Спецыяльныя дакладчыкі ААН зноў заклікалі вызваліць Алеся Бяляцкага

11 October 2022, 8:14 AM
Спецыяльныя дакладчыкі ААН зноў заклікалі вызваліць Алеся Бяляцкага

Фота: Алесь Бяляцкі, Тутбай

ЖЭНЕВА (10 кастрычніка 2022 г.) - Эксперты ААН пасля рашэння Нобелеўскага камітэта аб прысуджэнні Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Алесю Бяляцкаму за яго бясстрашную працу па прасоўванні правоў чалавека ў Беларусі, зноў заклікалі вызваліць праваабаронцу.

Алесь Бяляцкі заснаваў беларускую праваабарончую арганізацыю «Вясна» ў 1996 годзе. Першы раз Бяляцкага пасадзілі ў 2011 годзе, а ў 2021 яго зноў затрымалі без прад'яўлення абвінавачанняў. Таксама ў кратах застаюцца некалькі калегаў Бяляцкага па «Вясне».

«Існуе сур'ёзны прабел у адказнасці за грубыя парушэнні заканадаўства ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, і мы вітаем салідарнасць міжнароднай супольнасці і ўсе заснаваныя на міжнародным праве намаганні ў пошуку справядлівасці», заявілі эксперты.

Эксперты ААН выказалі заклапочанасць з нагоды адвольнага затрымання Бяляцкага з 14 ліпеня 2021 года, назваўшы гэта часткай разгортвання палітыкі па прымусе праваабаронцаў замаўчаць і знішчэнні грамадзянскай прасторы ў Беларусі.

Эксперты нагадалі беларускім уладам аб іх абавязках па выкананні правоў чалавека і заклікалі да неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх праваабаронцаў, затрыманых па палітычных матывах.

«Мы ўстрывожаныя адвольным затрыманнем Алеся Бяляцкага і новымі абвінавачваннямі, якія цягнуць за сабой пакаранне да 12 гадоў турмы. Гэтыя абвінавачванні высунутыя супраць Алеся Бяляцкага за законную праваабарончую дзейнасць. Працяглыя тэрміны турэмнага зняволення, на якія асуджаюць праваабаронцаў, сведчаць аб злоўжываннях сістэмай правасуддзя і аб беспакаранасці, з якой дзейнічаюць беларускія ўлады», - адзначаюць эксперты.

 

ДАВЕДКА

Эксперты: АНАІС МАРЫН, Спецдакладчык аб правах чалавека ў Беларусі; МЭРЫ ЛОЛАР, Спецыяльны дакладчык аб сітуацыі з праваабаронцамі; ІРЭН ХАН, спецыяльны дакладчык па пытаннях абароны права на свабоду выказвання меркаванняў.

Спецыяльныя дакладчыкі з'яўляюцца часткай спецыяльных працэдур Рады па правах чалавека. Спецыяльныя працэдуры, найбуйнейшы орган незалежных экспертаў у сістэме ААН па правах чалавека, гэта агульная назва незалежных механізмаў Савета па выяўленні фактаў і маніторынгу, якія займаюцца сітуацыямі ў канкрэтных краінах або тэматычнымі пытаннямі ва ўсіх частках свету. Эксперты спецыяльных працэдур працуюць на грамадскіх пачатках; яны не з'яўляюцца супрацоўнікамі ААН і не атрымліваюць заробак за сваю працу. Яны незалежныя ад любога ўрада або арганізацыі і служаць у сваёй індывідуальнай якасці.

Арыгінал заявы на сайце ААН

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Share

See more news

Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 January 2026, 12:45 PM
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 January 2026, 12:03 PM
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
04 January 2026, 4:39 PM
Тбіліскі гарадскі суд скасаваў адмову беларускай журналістцы ў прытулку
Пра гэта паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк, які пражывае ў Грузіі.
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
18 December 2025, 9:00 PM
Універсальны перыядычны агляд: Беларусь падтрымала 128 рэкамендацый з 332
У Жэневе прайшло 15 пасяджэнне перад дзясятай сесіяй Рабочай групы па Універсальным перыядычным аглядзе (УПА). На ім прынялі раздзел рэкамендацый праекта дакладу УПА па ў тым ліку і Беларусі.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці