Зарэгістраваная скарга палітвязня Дзмітрыя Папова ў КПЧ ААН

22 April 2024, 5:56 PM
Зарэгістраваная скарга палітвязня Дзмітрыя Папова ў КПЧ ААН

Палітзняволены Дзмітрый Папоў, асуджаны па "справе Ціханоўскага", падаў скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН год таму. Цяпер скарга ў Камітэце зарэгістраваная.

Пра гэта "Вясне" распавяла адвакатка Дзмітрыя Папова, прэзідэнтка Беларускай Асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека Марыя Колесава-Гудзіліна.

papou_dzm.jpgДзмітрый Папоў

"Па нашай скарзе мы пісалі аб тым, што былі парушаныя 19, 21, 25 артыкулы Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. А таксама 14, 9 артыкулы — усё, што датычыцца мірных сходаў, пазбаўлення волі, і таксама, калі мы кажам так, што суд быў не незалежны, на парушэнне судовага працэсу", — адзначыла Марыя Колесава-Гудзіліна.

Даведка:

  • Артыкул 9 Пакта:  Кожны чалавек мае права на свабоду і асабістую недатыкальнасць.

  • Артыкул 14: кожны мае права пры разглядзе любога крымінальнага абвінавачання, што прад'яўляецца яму, або пры вызначэнні яго правоў і абавязкаў у якім-небудзь грамадзянскім працэсе, на справядлівае і публічнае разбіральніцтва справы кампетэнтным, незалежным і бесстароннім судом, створаным на падставе закона.

  • Артыкул 19: Кожны чалавек мае права бесперашкодна прытрымлівацца сваіх меркаванняў.

  • Артыкул 21: Прызнаецца права на мірныя сходы.

  • Артыкул 25: Кожны грамадзянін павінен мець без якой бы там ні было дыскрымінацыі, згадванай у артыкуле 2, і без неабгрунтаваных абмежаванняў права і магчымасць: a) прымаць удзел у вядзенні дзяржаўных спраў як непасрэдна, так і праз пасрэдніцтва свабодна выбраных прадстаўнікоў[…].

"Але важна адзначыць, што Дзмітрый Папоў проста ішоў міма, — дадала Марыя Колесава-Гудзіліна. — Проста ён сябраваў з Арцёмам Сакавым і аднойчы толькі ён бачыў Сяргея Ціханоўскага, калі яму падносіў паўэр-бэнк — і гэта ёсць на адным стрыме, і ўсё. Папоў сядзіць ні за што. Але ведаеце, калі яго пазбаўляюць волі за тую дзейнасць, якая была на канале "Краіна для жыцця", таксама мы кажам аб тым, што тут ёсць свабода меркавання, яна парушаная.

Я ведаю, што Дзмітрый ведае аб тым, што зарэгістраваная гэтая скарга ў КПЧ ААН".

Дзмітрый Папоў быў асуджаны на 16 гадоў пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму за: ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў, арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх; арт. 191 Крымінальнага кодэкса — Перашкаджэнне ажыццяўленню выбарчых правоў; арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы.

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

See more news

Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
16 October 2024, 12:41 PM
Новы спецыяльны дакладчык ААН аб стане правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс
11 кастрычніка ў Жэневе на пасяджэнні 57-й сесіі Рады ААН па правах чалавека на пасаду спецдакладчыка па Беларусі быў прызначаны Нільс Муйжніекс, эксперт у абароне правоў чалавека з 25-гадовым досведам.
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
28 September 2024, 9:51 AM
«Я займалася Беларуссю амаль кругласуткава»
Падкаст «Вясна прыйдзе» пагаварыў з Анаіс пра яе шлях да Беларусі, пра яе прызначэнне, як гэта ўспрынялі беларускія праваабаронцы, як зарабляла на жыццё (бо быць Спецдакладчыкам — гэта валанцёрская праца).
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
24 September 2024, 3:30 PM
«Задушэнне іншадумства». Незалежныя эксперты па сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі выступілі ў ААН
«Вясна» расказвае, што казалі незалежныя эксперты, дэлегацыя Беларусі, праваабаронцы, і каго ў выніку падтрымалі розныя дзяржавы.
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
19 September 2024, 4:40 PM
Пашпарты, бежанцы, прымусовае лячэнне... Як беларускія ўлады справаздачыліся ў Камітэце па правах людзей з інваліднасцю
"Вясна" паглядзела шасцігадзіннае пасяджэнне Камітэта правоў людзей з інваліднасцю і распавядае пра самыя асноўныя пытанні, якія Камітэт задаў беларускім уладам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці