«Трывожная прыкмета прыцісканьня грамадзянскай супольнасьці». У ААН пракамэнтавалі абвяшчэньне «Вясны» «экстрэмісцкім» фармаваньнем

25 August 2023, 12:14 PM
«Трывожная прыкмета прыцісканьня грамадзянскай супольнасьці». У ААН пракамэнтавалі абвяшчэньне «Вясны» «экстрэмісцкім» фармаваньнем

Пастанова беларускіх уладаў аб абвяшчэньні «экстрэмісцкім фармаваньнем» праваабарончага цэнтра «Вясна» ёсьць чарговай трывожнай прыкметай, заявіў вярхоўны камісар ААН па правах чалавека Фолькер Цюрк.

«Пастанова ўладаў абвясьціць вядучую праваабарончую арганізацыю краіны «Вясна» экстрэмісцкай з’ёсьць яшчэ адной трывожнай прыкметай прыцісканьня грамадзянскай супольнасьці, сродкаў масавай інфармацыі і іншых незалежных арганізацыяў», — сказаў Цюрк.

23 жніўня стала вядома, што МУС прызнала праваабарончы цэнтр «Вясна» «экстрэмісцкім фармаваннем». У міністэрстве лічаць, што арганізацыя займалася дзейнасцю «па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь», а таксама дыскрэдытавала службовыя асобы.

Сёння пяць праваабаронцаў «Вясны» у кратах: старшыня Алесь Бяляцкі, намесьнік старшыні Валянцін Стэфановіч, юрыст Уладзімір Лабковіч, каардынатарка самаахвотніцкай службы Марфа Рабкова і самаахвотнік Андрэй Чапюк.

See more news

Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча
15 November 2023, 6:58 PM
Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча
У Міжнародны Дзень пісьменніка ў зняволенні Беларускі ПЭН і "Радыё Свабода" абвясцілі пераможцаў і лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшыя творы, напісаныя аўтарамі, якія былі зняволеныя.
Павел Сапелка: «Чаму няма судовых прысудаў у дачыненні да ўсіх тых, хто мае дачыненне да гібелі абаронцаў дэмакратыі?»
15 November 2023, 11:15 AM
Павел Сапелка: «Чаму няма судовых прысудаў у дачыненні да ўсіх тых, хто мае дачыненне да гібелі абаронцаў дэмакратыі?»
Сёлета лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская абвясціла 12 лістапада Днём салідарнасці з Беларуссю. З гэтай нагоды выказаўся праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка.
Тлумачыць «Вясна»: Лячэнне, прымусовая праца ці ізаляцыя? Сістэму лячэбна-працоўных прафілакторыяў чакаюць вялікія змены
15 November 2023, 10:58 AM
Тлумачыць «Вясна»: Лячэнне, прымусовая праца ці ізаляцыя? Сістэму лячэбна-працоўных прафілакторыяў чакаюць вялікія змены
У студзені 2024 года змяняецца заканадаўства па пытаннях прымусовага лячэння і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі грамадзян з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі.
Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
15 November 2023, 10:52 AM
Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
Беларускія юрысты, медыкі і псіхолагі аб'ядналіся, каб вывучыць, як функцыянуе турэмная медыцына і псіхалогія ў Беларусі, і якія змены патрэбныя пенітэнцыярнай сістэме, каб правы зняволеных выконваліся і злачыннасць зніжалася. Для даследавання яны просяць дапамогі ў былых зняволеных і сваякоў асуджаных: трэба прайсці анкетаванне.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці