Спедцакладчык ААН аб правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марын прапануе праваабаронцам дасылаць інфармацыю для справаздачы

03 May 2021, 3:12 PM
Спедцакладчык ААН аб правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марын прапануе праваабаронцам дасылаць інфармацыю для справаздачы

Штогод Спецыяльны дакладчык ААН па Беларусі рыхтуе і прэзентуе Генеральнай Асамблеі ААН справаздачу пад назвай «Стан правоў чалавека ў Беларусі». Гэтая справаздача ўтрымлівае абноўленую інфармацыю аб становішчы правоў чалавека ў Беларусі.

МЭТЫ СПРАВАЗДАЧЫ

У справаздачы каротка называюцца галоўныя тэндэнцыі ў сферы правоў чалавека ў Беларусі і прыведзеныя парушэнні правоў чалавека, пра якія вядома Спецыяльнаму дакладчыку. Рашэнне аб згадцы таго ці іншага правапарушэння ў справаздачы прымаецца на падставе прынцыпа “Не нашкодзь” і інфармаванай згоды. У справаздачы гэтага года, апрача агульнай сітуацыі з правамі чалавека, асаблівая ўвага будзе дадзеная правам чалавека жанчын.

КЛЮЧАВЫЯ ПЫТАННІ І ТЫПЫ ІНФАРМАЦЫІ Ў СПРАВАЗДАЧУ

Калі вы дасылаеце індывідуальныя справы, пераканайцеся, што:

  • існуе прамая сувязь паміж інцыдэнтам і сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, і што індывідуальная справа трапляе пад дзеянне рэзалюцыі 44/19 Рады па правах чалавека;

  • была атрыманая згода меркаванай ахвяры ці яе сям’і або законнага прадстаўніка на перадачу інфармацыі (ЗАЎВАГА: інфармацыя па справе таксама можа быць перададзеная УВКПЧ у канфідэнцыйным парадку і толькі для інфармацыі, і ў такім выпадку не будзе далучаная ні да якой справаздачы. Просьба выразна пазначыць гэта ў сваёй заяве).

 Калі вы дасылаеце аналіз, назіранні і каментары па агульных тэндэнцыях і тэматычных пытаннях, прыміце да ўвагі наступнае:

  • мадэлі і тэндэнцыі павінныя быць прыведзеныя падчас справаздачнага перыяда, уключна з любымі зменамі ў параўнанні з папярэднімі гадамі (напрыклад, павелічэнне ці змяншэнне колькасці выпадкаў, зарэгістраваных у канкрэтнай супольнасці, ці меры, прынятыя супраць канкрэтнай групы);

  • тэматычныя назіранні – у дачыненні, напрыклад, досведа жанчын і мэтавых груп, а таксама асаблівасцяў кантэкста, дзеючых асобаў, тактыкі і матывацыі.

ЯК І КУДЫ НАКІРОЎВАЦЬ МАТЭРЫЯЛЫ

Матэрыялы павінныя ўключаць інфармацыю аб агульнай сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, уключна з правамі жанчын, і могуць уключаць інцыдэнты або тэндэнцыі за справаздачны перыяд (да 31 мая) і могуць быць дасланыя да 31 мая па электроннай пошце ці іншых абароненых каналах сувязі, даступных па запыце. Калі матэрыялы будуць дасланыя пасля 31 мая, інфармацыя можа быць выкарыстаная для справаздачы за наступны год.

 

Электронная пошта: sr-belarus@ohchr.org (іншыя бяспечныя каналы даступныя па запыце)

Тэма электроннага ліста: “Уваходныя звесткі для справаздачы СД

Фармат файлаў: Word

Мовы: англійская, руская, беларуская

Апрацоўка атрыманых матэрыялаў:  матэрыялы будуць апрацоўвацца, а сцвярджэнни правярацца ў адпаведнасці з метадалогіяй УВКП па маніторынгу правоў чалавека і справаздачнасці. Справаздача Спецыяльнага дакладчыка па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі будзе прэзентаваная і абмеркаваная падчас кастрычніцкай 2021 года сэсіі Генеральнай асамблеі ААН.

Больш інфармацыі на старонцы спецдакладчыка на сайце ААН

Share

See more news

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
17 January 2026, 2:12 PM
Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры па абароне Алены Лазарчык
12 студзеня 2026 года Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын (КЛДЖ) зарэгістраваў скаргу юрыст_ак арганізацыі Respect-Protect-Fulfill на дыскрымінацыю палітычнай зняволенай актывісткі Алены Лазарчык і заклікаў Беларусь тэрмінова прыняць меры па яе абароне.
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
17 January 2026, 2:05 PM
Як ААН расследуе грубыя парушэнні правоў чалавека: міжнародны кантэкст ды кейс Беларусі
Якой была гісторыя падобных механізмаў у свеце і як у міжнародны кантэкст упісваецца кейс Беларусі? Што ўяўляе сабой Група незалежных экспертаў па Беларусі? Чым яна адрозніваецца ад іншых місій ААН?
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
10 January 2026, 12:45 PM
Спецдакладчык ААН па Беларусі: «Вызваленне палітвязняў не спыняе палітыку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс 17 снежня павітаў нядаўнія вызвалення зняволеных, асуджаных у сувязі з пратэстамі вакол прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
10 January 2026, 12:03 PM
Тлумачыць «Вясна»: Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН. Як працуе міжнародная адказнасць у выпадку Беларусі
Як на шляху да Accountability for Belarus могуць быць задзейснены такія механізмы міжнароднай адказнасці, як Міжнародны крымінальны суд і Міжнародны суд ААН? І што гэта такое?

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці