Працягнуты мандат Спэцыяльнага дакладчыка аб стане правоў чалавека ў Беларусі і створаны ворган рассьледаваньня парушэньняў правоў чалавека

10 April 2024, 8:52 AM
Працягнуты мандат Спэцыяльнага дакладчыка аб стане правоў чалавека ў Беларусі і створаны ворган рассьледаваньня парушэньняў правоў чалавека

Рада правоў чалавека (РПЧ) ААН 4 красавіка на пасяджэньні 55-й сэсіі ў Жэневе прыняла рэзалюцыю, якой працягнула мандат Спэцыяльнага дакладчыка па Беларусі, а таксама пастанавіла стварыць групу з трох незалежных экспэртаў па правах чалавека ў нашай краіне. Перад галасаваньнем на сэсіі Рады выступіла прадстаўніца беларускага Міністэрства замежных справаў, якая заявіла, што Беларусь "не заслугоўвае асаблівай увагі" арганізацыі.

Пасяджэнне Савета ААН па правах чалавека. Фота: atr.uaІлюстрацыйнае фота

На пасяджэнні 55-й сесіі ў Жэневе 4 красавіка Рада ААН правоў чалавека прыняла  рэзалюцыю "Стан правоў чалавека ў Беларусі". Двадцаць чатыры краіны-сяброўкі арганізацыі прагаласавалі за, шэсьць — супраць, яшчэ 17 устрымаліся.

Рада пастанавіла працягнуць мандат Спэцыяльнага дакладчыка аб стане правоў чалавека ў Беларусі "на адзін год, пачынаючы з канца сваёй 56-й сесіі "(да 12 ліпеня 2025 года) і папрасіла яго "працягваць сачыць за развіццём падзей і выносіць рэкамэндацыі аб шляхах умацаваньня павагі, абароны і ажыццяўленьня правоў чалавека ў Беларусі, праводзіць кансультацыі з усімі зацікаўленымі бакамі, уключаючы грамадзянскую супольнасьць у Беларусі і за яе межамі".

Мандат спецдакладчыка аб стане правоў чалавека ў Беларусі заснаваны ў 2012 годзе і з тых часоў штогод працягваецца. Зь лістапада 2018 года пасаду займала Анаіс Марэн (Францыя). Спецдакладчык прэзэнтуе даклад аб стане правоў чалавека ў Беларусі РПЧ на ейнай пяцьдзесят дзявятай сэсіі (лета 2025 года) і Генеральнай Асамблеі ААН на ейнай 80-й сесіі (восень 2025 года).

Рада правоў чалавека ААН пастанавіла ў тэрміновым парадку стварыць групу з трох незалежных экспертаў па стане правоў чалавека ў Беларусі. У яе мандат будзе ўваходзіць правядзенне расследавання і ўстанаўленне фактаў, абставінаў і карэнных прычын усіх меркаваных парушэнняў і прыцісканьняў правоў чалавека і парушэнняў, учыненых у Беларусі з 1 траўня 2020 года.

Новы орган, за які выступалі беларускія і міжнародныя праваабарончыя групы, мае мандат на расследаваньне сур'ёзных парушэнняў, збор і захаваньне доказаў міжнародных злачынстваў, а таксама выяўленьне вінаватых, абапіраючыся на працу ААН па правах чалавека. Група будзе займацца "зборам, абагульненьнем, забеспячэньнем захаванасьці і аналізам доказаў такіх парушэньняў і ўшчамленьняў і, па магчымасьці, выяўляць вінаватых з мэтай правядзеньня адпаведных судовых і іншых разглядаў, уключаючы крымінальны перасьлед у судах і трыбуналах, якія валодаюць адпаведнай юрысдыкцыяй" і "выносіць рэкамендацыі, у прыватнасьці, у дачыненьні да мер па прыцягненьні да адказнасьці", з тым каб "пакласьці канец беспакаранасьці".

Публікуецца паводле сайту "Вясны".

See more news

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў запатрабавала спыніць новы пераслед Леаніда Судаленкі
14 April 2025, 1:49 PM
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў запатрабавала спыніць новы пераслед Леаніда Судаленкі
26 сакавіка два прадстаўнікі Гомельскага абласнога ўпраўлення Следчага камітэта і пракурор наведалі зарэгістраваны адрас Леаніда Судаленкі ў Гомелі для дакументавання яго адсутнасці.
Amnesty International: Беларусь у ліку 46 краін, што выносілі смяротныя прысуды ў 2024 годзе
14 April 2025, 1:46 PM
Amnesty International: Беларусь у ліку 46 краін, што выносілі смяротныя прысуды ў 2024 годзе
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International 8 красавіка апублікавала справаздачы пра глабальную практыку прымянення смяротнага пакарання.
Гендакладчыца ПАСЕ па палітвязнях: Сітуацыя ў Беларусі застаецца вельмі трывожнай
14 April 2025, 1:44 PM
Гендакладчыца ПАСЕ па палітвязнях: Сітуацыя ў Беларусі застаецца вельмі трывожнай
Азадэ Райхан падрыхтавала інфармацыйную запіску да вясенняй сесіі ПАСЕ, якая адбываецца ў Страсбургу 7–11 красавіка.
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб пераследзе беларусаў за мяжой
14 April 2025, 1:01 PM
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб пераследзе беларусаў за мяжой
Дэпутаты Еўрапарламента трэцяга красавіка на пленарным пасяджэнні прынялі рэзалюцыю «Аб непасрэднай рызыцы далейшых рэпрэсій з боку рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі — пагрозах ад Следчага камітэта».

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці