Пачаўся новы сезон Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці за 2025 год

28 October 2025, 1:12 PM
Пачаўся новы сезон Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці за 2025 год

КРЫХУ ГІСТОРЫІ

Прэмія была заснаваная ў 2008 годзе. Беларускія праваабаронцы штогод адзначалі тых, хто зрабіў унёсак у абарону і прасоўванне правоў чалавека ў Беларусі. Ад пачатку Прэмія ўручалася па трох намінацыях: праваабаронца года, адвакат года і журналіст года. У 2016 годзе на змену «Адвакату года» прыйшла намінацыя «Грамадская кампанія ці ініцыятыва года».

У 2020 годзе грамадска-палітычная сітуацыя ў Беларусі змянілася кардынальна: краіну агарнуў палітычны тэрор. Не ў апошнюю чаргу тэрор закрануў тых, хто абараняў правы чалавека: праваабаронцаў, журналістаў і актывістаў. Калі рэпрэсіі не спыняюцца, а набіраюць сілу, узнікла патрэба асобна ўшаноўваць тых, хто пацярпеў ад пераследу рэжыму.

Таму ў 2023 годзе Аргкамітэт Прэміі дадаў да трох намінацыяў — «Праваабаронца года», «Журналіст года» і «Праваабарончая кампанія/ініцыятыва года» чацьвертую: «Праваабарончая салідарнасць». Гэтая намінацыя дазволіць уганараваць тых, хто зазнаў пакуты пераследу, і ў той самы час узнагародамі ў іншых намінацыях адзначыць праваабаронцаў, журналістаў і актывістаў, якія працягваюць дзейнасць на карысць беларускага грамадства.

Нажаль, у 2025 годзе намінацыя «Праваабарончая салідарнасць» застаецца больш чым актуальнай.

На фота: муж Паліны Шарэнды-Панасюк Андрэй Шарэнда атрымлівае Прэмію за сваю жонку, якая ў турме. Уручае Сяргей Сыс. Вільня, 2023 год

У крызіс абарона правоў чалавека робіцца надзвычай актуальнай і важнай. Гэтая прэмія – адзначэнне тых, хто ў найнеспрыяльныя часы працягвае дзейнічаць.

 

ЛАЎРЭАТЫ ПРЭМІІ Ў ЗНЯВОЛЕННІ

Пра тое, што абаронцы правоў чалавека падзяляюць лёс свайго грамадства ў часы грэбавання правамі чалавека і законамі, яскрава сведчыць статыстыка, якой лепш не было б: колькасць лаўрэатаў Прэміі папярэдніх гадоў, якія сёння знаходзяцца ў кратах. Сёлета гэты спіс скараціўся на чатыры чалавекі: са зняволення выйшлі Аляксандр Манцэвіч, Журналіст года-2023, Ірына Леўшына, Журналіст года-2018, Генадзь Фядыніч, Праваабаронца года-2018, і Паліна Шарэнда-Панасюк, Праваабарончая салідарнасць года-2023.

Застаюцца за кратамі лаўрэаты Прэміі:

Алесь Бяляцкі, Праваабаронца года - 2011;

Анджэй Пачобут, Журналіст года -  2012;

Валянцін Стэфановіч, праваабаронца года - 2015;

Кацярына Андрэева, Журналіст года – 2020;

Дзяніс Івашын, Журналіст года – 2021;

Марфа Рабкова, Праваабаронца года – 2021;

Наста Лойка, Праваабаронца года – 2022;

Ігар Ільяш, Праваабарончая салідарнасць года – 2024.

 

У розныя часы былі ў зняволенні па палітычных матывах наступныя лаўрэаты:

Алег Груздзіловіч, Журналіст года – 2009;

Зміцер Дрозд, Журналіст года – 2016;

Сяргей Драздоўскі, Праваабаронца года – 2016;

Ігар Комлік, Праваабаронца года – 2018;

Леанід Судаленка, Праваабаронца года – 2019;

Кацярына Барысенка, Журналіст года – 2019;

Дар’я Чульцова, Журналіст года – 2019;

Аляксандр Манцэвіч, Журналіст года-2023;

Ірына Леўшына, Журналіст года-2018;

Генадзь Фядыніч, Праваабаронца года-2018;

Паліна Шарэнда-Панасюк, Праваабарончая салідарнасць года-2023.

Затрыманні, арышты на «суткі» і іншы пераслед і ціск праз сваю праваабарончую дзейнасць не раз зазналі і іншыя лаўрэаты Прэміі.

Спіс усіх лаўрэатаў вы знойдзеце па спасылцы.

Калі вы ёсць лаўрэатам Прэміі мінулых гадоў, але сёлета не атрымалі ліст з прапановай вылучаць намінантаў, калі ласка, звярніцеся ў Аргкамітэт па адрасе: house@belhumanrights.house

Share

See more news

«На месцы Ігара Ільяша мог быць кожны з нас». Рэпартаж БАЖ з уручэння Праваабарончай прэміі-2024
11 December 2024, 12:34 PM
«На месцы Ігара Ільяша мог быць кожны з нас». Рэпартаж БАЖ з уручэння Праваабарончай прэміі-2024
10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, аб’явілі вынікі Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці 2024 года. Сёлета сярод пераможцаў аказаліся трое журналістаў.
Пераможцы Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці ў 2024 годзе
11 December 2024, 11:45 AM
Пераможцы Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці ў 2024 годзе
Па традыцыі, у Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня, у Вільні былі названыя пераможцы Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год.
Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год
29 November 2024, 12:58 PM
Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2024 год
Аргкамітэт Прэміі праваабарончай супольнасці апублікаваў спіс намінантаў, якія ўвайшлі ў шорт-ліст у 2024 годзе.
Доўгі спіс Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2024
25 November 2024, 9:45 AM
Доўгі спіс Прэміі беларускай праваабарончай супольнасці – 2024
Аргкамітэт апублікаваў намінаваных сёлета на Прэмію.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці