«Прашу Высокі суд пастанавіць справядлівы прысуд», – прызначаная следствам адвакатка праваабаронцы, якога судзяць завочна

11 February 2023, 4:55 PM
«Прашу Высокі суд пастанавіць справядлівы прысуд», – прызначаная следствам адвакатка праваабаронцы, якога судзяць завочна

«Вясна» публікуе прамову абаронцы Дзмітрыя Салаўёва Людмілы Іванаўны Траяноўскай і расказваем, што вядома пра адвакатку з юрыдычнай кансультацыі Партызанскага раёна Мінска.


У судзе Ленінскага раёна Мінска 10 лютага скончыліся судовыя спрэчкі па крымінальнай справе супраць старшыні "Вясны" і Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага, ягонага намесніка і віцэ-прэзідэнта FIDH Валянціна Стэфановіча, каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзіміра Лабковіча. У межах справы "Вясны" у парадку спецыяльнай вытворчасці судзяць таксама праваабаронцу Змітра Салаўёва, які ў мэтах бяспекі пакінуў Беларусь у сакавіку 2021 года. На стадыі допыту абвінавачаных на судзе абвясцілі пратаколы яго допыту падчас адміністрацыйнага арышту пасля масавага рэйду на прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці 16 лютага 2021 года. На працэсе яго "інтарэсы прадстаўляюць" прызначаныя следствам адвакаты, з якімі ён нават не знаёмы. У спрэчках прамова дзяржаўнай адвакаткі заняла менш за тры хвіліны, а прамовы іншых адвакатаў па справе занялі каля гадзіны.

Адвакатка Людміла Іванаўна ТраяноўскаяАдвакатка Людміла Іванаўна Траяноўская

Што вядома пра дзяржаўную адвакату?

Нягледзячы на тое, што на сайце Рэспубліканскай калегіі адвакатаў паказаны стаж працы Траяноўскай у адвакатуры больш за 20 гадоў, а ў юрыдычнай сферы – 26 гадоў, звестак пра дзейнасць адвакаткі ў адкрытых крыніцах амаль няма. Асноўнымі сферамі яе дзейнасці адзначана крымінальная, працоўнае і грамадзянскае права, аднак у інтэрнэце няма згадак аб справах, на якіх яна працавала.

"Стварылі ўнікальную справу. І што гэта, як не палітычны падтэкст?" Па справе "Вясны" дапыталі праваабаронцаў

Пратаколы допыту Дзмітрыя Салаўёва і дакументы, не пералічаныя ў пратаколе вобшуку

"Я прашу Высокі суд пастанавіць у дачыненні да яго справядлівы прысуд"

Адзначым, што "інтарэсы" Салаўёва на судзе прадстаўлялі мінімум тры прызначаныя адвакаткі, якія мяняліся на пасяджэннях. Гэта стала аргументам у прамове Траяноўскай аб ажыццяўленні абароны Дзмітрыя. У спрэчках выступала Людміла Іванаўна Траяноўскі – яе выступ заняў менш трох хвілін. 

"Высокі суд, прадаставіўшы апошняе слова Стэфановічу, Лабковічу і Бяляцкаму, вы сыйдзеце ў дарадчы пакой для вынясення прысуду. Знаходзячыся ў дарадчым пакоі, вам трэба даць два адказы на два асноўных пытання. Ці знайшло сваё пацвярджэнне тое абвінавачванне, якое было прапанавана органам папярэдняга расследавання? Не толькі Салаўёву, але і ўсім асобам, якія знаходзяцца на гэтай лаве. Другое пытанне: вызначыць і прызначыць пакаранне кожнаму з іх.

Высокі суд, орган папярэдняга расследавання кваліфікаваў дзеянні Салаўёва часткай 4 артыкула 228 і часткай 2 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса нашай Рэспублікі. Учора ў судовым пасяджэнні прадстаўніком дзяржаўнага абвінавачвання было падтрымана дадзенае абвінавачванне, і было абвінаваўцам прапанавана кваліфікаваць дзеянні майго падабароннага Салаўёва часткай 4 артыкула 228 і часткай 2 артыкула 342.

Высокі суд, пункт 1 пастановы Пленума Вярхоўнага суда нашай Рэспублікі [не назвала назву, дату і нумар нарматыўнага акту] кажа пра тое, што прысуд, з'яўляючыся найважнейшым актам правасуддзя па крымінальнай справе, павінен быць законным, абгрунтаваным, матываваным і справядлівым, пастаўленым у строгай адпаведнасці з прынцыпамі прэзумпцыі невінаватасці, спаборнасці і роўнасці бакоў у крымінальным працэсе. У ходзе судовага следства прадстаўлены сабраныя па справе доказы, і іх канчатковая ацэнка будзе адлюстравана ў пастаноўленым прысудзе суда.

Няўдзел абвінавачанага Салаўёва ў працэсе, абарону якога вызначана было ажыццяўляць мне, а таксама маім калегам, якія заўсёды прысутнічалі ў судовым пасяджэнні і ажыццяўлялі абарону, адсутнасць меркавання аб яго статусе, вызначанага органам папярэдняга следства, а таксама меркаванні абвінавачанага як удзельніка працэсу па сабраным доказам, прадстаўленых суду, выключае магчымасць салідарнасці пазіцый адваката і абвінавачанага, у сувязі з чым у сітуацыі, якая склалася я прашу Высокі суд, абапіраючыся на прынцыпы тэорый – усебаковасці, паўнаты, аб'ектыўнасці, бесстароннасці – даць ацэнку доказам з улікам патрабаванняў артыкула 105 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса нашай Рэспублікі аб іх суадноснасці, дапушчальнасці і дакладнасці, а ўсім сабраным доказам у сукупнасці – з пункту гледжання дастатковасці для вырашэння справы, а таксама з улікам матэрыялу, які характаразуе абвінавачанага, пастанавіць у дачыненні да яго справядлівы прысуд".

Іншыя крымінальныя справы ў парадку спецыяльнай вытворчасці праходзяць у закрытым рэжыме, таму ў грамадскасці і ў саміх абвінавачаных няма магчымасці азнаёміцца з працай прызначаных следствам адвакатаў. Як відаць з прамовы на спрэчках адвакаткі Дзмітрыя Салаўёва, яна нават не імітуе дзейнасць па абароне свайго падабароннага, не аналізуе прадстаўленыя доказы па справе, не звязваецца са сваім падабаронным, а проста просіць суд вынесці "справядлівы прысуд".

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

See more news

Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча
15 November 2023, 6:58 PM
Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча
У Міжнародны Дзень пісьменніка ў зняволенні Беларускі ПЭН і "Радыё Свабода" абвясцілі пераможцаў і лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшыя творы, напісаныя аўтарамі, якія былі зняволеныя.
Павел Сапелка: «Чаму няма судовых прысудаў у дачыненні да ўсіх тых, хто мае дачыненне да гібелі абаронцаў дэмакратыі?»
15 November 2023, 11:15 AM
Павел Сапелка: «Чаму няма судовых прысудаў у дачыненні да ўсіх тых, хто мае дачыненне да гібелі абаронцаў дэмакратыі?»
Сёлета лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская абвясціла 12 лістапада Днём салідарнасці з Беларуссю. З гэтай нагоды выказаўся праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка.
Тлумачыць «Вясна»: Лячэнне, прымусовая праца ці ізаляцыя? Сістэму лячэбна-працоўных прафілакторыяў чакаюць вялікія змены
15 November 2023, 10:58 AM
Тлумачыць «Вясна»: Лячэнне, прымусовая праца ці ізаляцыя? Сістэму лячэбна-працоўных прафілакторыяў чакаюць вялікія змены
У студзені 2024 года змяняецца заканадаўства па пытаннях прымусовага лячэння і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі грамадзян з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі.
Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
15 November 2023, 10:52 AM
Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
Беларускія юрысты, медыкі і псіхолагі аб'ядналіся, каб вывучыць, як функцыянуе турэмная медыцына і псіхалогія ў Беларусі, і якія змены патрэбныя пенітэнцыярнай сістэме, каб правы зняволеных выконваліся і злачыннасць зніжалася. Для даследавання яны просяць дапамогі ў былых зняволеных і сваякоў асуджаных: трэба прайсці анкетаванне.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці