Юрысты «Вясны» звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН з нагоды ўмоваў утрымання палітвязня Рыгора Кастусёва

20 January 2024, 3:25 PM
Юрысты «Вясны» звярнуліся да спецдакладчыкаў ААН з нагоды ўмоваў утрымання палітвязня Рыгора Кастусёва

Суд Івацэвіцкага раёна 15 студзеня пастанавіў замяніць палітвязню Рыгору Кастусёву, асуджанаму да 10 гадоў калоніі, рэжым утрымання на турэмны. Такое рашэнне прыняў суддзя Сяргей Кухацкаволец па выніках пасяджэння па відэасувязі. У зняволенні ў Рыгора Кастусёва абвастрыліся праблемы са здароўем — у яго выявілі анкалагічнае захворванне.

З гэтай нагоды юрысты "Вясны" адправілі запыт спецдакладчыкам ААН.

Рыгор Кастусёў на судзе 29 ліпеняРыгор Кастусёў на судзе 29 ліпеня 2022 года

Рыгор Кастусёў — 66-гадовы вядомы апазіцыйны палітык і старшыня партыі БНФ. Яго арыштавалі ў красавіку 2021 года па крымінальным абвінавачванні ў "змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам" і асуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі. Пасля арышту ў спадара Кастусёва дыягнаставалі рак, аднак гэта не паўплывала на змякчэнне ўмоваў утрымання. У жніўні 2023 года ён прайшоў анкалагічнае абследаванне, але вынікі праверкі не былі паведамленыя ні яму, ні яго сям'і, ні яго адвакату. Нягледзячы на пагаршэнне здароўя, Кастусёў чатыры разы змяшчаўся ў штрафны ізалятар (ШІЗА) на тэрмін да 15 сутак кожны. 11 лістапада 2023 года палітвязня змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) на чатыры месяцы, а цяпер — на турэмны рэжым.

Праваабаронцы канстатуюць, што за час утрымання пад вартай стан здароўя Кастусёва сур'ёзна пагоршыўся. Доступ да інфармацыі пра яго здароўе і адпаведнага лячэння строга абмежаваны. Устаноўленыя ўмовы адбыцця крымінальнага пакарання не ўлічваюць цяжкі стан яго здароўя, не дазваляюць яму прайсці якаснае лячэнне і ставяць пад пагрозу яго жыццё.

З гэтай нагоды юрысты "Вясны" звярнуліся да спецыяльных дакладчыкаў ААН па Беларусі і па здароўі, каб тыя патрабавалі ва ўладаў Беларусі інфармацыю пра ўмовы ўтрымання і стан здароўя Рыгора Кастусёва, а таксама лячэнні, якое яму аказваецца. Акрамя гэтага, юрысты заклікалі спецдакладчыкаў накіраваць тэрміновы заклік да ўладаў з просьбай забяспечыць Кастусёву належнае лячэнне.

Арыгінальны артыкул на сайце "Вясны"

See more news

Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
16 June 2025, 1:16 PM
Эксперты ААН устрывожаныя парушэннямі правоў прафсаюзных актывістаў
Яны заклікалі ўрад краіны паўнавартасна супрацоўнічаць з Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека, праваабарончымі механізмамі ААН, Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП) і яе нагляднымі органамі для забеспячэння захавання правоў чалавека лідараў і сябраў незалежных прафсаюзаў.
Спецдакладчык ААН: «Беларусь працягвае жыць у змроку рэпрэсій»
27 May 2025, 12:19 PM
Спецдакладчык ААН: «Беларусь працягвае жыць у змроку рэпрэсій»
Спецыяльны дакладчык па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Нільс Муйжніекс апублікаваў свой першы гадавы даклад на гэтай пасадзе.
Заява Міжнароднага ПЭНа: Вызваліць турэцкіх журналістаў Хамзы Каа́на і Мехмета Учара
27 May 2025, 10:30 AM
Заява Міжнароднага ПЭНа: Вызваліць турэцкіх журналістаў Хамзы Каа́на і Мехмета Учара
PEN International мяркуе, што Каан і Учар сталі мішэнню выключна за мірную рэалізацыю свайго права на свабоду выказвання меркаванняў.
Брытанская праваабарончая арганізацыя: «ARTICLE 19 з гонарам падтрымлівае беларусаў і працягвае абараняць іх справу»
26 May 2025, 2:29 PM
Брытанская праваабарончая арганізацыя: «ARTICLE 19 з гонарам падтрымлівае беларусаў і працягвае абараняць іх справу»
У Міжнародны дзень салідарнасці з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі брытанская праваабарончая арганізацыя ARTICLE 19 выпусціла заяву, у якой пацвердзіла свой намер выкарыстоўваць любую магчымасць, каб выказаць сваю непахісную падтрымку і захапленне беларускім народам.

Атрымаць падтрымку

Мы б хацелі пачуць, як Беларускі Дом правоў чалавека можа падтрымаць вашу арганізацыю.

Аказаць падтрымку

Дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава і яго дзейнасці