Жана Кавелье: «Ліквідацыя БАЖ не зменшыць рашучасці незалежных журналістаў асвятляць рэальнасць у Беларусі»

07 September 2021, 2:47 PM
Жана Кавелье: «Ліквідацыя БАЖ не зменшыць рашучасці незалежных журналістаў асвятляць рэальнасць у Беларусі»

Ліквідацыя Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) – гэта палітычнае рашэнне, якое завяршыла пачаты больш за год таму разгон незалежных СМІ ў Беларусі, заяўляюць «Рэпарцёры без межаў» (RSF), заклікаючы да міжнароднай салідарнасці з беларускімі журналістамі.

Рэжым прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі 27 жніўня распусціў адзінае ў Беларусі незалежнае журналісцкае аб'яднанне. БАЖ, які няспынна цярпеў здзекі дзяржавы, 9 чэрвеня чарговы раз стаў аб’ектам буйнога расследавання. Сябрам БАЖ заблакавалі доступ да офіса, банкаўскія рахункі арганізацыі замарозілі, у офісе, без прысутнасці прадстаўнікоў БАЖ і без папярэджання, прайшлі ператрусы і канфіскацыі.

Адхіліўшы довады БАЖ аб адсутнасці законных падстаў для яго роспуску, Вярхоўны суд проста заявіў, што арганізацыя «няправільна зразумела закон». RSF накіравалі ў суд amicus curiae з аспрэчваннем ліквдацыі БАЖ, дзе ахарактарызавалі судовы працэс выключна як перашкоду БАЖ працягваць абараняць плюралізм меркаванняў, свабоду СМІ і слова ў Беларусі.

«БАЖ, наш партнёр, больш за 25 гадоў прасоўвае свабоду прэсы ў вельмі цяжкіх абставінах, але яму ніколі не даводзілася сутыкацца з рэпрэсіямі такога маштабу», – сказала Жана Кавелье, кіраўнік аддзелу RSF па Ўсходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. «Яго роспуск па несапраўдных падставах не зменшыць рашучасці незалежных журналістаў працягваць асвятляць рэальнасць у Беларусі. Мы заклікаем міжнародную супольнасць падтрымаць іх супраціў і працягваць даваць прытулак журналістам, якія вымушаныя ўцякаць ад пераследу».

1500 сябраў БАЖ «аб'яднаны ўсведамленнем сваёй місіі: пашырыць прастору свабоды слова ў Беларусі», – заявіў старшыня БАЖ Андрэй Бастунец. «Мы працягнем сваю законную працу незалежна ад рашэнняў судоў і адміністрацыйных органаў», – сказана ў заяве.

Улады ўжо ліквідавалі і іншыя арганізацыі, такія як Беларускі ПЭН-цэнтр, які абараняў правы пісьменнікаў і свабоду слова, і Беларускі Прэс-клуб. Шасцёра сябраў Прэс-клуба былі арыштаваныя ў снежні; ў выніку расследаванне падатковых махінацый было канчаткова закрыта.

Адна з арыштаваных па справе Прэс-клуба, Ксенія Луцкіна, па-ранейшаму знаходзіцца пад вартай на падставе новых (сакрэтных) крымінальных спраў. Яе зняволенне стала сімвалам таго, як журналісты пераследуюцца рэжымам, які зрабіў усё магчымае, каб ужо больш за год тэрарызаваць іх. У адрозненне ад калег па Прэс-клубе, яна адмовілася падпісаць просьбу да Лукашэнкі аб памілаванні.

Луцкіна звольнілася з працы на Беларускім дзяржаўным тэлебачанні і збіралася стварыць незалежны тэлеканал. Яе здароўе рэзка пагоршылася з моманту яе арышту восем месяцаў таму, і яна пакутуе ад моцных галаўных боляў, выкліканых пухлінай мозгу, якая развілася пасля яе арышту.

___

Беларусь, самая небяспечная краіна Еўропы для журналістаў, апусцілася на пяць месцаў у Сусветным індэксе свабоды прэсы RSF за 2021 год і зараз займае 158-е месца з 180 краін.

Арыгінал артыкулу на сайце "Рэпарцёраў без межаў"

Пераклад на беларускую мову: БДПЧ

Share

See more news

Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
07 October 2025, 1:43 PM
Четвертый цикл Универсального периодического обзора по Беларуси
На сайте Совета по правам человека ООН размещена информация, подготовленная в рамках четвертого цикла Универсального периодического обзора по Беларуси.
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
30 September 2025, 12:48 PM
UPR-2025: Сумесная справаздача Беларускага ПЭНа, Міжнароднага ПЭНа і Амерыканскага ПЭНа
Напярэдадні агляду Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і Амерыканскі ПЭН (PEN America) падалі ў ААН сумесную справаздачу.
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
30 September 2025, 12:44 PM
Беларускі ПЭН, Міжнародны ПЭН (PEN International) і ПЭН Амерыка (PEN America): заклік да ўладаў Беларусі
Становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі будзе разгледжана Радай правоў чалавека ААН падчас Універсальнага перыядычнага агляду (UPR) у лістападзе 2025 года.
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 September 2025, 2:22 PM
У пятую гадавіну адвольнага затрымання патрабуем неадкладна вызваліць Марфу Рабкову
17 верасня 2020 года сябра "Вясны" Марфа Рабкова была адвольна затрыманая за сваю законную праваабарончую дзейнасць.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці