Агляд «Вясны»: Амаль тысячу чалавек затрымалі за першыя тры месяцы 2024 года ў Беларусі

30 April 2024, 7:48 AM
Агляд «Вясны»: Амаль тысячу чалавек затрымалі за першыя тры месяцы 2024 года ў Беларусі

На фота: Марш Адзінства, Менск, 6 верасня 2020. Фота: spring96.org

З пачатку выбарчай кампаніі 2020 года праваабаронцы штодзённа фіксуюць факты рэпрэсій у Беларусі. Сітуацыя з парушэннем правоў чалавека ў краіне да гэтага часу застаецца катастрафічнай. Праваабаронцы "Вясны" падлічылі агульную лічбу затрыманняў за першы квартал 2024 года.

Паводле звестак "Вясны", з 1 студзеня па 31 сакавіка ў Беларусі было зафіксавана 987 затрыманняў, з якіх трэць — жанчыны. Большасць затрыманняў прыйшлася на студзень — 406 затрыманняў. Менавіта тады КДБ зладзіў масавы рэйд за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Акрамя гэтага, у 65 затрыманых ёсць непаўнагадовыя дзеці.

"Хто дапамагае з перадачамі?" Падрабязнасці масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў

"Вясна" распавядае, што цяпер вядома пра масавы пераслед родных палітзняволеных, а праваабаронца Павел Сапелка каментуе рэйд КДБ і нагадвае пра важныя меры бяспекі, якія дапамогуць пазбегнуць пераследа.

Таксама праваабаронцам вядома пра мінімум 1602 суды паводле адміністрацыйных справаў за гэты час. Толькі ў лютым беларускія суды разглядзелі не менш за 671 справу. У тым месяцы ўлады пачалі судзіць за "выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці" (арт. 24.15 КаАП). Гэты артыкул раней у Беларусі не выкарыстоўваўся.

Але адзначым, што ўсе лічбы могуць быць значна большымі праз тое, што праваабаронцы не валодаюць усімі звесткамі пра рэпрэсіі.

Арыгінальная публікацыя на сайце "Вясны"

See more news

Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
07 April 2025, 3:51 PM
Тбіліскі Дом правоў чалавека вінавацяць у сабатажы і падтрымцы гвалту, яго рахункі заблакаваныя
На рахунках арганізацыі, якія былі замарожаныя на патрабаванне пракуратуры Грузіі, знаходзіліся ахвяраванні, сабраныя для пакрыцця штрафаў.
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
07 April 2025, 12:27 PM
«Рэакцыя на грамадскі супраціў». У Беларусі за «экстрэмісцкія фармаванні» асудзілі мінімум 258 чалавек
У апошнія гады рэжым Лукашэнкі маштабна выкарыстоўвае антыэкстрэмісцкае заканадаўства для пераследу іншадумцаў.
Лаборатория ILIA-By BELIEVE. Организация расследования и процессуальный контроль
31 March 2025, 2:02 PM
Лаборатория ILIA-By BELIEVE. Организация расследования и процессуальный контроль
И законодательное регулирование, и модели поведения должностных лиц, осуществляющих расследование и осуществляющих процессуальный контроль над ним, не только остались на уровне советских времен, но и развились в более репрессивный инструмент государства.
Лаборатория ILIA-By BELIEVE. Доказательства в уголовном процессе
31 March 2025, 1:33 PM
Лаборатория ILIA-By BELIEVE. Доказательства в уголовном процессе
Одной из проблем при рассмотрении дела в суде является нарушение права на справедливое судебное разбирательство во время изучения и предоставления доказательств.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці