«Вясна»: За ліпень суды ў крымінальным парадку рэпрэсавалі ня меней за 52 чалавекі

02 August 2023, 11:14 AM
«Вясна»: За ліпень суды ў крымінальным парадку рэпрэсавалі ня меней за 52 чалавекі

На фота: На судовым працэсе адвакатка Юлія Юргілевіч стаіць у робе «Карцар 2»

Праваабаронцы "Вясны" тры гады фіксуюць устойлівую тэндэнцыю крымінальнага пераследу і асуджэння грамадзян па палітычных матывах. Паводле наяўных звестак, агульная колькасць людзей, якія маглі быць рэпрэсаваныя за ліпень, складае прыблізна 150 чалавек. Праваабаронцам вядома пра не менш як 52 асуджаных у крымінальным парадку грамадзян, з якіх 37 складаюць мужчыны, 15 – жанчыны.

Структура крымінальнага судаводства па палітычных матывах у выглядзе групавых спраў, а таксама рэпрэсіі ў дачыненні да цэлых сямей, паказваюць на тое, што яны носяць спісачны характар. Праз судовую сістэму адбываецца толькі наданне формы акта правасуддзя, пры дапамозе якога рэпрэсаваны зазнае абмежаванні. Пераважная большасць такіх крымінальных спраў разглядаецца за адно судовае пасяджэнне.

Аналіз, які праводзіўся на працягу трохгадовага перыяду, сведчыць пра тое, што верхняе парогавае значэнне колькасці людзей, якое судовая сістэма ў стане рэпрэсаваць на працягу месяца па палітычна матываваных крымінальных справах, складае каля 220 чалавек. Разам з тым, найніжэйшы паказчык колькасці рэпрэсаваных судовай сістэмай грамадзянаў зафіксаваны ў лютым 2022 года, калі праходзіў рэферэндум па змяненні Канстытуцыі. Дадзены паказчык склаў менш за 80 чалавек, пры гэтым колькасць людзей, якія пераследаваліся судамі ў крымінальным парадку ў Мінску, на той момант была ніжэй за такую ў большасці абласцей рэспублікі. Рэгіёнам, дзе на працягу трох гадоў фіксуецца найменшая колькасць людзей, якія пераследуюцца судамі ў крымінальным парадку, з'яўляецца Віцебская вобласць.

Крымінальны пераслед па палітычных матывах у ліпені вызначаўся наступнымі тэндэнцыямі:

  • працяг пераследу спісачным чынам грамадзянаў паводле артыкула 342 КК за ўдзел у маршах 2020 года (73 чалавека за месяц судзілі паводле дадзенага артыкула, яшчэ 5 грамадзянам дадзены склад ставіўся поруч з дыфамацыйнымі складамі злачынства);

  • развіццё тэндэнцыі крымінальных рэпрэсій за данаты і ахвяраванні ў адрас нефармальных аб'яднанняў, абвешчаных уладамі "экстрэмісцкімі фармаваннямі" і "тэрарыстычнымі арганізацыямі" (11 чалавек на працягу месяца судзілі па дадзенай катэгорыі спраў);

  • у дачыненні да асуджанага ў чэрвені за фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання і фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці ў ліпені разглядалася крымінальная справа за фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці;

  • рэзкі выбух спраў паводле артыкула 411 КК у дачыненні да 4 палітзняволеных на фоне павелічэння колькасці дадзенай катэгорыі спраў да двухзначных паказчыкаў у рэспубліканскім маштабе за мінулы перыяд.

Сумарна, паводле вядомых праваабаронцаў фактаў асуджэння, у ліпені суды вынеслі:

  • 94 гады і 1 месяц пазбаўлення волі ў дачыненні да 28 чалавек;

  • 58 гадоў і 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову ("хатняя хімія") у дачыненні да 24 чалавек;

  • 5 570 базавых велічынь штрафу на суму 206 090 рублёў у якасці дадатковага пакарання ў дачыненні да 6 чалавек разам з пазбаўленнем волі (5 чалавек) і "хатняй хіміяй" (1 чалавек).

Па вядомых праваабаронцам прысудах у ліпені суды ўжывалі пакаранне, звязанае з пазбаўленнем волі, у 53,8% выпадкаў. Абмежаванне волі без накіравання ў ПУАТ ("хатняя хімія") ужывалася ў 46,2% выпадках асуджэння грамадзян.

Такім чынам, у ліпені пакаранне па палітычна матываваных крымінальных справах, звязанае з пазбаўленнем волі і яе абмежаваннем у выглядзе "хатняй хіміі", суды ўжывалі ў 100% вядомых "Вясне" выпадках асуджэння фігурантаў палітычна матываваных крымінальных спраў.

У чэрвені судамі ў крымінальным парадку рэпрэсавана не менш за 58 чалавек

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

See more news

Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча
15 November 2023, 6:58 PM
Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча
У Міжнародны Дзень пісьменніка ў зняволенні Беларускі ПЭН і "Радыё Свабода" абвясцілі пераможцаў і лаўрэатаў літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча за найлепшыя творы, напісаныя аўтарамі, якія былі зняволеныя.
Павел Сапелка: «Чаму няма судовых прысудаў у дачыненні да ўсіх тых, хто мае дачыненне да гібелі абаронцаў дэмакратыі?»
15 November 2023, 11:15 AM
Павел Сапелка: «Чаму няма судовых прысудаў у дачыненні да ўсіх тых, хто мае дачыненне да гібелі абаронцаў дэмакратыі?»
Сёлета лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская абвясціла 12 лістапада Днём салідарнасці з Беларуссю. З гэтай нагоды выказаўся праваабаронца «Вясны» Павел Сапелка.
Тлумачыць «Вясна»: Лячэнне, прымусовая праца ці ізаляцыя? Сістэму лячэбна-працоўных прафілакторыяў чакаюць вялікія змены
15 November 2023, 10:58 AM
Тлумачыць «Вясна»: Лячэнне, прымусовая праца ці ізаляцыя? Сістэму лячэбна-працоўных прафілакторыяў чакаюць вялікія змены
У студзені 2024 года змяняецца заканадаўства па пытаннях прымусовага лячэння і медыка-сацыяльнай рэадаптацыі грамадзян з алкагольнай і наркатычнай залежнасцямі.
Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
15 November 2023, 10:52 AM
Для даследвання беларускія эксперты просяць былых зняволеных і сваякоў асуджаных прайсці анкетаванне
Беларускія юрысты, медыкі і псіхолагі аб'ядналіся, каб вывучыць, як функцыянуе турэмная медыцына і псіхалогія ў Беларусі, і якія змены патрэбныя пенітэнцыярнай сістэме, каб правы зняволеных выконваліся і злачыннасць зніжалася. Для даследавання яны просяць дапамогі ў былых зняволеных і сваякоў асуджаных: трэба прайсці анкетаванне.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці