентация подготовлена на основе доклада, представленного Lawtrend в рамках 4-го цикла Универсального периодического обзора.
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
18 August 2025, 12:08 PM
Эксперты ААН: Беларусь павінна спыніць жорсткае абыходжанне з трыма зняволенымі, асуджанымі па абвінавачваннях у тэрарызме і экстрэмізме
У лісце, накіраваным беларускім уладам, эксперты выказалі занепакоенасць у сувязі з паведамленнямі аб жорсткім абыходжанні з трыма зняволенымі – дзвюма жанчынамі і адным мужчынам.
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
18 August 2025, 11:16 AM
Пытки и дискриминация женщин в Беларуси: «Правовая инициатива» обратилась в CEDAW с требованием начать расследование
Беларуская правозащитная организация «Правовая инициатива» направила в Комитет ООН по ликвидации дискриминации в отношении женщин (CEDAW) официальное обращение с требованием начать расследование в соответствии со статьей 8 Факультативного протокола к Конвенции.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці