Турма або выгнанне. Арганізацыя «За мір ва ўсім свеце» піша пра беларускіх журналістаў

05 September 2022, 9:10 AM
Турма або выгнанне. Арганізацыя «За мір ва ўсім свеце» піша пра беларускіх журналістаў

БДПЧ працягвае збіраць згадкі пра сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, якую апісваюць міжнародныя праваабарончыя арганізацыі.

Публікуем пераклад з ангельскай мовы артыкула, напісанага некамерцыйнай арганізацыяй «За мір ва ўсім свеце» (The Organization for World Peace, OWP), заснаванай у 2015 годзе. Арганізацыя піша пра сябе, што яны прапаноўваюць мірныя рашэнні для канфліктных сітуацый ва ўсіх краінах свету. Сябры арганізацыі займаюцца крытычным аналізам і прадуманнымі рашэннямі дзеля справядлівасці і памяншэння канфліктаў. Сайт інфармуе чытачоў аб складаных пытаннях і прычынах канфліктаў у свеце. «Мы спадзяемся даць чытачам альтэрнатыўныя рашэнні складаных пытанняў, праз якія мы прасоўваем мірнае мысленне, а не канфрантацыю», - пішуць сябры OWP.


«13 ліпеня Гомельскі абласны суд у Беларусі зноў трапіў у газетныя загалоўкі, бо 28-гадовая журналістка тэлеканала «Белсат» Кацярына Андрэева ​​была асуджаная да дадатковых васьмі гадоў пазбаўлення волі за «дзяржаўную здраду» па артыкуле 356 Крымінальнага кодэкса Беларусі. У той час Андрэева ​​ўжо адбывала двухгадовы тэрмін турэмнага зняволення за прамую трансляцыю з акцыі пратэста ў 2020 годзе. Новы прысуд быў вынесены без усялякіх дадатковых падрабязнасцяў ці доказаў ў падтрымку абвінавачвання ў «дзяржаўнай здрадзе».

Андрэева ​​была затрымана ў лістападзе 2020 года разам са сваёй калегай, аператарам Дар'яй Чульцовай, падчас прамой трансляцыі акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. Абедзьве жанчыны былі абвінавачаныя па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса ў «арганізацыі і падрыхтоўцы дзеяння, якія груба парушаюць грамадскі парадак» і прыгавораныя да двух гадоў пазбаўлення волі з датай вызвалення 5 верасня 2022 года. Дар’я Чульцова, адбыўшая тэрмін, ўжо на волі.

Аднак новы суд за зачыненымі дзвярыма 4 ліпеня 2022 года прыгаварыў Андрэеву яшчэ да васьмі гадоў турмы па новым абвінавачанні ў дзяржаўнай здрадзе. Што яшчэ больш засмучае, дык гэта тое, што дэталі судовага следства і абвінавачвання да гэтага часу застаюцца невядомымі. А новы судовы пераслед, пачаты незадоўга да вызвалення Андрэевай, робіць абвінавачванні яшчэ больш падазронымі.

Артыкул 11 Еўрапейскай Хартыі аб свабодзе слова і інфармацыі, гарантуе права кожнага на выказванне свайго меркавання, павагу свабоды і плюралізму прэсы. Аднак беларускі ўрад паслядоўна не прытрымліваецца такіх прынцыпаў, пра што сведчыць той факт, што, паводле звестак «Рэпарцёраў без межаў», Беларусь займае чацвёртае месца ў свеце па колькасці зняволеных журналістаў. Дзяржава непаважліва адносіцца да асноўных свабод сваіх грамадзян, якія жадаюць рэалізаваць сваё права на самавыяўленне.

У адказ на новы прысуд Дамінік Прадалье, прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі журналістаў, сказаў: «Дадатковы прысуд Кацярыне Андрэевай зусім шакуе і яшчэ раз сведчыць аб спробах рэжыму запалохаць журналістаў і прымусіць іх замаўчаць. Мы патрабуем неадкладнага вызвалення Кацярыны».

Прэзідэнт Еўрапейскай федэрацыі журналістаў Майя Север таксама дадала: «Яны дайшлі да таго, што прыцягнулі да адказнасці па новых сфабрыкаваных журналіста, які і так ўжо быў несправядліва асуджаны да турэмнага зняволення. Гэты судовы пераслед і ўзмацненне рэпрэсій у дачыненні да журналістаў дэманструюць сапраўдную прыроду дыктатарскага рэжыму ў Беларусі».

Беларускія і міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Андрэеву і Чульцову палітвязнямі і выступаюць за зняцце з іх усіх абвінавачанняў. Андрэева ​​і Чульцова – толькі апошнія за доўгі час пасаджаныя ў турму журналісты. Паводле звестак «Рэпарцёраў без межаў», 33 журналісты і супрацоўнікі СМІ сёння ў турмах толькі за тое, што выконвалі сваю працу. З моманту прыходу да ўлады ў 1994 годзе прэзідэнт Лукашэнка ініцыяваў рэпрэсіі супраць недзяржаўных СМІ і незалежных журналістаў, называючы іх экстрэмісцкімі арганізацыямі і ў выніку закрываючы іх. Журналісты сёння стаяць перад няпростым выбарам: застацца ў Беларусі і апынуцца ў турме ці бегчы з краіны і жыць у выгнанні. Цяперашнія падзеі тычацца не толькі правоў журналістаў, абмежаваных адной краінай, яны таксама тычацца крыміналізацыі свабоднай прэсы і тактыкі запалохвання, якая прымяняецца супраць яе, у спробе прымусіць замаўчаць голас народа.

Свабода СМІ з'яўляецца сімвалам дэмакратыі ва ўсім свеце, і таму міжнародная супольнасць павінна працягваць ціснуць на беларускі ўрад, каб ён спыніў абуральнае злоўжыванне ўладай у дачыненні да журналістаў і свабодных СМІ».

 

Арыгінал артыкула (на ангельскай мове) на сайце OWP

Пераклад на беларускую мову - БДПЧ

See more news

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 October 2024, 12:41 PM
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 September 2024, 9:51 AM
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 September 2024, 3:30 PM
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 September 2024, 4:40 PM
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці