У межах кампаніі #WeStandBYyou Робін Вагенер, Парса Марві, Клаўдзія Мюлер, Енс Пайк, Фраўке Хайлігенштадт і Каралін Вагнер сталі "хроснымі" Вікторыі Кульшы, Аляксандра Шабаліна, Віялеты Вярбіцкай, Ірыны Саўрыцкай, Дзмітрыя Шалака, Ірыны Кішкурны ды Ганны Папай.
Традыцыйна 10 снежня ў Міжнародны дзень правоў чалавека ў Вільні прайшла цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2025 год.
Незалежныя эксперты па правах чалавека восьмага снежня выступілі з заявай, у якой асудзілі нядаўнюю дэпартацыю ў Літву вызваленых з месцаў пазбаўлення волі беларускіх палітвязняў.