У Алеся Бяляцкага – новая сімвалічная хросная ў нямецкім парламенце

31 March 2024, 11:12 AM
У Алеся Бяляцкага – новая сімвалічная хросная ў нямецкім парламенце

У межах кампаніі салідарнасці #WeStandBYyou, якую ўжо многія гады вядзе праваабарончая арганізацыя Libereco, сябра Бундэстага Нямеччыны Мары-Агнес Штрак-Цымерман стала сімвалічнай хроснай для лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Алеся Бяляцкага.

marie-agnes-strack-zimmermann_patenschaf

Алесь Бяляцкі – старшыня і сузаснавальнік праваабарончай арганізацыі "Вясна". На працягу больш за тры дзесяцігоддзі Алесь займаўся абаронай правоў палітычных зняволеных і быў у ліку асноўных крытыкаў беларускага рэжыму. Яго непахісная прыхільнасць да дэмакратыі і правоў чалавека часта станавілася прычынай рэпрэсіўных захадаў з боку беларускіх уладаў. У 2011 годзе Алеся асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі па сфабрыкаваным абвінавачванні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў.

Пасля жорсткага падаўлення пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года Алесь і "Вясна" працягвалі выступаць у абарону пратэстоўцаў. Рэпрэсіі дзяржавы ў канчатковым выніку закранулі Алеся Бяляцкага і некалькіх яго калег па арганізацыі, якія былі арыштаваныя 14 ліпеня 2021 года. Алеся абвінавацілі, сярод іншага, у "фінансаванні групавой дзейнасці, якая груба парушае грамадскі парадак" (артыкул 342.2 КК РБ) і асудзілі на 10 гадоў пазбаўлення волі. Парушэнні правоў чалавека ў дачыненні да Алеся працягваюцца і ў зняволенні. Пра яго няма ніякіх вестак ужо больш за год.

За сваю нястомную працу Алесь Бяляцкі атрымаў мноства ўзнагарод, у тым ліку Нобелеўскую прэмію міру 2022 года.
Мары-Агнес Штрак-Цымерман – дэпутатка нямецкага Бундэстага ад свабоднай дэмакратычнай партыі і сябра камітэта па абароне. Яна прыняла апеку над Алесем ад Ніколы Бер, сваёй калегі па партыі і былой віцэ-прэзідэнткі Еўрапарламента.

Штрак-Цымерман так пракаментавала сваё рашэнне стаць хроснай для Алеся Бяляцкага:

"З сярэдзіны 1980-х гадоў Алесь Бяляцкі выступае за свабоду і правы чалавека ў сваёй роднай краіне — Беларусі. У 2022 годзе ён быў адзначаны Нобелеўскай прэміяй міру за выбітную прыхільнасць абароне грамадзянскай супольнасці. Але яго зноў пасадзілі ў турму, бо ён стаў занадта небяспечны для беларускіх уладаў. Аўтакраты не баяцца нічога больш, чым тых, хто адстойвае дэмакратыю і незалежнасць ва ўмовах свабоды. Як прыхільніца дэмакратыі і лібералізму, я асабліва заклапочаная абаронай правоў і свабод кожнага чалавека. Таму сёння я з радасцю раблюся сімвалічнай хроснай Алеся Бяляцкага і заклікаю да вызвалення з беларускага палону яго і ягоных паплечнікаў-актывістаў. Алесь Бяляцкі, я з табой!"

Libereco таксама запусціла анлайн-петыцыю, якая патрабуе безумоўнага вызвалення Алеся ды іншых палітычных зняволеных у Беларусі. Петыцыя закліканая нагадаць дыпламатычным прадстаўнікам Рэспублікі Беларусь аб міжнародных абавязальніцтвах і заклікаць беларускія ўлады даць базавыя правы чалавека на свабоду слова, сходаў і аб'яднанняў усім людзям у Беларусі без абмежаванняў.

Пераклад на беларускую мову: сайт "Вясны"

See more news

Human Constanta: Гарантии для будущего экс-президента и никаких поблажек для «экстремист_ок»: обзор борьбы с «‎экстремизмом» в Беларуси за январь-март 2025
16 June 2025, 1:37 PM
Human Constanta: Гарантии для будущего экс-президента и никаких поблажек для «экстремист_ок»: обзор борьбы с «‎экстремизмом» в Беларуси за январь-март 2025
В обзоре отражены основные тенденции государственной политики по борьбе с «экстремизмом» и «терроризмом» в Беларуси и ее влияние на ситуацию в области прав человека с января по март 2025 года.
Спорт і правы чалавека: Беларусь 2024 год
16 June 2025, 1:21 PM
Спорт і правы чалавека: Беларусь 2024 год
Спорт у краіне зьяўляецца рэпрэзентацыяй шырэйшага крызісу правоў чалавека і аўтарытарнага кантролю.
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Травень 2025
16 June 2025, 1:07 PM
Агляд «Вясны». Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Травень 2025
У Беларусі па-ранейшаму захоўваецца вельмі цяжкая сітуацыя з правамі чалавека: працягваюцца рэпрэсіі ў дачыненні да ўдзельнікаў пратэстаў 2020 года і крымінальны пераслед іншадумцаў, удзельнікаў пратэстных ініцыятыў, журналістаў, праваабаронцаў і адвакатаў.
Libereco: Пяць новых хросных з Шатландыі для палітвязняў у Беларусі
16 June 2025, 12:51 PM
Libereco: Пяць новых хросных з Шатландыі для палітвязняў у Беларусі
У межах кампаніі #WeStandBYyou Эдвард Маўнцін, Джэксан Карлаў і Рэйчал Гамільтан (Шатландская кансерватыўная ды юніянісцкая партыя), Клэр Бэйкер (шатландскія лейбарысты) і Кевін Сцюарт (Шатландская нацыянальная партыя) сталі "хроснымі" Андрэя Крылова, Жанны Дашкевіч, Вікторыі Дамастой, Тамаза ды Цімура Піпій і Аляксандра Нікіціна.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці