Павел Сапелка: «Чаму няма судовых прысудаў у дачыненні да ўсіх тых, хто мае дачыненне да гібелі абаронцаў дэмакратыі?»

15 November 2023, 11:15 AM
Павел Сапелка: «Чаму няма судовых прысудаў у дачыненні да ўсіх тых, хто мае дачыненне да гібелі абаронцаў дэмакратыі?»

Тры гады таму, 12 лістапада 2020 году, пасля жорсткага збіцця памёр жыхар Плошчы Перамен Раман Бандарэнка. Крымінальная справа па факце ягонай смерці прыпыненая, негледзячы на тое, што датычных да інцыдэнту журналістам удалося вылічыць па камерах назірання. Сёлета лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская абвясціла 12 лістапада Днём салідарнасці з Беларуссю. З гэтай нагоды выказаўся праваабаронца "Вясны" Павел Сапелка.

sapelka_bialiacki.jpgПавел Сапелка і Алесь Бяляцкі. Архіўнае фота spring96.org

"У Дзень салідарнасці з народам Беларусі дэмакратычныя сілы выказваюцца ў падтрымку аднаўлення канстытуцыйных асноваў дзяржавы, у падтрымку тых, хто за сваю цалкам легітымную дзейнасць пазбаўлены волі і ўтрымліваецца ў жорсткіх бесчалавечных умовах, часта без сувязі са знешнім светам. Сярод тых, хто за сваю барацьбу за правы чалавека заплаціў сваёй свабодай – нашы калегі: Алесь Бяляцкі, Уладзімір Лабковіч, Наста Лойка, Валянцін Стэфановіч, Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк. У зняволенні знаходзяцца 33 журналісты і супрацоўнікі СМІ.

Мы павінны нагадваць, што адбылося ў гэты дзень: ад рук прыхільнікаў Лукашэнкі, які ўзурпаваў уладу пасля правальных для яго выбараў 2020 года, загінуў Раман Бандарэнка, які стаў на абарону сваіх і нашых агульных ідэалаў, правоў і свабод. На жаль, гэтых дзён, трагічных і трывожных, было нямала: свае жыцці аддалі Аляксандр Тарайкоўскі, Генадзь Шутаў, Вітольд Ашурак, Алесь Пушкін, Мікалай Клімовіч, – і гэта далёка не поўны пералік ахвяр таталітарнай улады.

Менавіта таму, праз тры гады мы задаем уладам пытанні: чаму не пакараныя вінаватыя, чаму няма судовых прысудаў у дачыненні да ўсіх тых, хто мае дачыненне да гібелі абаронцаў дэмакратыі; чаму ўлады схавалі праўду аб катаваннях і жорсткасці сілавікоў у 2020 годзе? Чаму замест вінаватых у гэтых злачынствах у турмах знаходзяцца ці ўжо адбылі свой тэрмін тысячы барацьбітаў за свабоду і правы чалавека?"

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

See more news

Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча
15 November 2023, 6:58 PM
Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча
У Міжнародны Дзень пісьменніка ў зняволенні Беларускі ПЭН і "Радыё Свабода" абвясцілі пераможцаў і лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшыя творы, напісаныя аўтарамі, якія былі зняволеныя.
Тлумачыць «Вясна»: Лячэнне, прымусовая праца ці ізаляцыя? Сістэму лячэбна-працоўных прафілакторыяў чакаюць вялікія змены
15 November 2023, 10:58 AM
Тлумачыць «Вясна»: Лячэнне, прымусовая праца ці ізаляцыя? Сістэму лячэбна-працоўных прафілакторыяў чакаюць вялікія змены
У студзені 2024 года змяняецца заканадаўства па пытаннях прымусовага лячэння і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі грамадзян з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі.
Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
15 November 2023, 10:52 AM
Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
Беларускія юрысты, медыкі і псіхолагі аб'ядналіся, каб вывучыць, як функцыянуе турэмная медыцына і псіхалогія ў Беларусі, і якія змены патрэбныя пенітэнцыярнай сістэме, каб правы зняволеных выконваліся і злачыннасць зніжалася. Для даследавання яны просяць дапамогі ў былых зняволеных і сваякоў асуджаных: трэба прайсці анкетаванне.
Тлумачыць «Вясна». Беларусы на «крытай»: як на палітвязняў ціснуць у калоніях
13 November 2023, 7:58 PM
Тлумачыць «Вясна». Беларусы на «крытай»: як на палітвязняў ціснуць у калоніях
«Вясна» распавядае, якія метады пакарання выкарыстоўвае адміністрацыя калоній супраць палітвязняў і хто з палітычных вязняў прызнаны «злоснымі парушальнікамі рэжыму».

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці